Міндоўг і ВКЛ: што рабіць, калі вакол крыжакі і татары — а табе трэба стварыць дзяржаву

князь вкл міндоўг, вялікі князь літоўскі міндоўг, як выглядаў міндоўг, калі каранавалі міндоўга

Уяві, што ты жывеш перад стварэннем Вялікага Княства Літоўскага. Тысячу гадоў таму быў вельмі небяспечны час: з аднаго боку наступаюць крыжакі, з іншага — чакаюць зручнага моманту мангола-татары. Большасць думае, як перажыць зіму і не памерці падчас чарговага нападу ворагаў, а ты думаеш, як стварыць уласную дзяржаву. Прыкладна ў такіх абставінах пачыналася гісторыя Міндоўга і ВКЛ.

PALATNO разбіраецца ў пачатку Вялікага Княства Літоўскага.

Дзе і як усё пачалося

Калісьці на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы жыла сумесь розных плямёнаў: крывічаў, дрыгавічаў, балтаў. На тэрыторыі Верхняга Панямоння — рэгіёне паміж Нёманам і Бярэзіной — славяне і літвіны доўга жылі побач. У іх былі падобныя звычаі, этнічнай мяжы амаль не існавала, а буйных канфліктаў паміж імі, хутчэй за ўсё, не было. За дзвесце гадоў да аб’яднання гэтых зямель у Вялікае Княства Літоўскае балты і славяне жылі побач адны з аднымі.

У той жа час Літва была данніцай Русі. Даніна была, скажам так, не цяжкім абавязкам — летапісец Ян Длугаш сцвярджаў, што літвіны плацілі яе дубовай карой, бо іншага ў іх нічога не было. З-за таго, што кантроль над Літвой быў мінімальным, гэта азначала адно: быў час і прастора, каб з раздробленых плямёнаў пракачацца і эвалюцыянаваць да чагосьці большага.

Балцкія плямёны ў той час жылі на пераддзяржаўным узроўні. У іх былі мясцовыя лідары, якіх называлі «кунігасы» (роднаснае славянскаму «князь»). З часам яны вызваліліся ад данніцы і пачалі рабіць набегі на суседнія княствы. Цікава, што сведчанняў пра разбурэнні літвінамі Полацкага, Менскага ці Наваградскага княстваў у гістарычных крыніцах няма.

Нягледзячы на гэта ўсё, унутранай сацыяльнай арганізацыі было мінімум, не існавала цэнтральнай улады: сістэма была стабільнай, але не рухалася наперад.

І тут на сцэну выходзяць крыжакі і татары, якія, у тым ліку, сталі аднымі з рухавікоў працэсу ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

ВКЛ — гэта Вестэрос. Зараз дакажам

 

Разбіраемся ў магнацкіх родах ВКЛ

 

Чатыры жонкі Ягайлы. Як склаліся шлюбы апошняга паганскага князя ВКЛ


Пагроза, якая дапамагла стварыць ВКЛ

Знешняя пагроза ўзмацнілася ў пачатку XIII стагоддзя: з двух бакоў рухаліся варожыя крыжацкія ордэны. Большасць балцкіх плямёнаў не змагла супраціўляцца крыжацкаму наступу. Адзіным выключэннем была Літва, якая змагла арганізаваць супраціў крыжакам.

Але гэта не была адзіная праблема. У сярэдзіне XIII стагоддзя ўзнікае новая пагроза для беларускіх зямель: войскі мангольскага Бату-хана, унука Чынгіз-хана, паслядоўна заваявалі большасць зямель Русі. Княствы на сучаснай тэрыторыі Беларусі нашэсце закранула ў меншай ступені. Для княстваў на беларускіх землях былі два шляхі: чакаць непазбежнага заваявання татарамі ці парваць сувязі са старой сістэмай, якая азначала аўтаматычнае прызнанне ардынскага хана.

Сярод магчымых саюзнікаў разглядалі каталіцкі Захад ці саюзнікаў суседняй Літвы. Цікава, што ў сярэдзіне XIII стагоддзя ў Полацку чаргаваліся літоўскія і рускія князі.

Пакуль рускія князі шукалі саюзнікаў, а літоўскія плямёны змагаліся з крыжакамі, у самой Літве пачаліся цікавыя працэсы і з’явіліся моцныя лідары.

Міндоўг і яго дынастыя

Пакуль іншыя плямёны не паспелі арганізавацца для супраціву, Літва ўжо мела перавагу — у іх была палітычная эліта. Спачатку быў Даўгерд — магутны князь, які спрабаваў стварыць антыкрыжацкі альясн, але загінуў. Пасля яго магутнымі князямі становяцца Жывібуд, Даўспрунк і Міндоўг. Іх называюць «старэйшымі» ў летапісах — гэта значыць, што яны былі не толькі моцнымі князямі, але мелі сур’ёзную палітычную вагу.

З часам галоўным гульцом стаў Міндоўг. Паступова князь пачынае збіраць пад свой кантроль землі: Наваградская зямля, Ваўкавыск, Слонім, Здзітаў, і пры гэтым кіруе сваёй часткай Літвы.

Ключавым паваротам быў пераход Наваградка пад уладу Міндоўга. Невядома, як там аказаўся князь: магчыма, яго паклікалі на княжанне, магчыма — захапіў горад сам.

Міндоўг не толькі займаецца войскам і бітвамі, ён лавіруе паміж паганствам і хрысціянствам: князь добра разумее, што дзяржава будуецца не толькі з дапамогай мячоў, але дыпламатыяй.

Акрамя знешніх ворагаў у Міндоўга ёсць канкурэнты побач з ім, якія аб’ядноўваюцца і намагаюцца падзяліць здабытыя князем уладанні. Міндоўг робіць свой ход: прымае каталіцтва і атрымлівае каралеўскую карону ад папы Рымскага — 1253 год стаў годам, калі князь становіцца каралём.

Каралеўскі статус быў атрыманы не проста так. Гэта было прызнаннем дзяржавы як міжнароднага гульца, а ўсе іншыя гульцы пачынаюць размаўляць з Міндоўгам больш сур’ёзна. Міндоўг часова нават саступіў крыжакам частку Жамойці, а Наваградак быў перададзены Раману Данілавічу.

войска вкл, воіны вкл, армія вкл
Воін ВКЛ. Выява створаная штучным інтэлектам.

Да сярэдзіны XIII стагоддзя Міндоўг ужо фарміруе сістэму: этнічная Літва знаходзіцца пад прамой уладай, іншыя землі — у васальнай залежнасці. У 1260 годзе Міндоўг раптоўна рве адносіны з каталіцтвам, яшчэ праз тры гады першага князя ВКЛ забіваюць.

Неабмежаваная ўлада, якой дасягнуў Міндоўг напрыканцы жыцця, выклікала незадаволенасць у іншых князей, яго васалаў. Лічыцца, што жамойцкі князь Траняты, нальшчанскі князь Даўмонт, полацкі князь Таўцівіл і ваявода Яўстафій Канстанцінавіч уступілі ў змову. Згодна з хронікай Кракаўскага капітула, Міндоўг быў забіты 5 жніўня 1263 года.

Лёс змоўшчыкаў быў таксама трагічны. У барацьбе за ўладу загнінуў Таўцівіл. Княжыць стаў Транята, а ў Полацку — Гердзень. Праз год пасля забойства Міндоўга загінуў і Транята (таксама ў выніку змовы). Пасля гэтага ўладу атрымаў сын Міндоўга Войшалк, які пакараў віноўнікаў бацькавай смерці.

Вярнуцца ўгару