Што рабіў беларускі касманаўт Кавалёнак у космасе?

Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, беларускія касманаўты спіс

9 кастрычніка 1977 года беларускі касманаўт Кавалёнак упершыню выйшаў у космас. Гэта імя і сам факт вывучаюць беларускія дзеці ў школах, але што рабіў Кавалёнак у космасе?..

PALATNO расказвае падрабязна, што рабіў там Кавалёнак, і чаму палёт быў няўдалым.

КАРОТКАЯ БІЯГРАФІЯ
Уладзімір Кавалёнак нарадзіўся ў 1942 годзе ў вёсцы Белае ў Крупскім раёне. У 1959 годзе паступіў у Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. У 1956 годзе яго кандыдатуру разглядалі ў атрад касманаўтаў, але залічылі толькі ў 1967-м. У 1976 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імені Гагарына.

Першы палёт і першая няўдача

9 кастрычніка 1977 года Уладзімір Кавалёнак разам з іншым касманаўтам Валерыем Руміным павінны былі на «Саюзе-25» састыкавацца з арбітальнай станцыяй «Салют-6». На станцыі касманаўты павінны былі правесці 100 дзён. Па працягласці палёт савецкіх касманаўтаў павінен быў устанавіць сусветны рэкорд. Але…

10 кастрычніка прадугледжвалася стыкоўка. Стыкоўкай кіраваў сам Кавалёнак уручную. Аднак узнікла праблема: галоўка механізму, якая павінна была стыкавацца з арбітальнай станцыі, не патрапіла ў прыёмны конус, нягледзячы на ​​нармальную хуткасць збліжэння.

Першая спроба завяршылася сутыкненнем карабля са станцыяй, пасля чаго карабель адышоў на невялікую адлегласць. Другая спроба таксама аказалася няўдалай, бо галоўцы штангі не хапіла ўсяго некалькі сантыметраў для траплення ў прыёмны конус.

Суб’ектыўныя фактары, такія як эмацыйны стан камандзіра экіпажа Уладзіміра Кавалёнка, і аб’ектыўныя прычыны, звязаныя з недастаткова адладжанай падрыхтоўкай, прывялі да няўдачы. Пасля гэтага выпадку павысілі патрабаванні да складу экіпажаў, уключыўшы як мінімум аднаго дасведчанага касманаўта, і павялічылі аб’ём трэніровак па стыкоўцы.

11 кастрычніка 1977 года карабель «Саюз-25» вярнуўся на Зямлю. Кавалёнак і Румін атрымалі за палёт ордэны Леніна.

У Кавалёнка былі яшчэ два палёты

Для Уладзіміра Кавалёнка былі яшчэ два палёты ў космас — у 1978 і 1981 гадах.

1978: больш за чатыры месяцы ў космасе, дзве гадзіны ў скафандры па-за караблём

У 1978 годзе Кавалёнак разам з Аляксандрам Іванчанкам на караблі «Саюз-29» накіраваліся ў рамках доўгатэрміновай экспедыцыі да арбітальнай станцыі «Салют-6». Карабель, у адрозненні ад мінулага разу, паспяхова састыкаваўся са станцыяй, а Кавалёнак стаў першым касманаўтам, які двойчы быў на станцыі.

Праз два тыдні пасля стыкоўкі да станцыі прыбыў яшчэ адзін карабель з беларусам Пятром Клімуком і першым польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім. Яшчэ праз два месяца на станцыю прыбылі савецкі касманаўт Валерый Быкоўскі і нямецкі касманаўт Зігмунд Ен.

2 лістапада 1978 года, праз чатыры з паловай месяцы ў космасе, місія касманаўтаў скончылася. Усяго Уладзімір Кавалёнак правёў у космасе 139 дзён. У сярэдзіне місіі, у ліпені 1978 года, Кавалёнак разам з Іванчанкам выйшлі ў адкрыты космас: яны знаходзіліся не ў караблі дзве гадзіны.

палёт саюз-29, беларускія касманаўты, уладзімір кавалёнак
Кавалёнак і Іванчанкаў.

1981: быў дублёрам, а стаў асноўным касманаўтам

У 1981 годзе Кавалёнак разам з касманаўтам Віктарам Савіных здзейсніў трэці палёт у космас. Кавалёнак і Савіных былі дублёрамі ў гэтым палёце, аднак пасля перадпалётнай падрыхтоўкі пару касманаўтаў Вячаслава Зудава і Барыса Андрэева перавялі ў склад дублёраў.

На караблі «Саюз Т-4» Кавалёнак і Савіных састыкаваліся з арбітальнай станцыяй «Салют-6». У космасе яны правялі 74 дні. За гэты час прынялі на станцыі дзве міжнародныя экспедыцыі.

Як склалася жыццё Уладзіміра Кавалёнка

Уладзімір Кавалёнак, беларускія касманаўты, беларускі касманаўт кавалёнак
Уладзімір Кавалёнак.

Трэці палёт у космас для Уладзіміра Кавалёнка стаў апошнім. У 1984 годзе яго прызначылі камандзірам падрыхтоўкі касманаўтаў у Цэнтры падрыхтоўкі імені Гагарына. Працягваў вайсковую кар’еру да 2002 года, тады яго афіцыйна залічылі ў запас. У 1989-1992 гады быў народным дэпутатам Беларусі, а ў 1995 годзе ўжо спрабаваў сябе ў расійскай палітыцы. Доўга палітычнай кар’ерай ён не займаўся.

Цяпер Уладзіміру Кавалёнку 82 гады.

Вярнуцца ўгару