«I’ll be back». Як правільна глядзець «Тэрмінатара»?

як глядзець тэрмінатар, фільм тэрмінатар, серыял тэрмінатар, гульня тэрмінатар

Ці баіцеся вы штучны інтэлект? Калі так, то гэта самы час пераглядзець фільмы з Арнольдам Шварцэнэгерам і ўспомніць неверагодна цікавы сусвет «Тэрмінатара». Калі вы не можаце зразумець, з якой часткі пачаць, ці ў якім парадку правільна глядзець серыю фільмаў, то мы вам раскажам.

PALATNO расказвае як правільна глядзець «Тэрмінатара».

Калі глядзіце «Тэрмінатара» ўпершыню

У «Тэрмінатары» ёсць пэўная паслядоўнасць, таму серыю фільмаў можна глядзець па-рознаму — у парадку выхаду кінастужак ці па храналогіі падзей. Для першага прагляду мы рэкамендуем наступны парадак, каб зразумець асноўную гісторыю:

  • «Тэрмінатар» (1984). У 1984 год з будучыні прыбывае кібернетычны забойца — тэрмінатар. У тэрмінатара стаіць мэта — забіць жанчыну Сару Конар, якая стане маці важнага дзеяча супраціву ў будучай вайне паміж людзьмі і машынамі. Аднак разам з тэрмінатарам у мінулае вяртаецца чалавек, каб абараніць Сару.
  • «Тэрмінатар 2: Судны дзень» (1991). Праз некалькі гадоў пасля падзей першага фільма ў мінулае зноў пасылаюць дзвюх істот з будучыні. У гэтым фільме бітва за лёс чалавецтва ўзмацняецца, а тэмы штучнага інтэлекту раскрываюцца яшчэ глыбей.
  • «Тэрмінатар: Цёмны лёс» (2019). Пасля 1991 года выйдуць яшчэ тры фільмы ў сусвеце «Тэрмінатара», але «Цёмны лёс» ігнаруе іх і расказвае альтэрнатыўную гісторыю ў працяг другога фільма франшызы.

У выпадку, калі вам спадабаўся гэты парадак, то можна працягнуць глядзець далей (але ў гэтым выпадку, мы зноў вяртаемся ў мінулае і забываем, што глядзелі «Цёмны лёс»).

  • «Тэрмінатар 3: Паўстанне машын» (2003). Галоўны герой спрабуе жыць звычайным жыццём, але пагроза з будучыні вяртаецца. Новую мадэль тэрмінатара пасылаюць у мінулае, а гледачу паказваюць, што некаторыя падзеі нельга спыніць.
  • «Тэрмінатар: Выратаванне» (2009). Упершыню падзеі адбываюцца ў будучай вайне паміж людзьмі і машынамі. Галоўныя героі спрабуюць зразумець, хто яны і як паўплываць на ход гэтай вайны.
  • «Тэрмінатар: Генезіс» (2015). У будучыні, калі супраціў рыхтуе апошні ўдар па машынах, з’яўляецца нечаканы паварот. Падарожжа ў часе стварае альтэрнатыўную версію падзей з першага фільма. Тут змешваюцца мінулае, сучаснасць і будучыня.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Ад «Маўчання ягнят» да «Шостага пачуцця». Што паглядзець з трылераў «дзевяностых»?

 

Чаму музыка 80-90-х застаецца папулярнай дагэтуль?

 

Якімі былі культавыя праграмы на беларускім тэлебачанні 1990-х


Для аматара сусвету «Тэрмінатара»

Акрамя фільмаў ёсць шэраг мульфільмаў, відэагульня і тэлесерыял, таму сусвет «Тэрмінатара» выйшаў далёка за межы стужак Джэймса Кэмерана.

У 1990-я гады на розных платформах — SEGA, NES — выйшлі гульні: гэта былі платформеры і стралялкі па матывах першых двух фільмаў. У 1991 годзе выйшла аркадная стралялка, якая стала вельмі папулярнай на той час, — «Terminator 2: Judgment Day – The Arcade Game».

У 2002 годзе «Тэрмінатар» уварваўся на новыя пляцоўкі — PlayStation і Xbox. Гульня «Terminator: Dawn of Fate» стала прыквелам да першага фільма. У 2003 годзе выходзіць «Terminator 3: Rise of the Machines» па матывах трэцяга фільма.  У 2019 годзе выйшла апошняя відэагульня па матывах сусвету «Тэрмінатара» — «Terminator: Resistance».

У 2008 годзе пачаў выходзіць серыял з сусвету «Тэрмінатар: Хронікі Сары Конар». Гэта быў працяг гісторыі Сары і Джона Конараў пасля падзей другога фільма. У серыяле новы тэрмінатар дапамагаў Конарам у барацьбе супраць машын. Серыял стаў папулярным у фанатаў за добры сюжэт і добра распрацаваных персанажаў. Аднак пасля другога сезона серыял адмянілі, канец застаўся адкрытым.

Вярнуцца ўгару