Now Reading
Як правільна глядзець «Зорны шлях» (Star Trek)?

Як правільна глядзець «Зорны шлях» (Star Trek)?

стартрэк, зорны шлях, як правільна глядзець стар трэк

Сусвет «Зорнага шляху» вялікі і разнастайны. Навукова-фантастычную франшызу запусцілі 60 гадоў таму, выйшаў з дзясятак серыялаў. Дзеянне іх адбываецца ў будучыні, у якой чалавецтва даследуе космас. Галоўны акцэнт робіцца на Зорным флоце – міжнароднай арганізацыі, якая займаецца мірным даследаваннем космасу і дыпламатыяй. Але як правільна глядзець «Зорны шлях», каб атрымаць максімум задавальнення ад прагляду?

PALATNO прапануе, як паглядзець «Зорны шлях».

1. Star Trek: The Original Series (1966-1969)

Чаму глядзець першым? Па-першае, гэта класіка, якая заклала асновы сусвету «Зорнага шляху». Серыял уводзіць ключавых персанажаў: капітана Кірка, Спока і доктара Макоя. Серыял задае асноўныя тэмы, якія будуць закранацца і ў працягах.

2. Star Trek: The Animated Series (1973-1975)

Анімацыйны серыял з’яўляецца працягам арыгінальнага серыяла і дадае некаторыя цікавыя сюжэтныя лініі.

3. Star Trek: The Original Series Movies (1979-1991)

Фільмы завяршаюць гісторыі арыгінальнай каманды «Энтэрпрайза» з капітанам Кіркам.

Парадак фільмаў:

  • Star Trek: The Motion Picture (1979)
  • Star Trek II: The Wrath of Khan (1982)
  • Star Trek III: The Search for Spock (1984)
  • Star Trek IV: The Voyage Home (1986)
  • Star Trek V: The Final Frontier (1989)
  • Star Trek VI: The Undiscovered Country (1991)

4. Star Trek: The Next Generation (1987-1994)

Гэты серыял па сусвеце «Зорнага шляху» ўводзіць новую каманду ў гісторыю. Дзеянне адбываецца праз сто гадоў пасля падзей арыгінальнага серыяла. «Новае пакаленне» стала адным з найбольш паспяховых серыялаў франшызы з глыбокім сюжэтам і харызматычнымі персанажамі.

5. Star Trek: The Next Generation Movies (1994-2002)

Фільмы працягваюць гісторыю каманды, якую нам паказалі ў серыяле «Новае пакаленне».

Парадак фільмаў

  • Star Trek: Generations (1994)
  • Star Trek: First Contact (1996)
  • Star Trek: Insurrection (1998)
  • Star Trek: Nemesis (2002)

6. Star Trek: Deep Space Nine (1993-1999)

Серыял выходзіць паралельна з «Новым пакаленнем», але мае больш цёмны і больш складаны сюжэт. Дзеянні яго сканцэнтраваны на касмічнай станцыі.

7. Star Trek: Voyager (1995-2001)

Серыял «Вояджэр» даследуе новыя часткі галактыкі, бо каманда зоркалёту аказалася адрэзаная ад Зямлі.

8. Star Trek: Enterprise (2001-2005)

Амаль праз сорак гадоў пасля выхаду арыгінальнага серыялу да яго выпусцілі прыквэл. У «Энтэрпрайзе» расказваецца гісторыя першага касмічнага карабля, які пачаў даследаваць космас.

9. Star Trek: Discovery (2017- …)

Сучасны серыял з новымі тэхналогіямі здымкі прапануе новы погляд на свет «Зорнага шляху».

10. Star Trek: Picard (2020- …)

Серыял працягвае гісторыю капітана Жана-Люка Пікарда, галоўнага героя «Новага пакалення».

11. Star Trek: Lower Decks (2020- …)

Анімацыйны серыял з гумарыстычным падыходам расказвае гісторыі малодшых афіцэраў Зорнага флоту.

12. Star Trek: Strange New Worlds (2022- …)

Гэты серыял вяртае гледачоў да часу арыгінальнага серыялу, але з іншай камандай і з капітанам Пайкам, які быў папярэднікам капітана Кірка.

13. Star Trek – Kelvin Timeline Movies (2009-2016)

Дзеянне фільмаў адбываецца ў альтэрнатыўнай рэальнасці, таму іх можна глядзець у любы момант, бо яны не ўплываюць на асноўны сюжэт.

Парадак фільмаў:

  • Star Trek (2009)
  • Star Trek Into Darkness (2013)
  • Star Trek Beyond (2016)
Вярнуцца ўгару