Конь — памочнік ваяра і селяніна, магічны партнёр у казках. Якім бачылі беларусы свайго скакуна

конь міфалогія, беларуская міфалогія, беларусы ў старажытнасці

Кім успрымаўся конь нашымі продкамі? Гэта жывёла толькі для працы ці вайны? Не толькі! У беларускай міфалогіі конь займае асаблівае месца, часам лічылася, што душы памерлых усяляюцца ў коней.

PALATNO расказвае пра коней.

Конь — гэта пасланец багоў?

У старажытнай касмалагічнай традыцыі беларусаў конь быў цесна звязаны з багамі. Найперш — з Ярылам, богам вясны і сонца. У веснавых абрадах дзяўчыну, апранутую ва ўсё белае, саджалі на белага каня і спявалі песні ў гонар гэтага боства. Белы конь, прывязаны да слупа, стаў часткай рытуалу: слуп і кола сімвалізавалі сонца, а сам конь — яго рух і сілу.

Падчас святкавання Купалля на Палессі сімвалы каня з’яўляліся ў рытуалах ачышчэння: напрыклад, палілі конскі чэрап або косткі на вогнішчы.

Іншыя багі таксама не абыходзіліся без каня. Бог маланкі Пярун часта ўяўляўся вершнікам на калясніцы. Святы Юры ў хрысціянскай традыцыі стаў яго спадчыннікам: лічыўся апекуном коней, зацінаў зубы ваўкам, каб тыя не шкодзілі жывёле. Іншы святы — Ягорый, яму прысвячалі так званае «конскае свята» з паганскімі каранямі.

У беларускіх уяўленнях конь часта звязваўся з душамі памерлых. Продкі беларусаў верылі, што душа памерлага можа перасяліцца ў каня, таму пасля пахавання коні некалькі дзён не працавалі.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Белы і чорны буслы: чаму гэтыя птушкі так шмат значылі для беларусаў

 

«‎Па абліччы апостал, па зубах сабака». ‎Беларускія прыказкі і прымаўкі пра надзейнага сябра чалавека

 

Знайшлі шкілет і засыпалі яго зямлёй. Як у Беларусі сотні гадоў знаходзілі мамантаў


Чарадзейны конь, галоўны партнёр чалавек

У беларускіх конь быў не простым памочнікам галоўнага героя. Конь абавязкова з’яўляўся цудоўнай істотай, якая можа нават лятаць. Такі конь часта нараджаецца ад цудадзейнай кабыліцы: гэты матыў быў вядомы не толькі ў Беларусі, а і па ўсёй Еўропе.

У розных слаях грамадства конь быў ключавым партнёрам чалавека. Святары маглі выкарыстоўваць каня ў ахвярапрынашэннях і прадказаннях, у тым ліку і ў абрадах. Ваяры зрабілі каня сімвалам доблесці, а спецыяльны навучаны конь для вайны быў вельмі дарагім і каштоўным. Земляробы шанавалі коней як незаменную сілу.

Беларуская міфалогія захавала вобразы магічных коней і духаў, звязаных з імі. Усе яны паказваюць на глыбокі, першабытны страх і павагу да гэтай жывёлы.

І апошняя цікавостка: у народнай астраноміі конь таксама займае важнае месца. Палярная зорка ў некаторых рэгіёнах Беларусі называлася «Кол-зорка», а Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы — «Калясвіца» або «конь», асабліва на поўначы нашай краіны.

Вярнуцца ўгару