Now Reading
Лепшы выступ на Кубку Дэвіса для беларусаў: вяртаемся на дваццаць гадоў раней

Лепшы выступ на Кубку Дэвіса для беларусаў: вяртаемся на дваццаць гадоў раней

кубак дэвіса для беларусаў, кубак дэвіса беларусь, лепшы вынік кубка дэвіса беларусь

124 гады таму правялі першы тэнісны турнір Кубка Дэвіса. Гэта адно з найбуйнейшых камандных спаборніцтваў у мужчынскім тэнісе, у якім удзельнічалі і беларусы да пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Самым паспяховым для беларускай зборнай стаў 2004 год.

PALATNO расказваем, якім быў лепшы выступ беларусаў на Кубку Дэвіса.

Суперперамогі супраць расіян, Мірны з чырвона-зялёным сцягам і Лукашэнка з віншаваннямі

У лютым 2004 года беларуская зборная гуляла супраць Расіі — гэта былі матчы 1/8. Дзеля тэнісных матчаў Кубка Дэвіса ў футбольным манежы адмыслова ўсталявалі корт. Сярод тэнісістаў, якія прадстаўлялі Беларусь, былі Уладзімір Валчкоў, Максім Мірны, Аляксандр Швец.

Першая гульня для Валчкова была няўдалай. Справа ў тым, што ў матчы супраць расіяніна Ігара Андрэева беларус атрымаў траўму: спатыкнуўся і пашкодзіў галёнкастоп. Тады здавалася, што Валчкоў вельмі сур’ёзную траўму і наўрад ці зможа далей выступаць у Кубку Дэвіса.

Другі матч павінен быў гуляць Максім Мірны супраць Марата Сафіна. Аднак Мірны з лёгкасцю перамог першую ракету расійскай зборнай.

Такім чынам, першы дзень завяршыўся нічыёй: паражэнне з траўмай Валчкова і перамога Мірнага. У другі дзень гулялі парамі. Максім Мірны выйшаў на корт разам з Аляксандрам Швецам — іх матч завяршыўся паражэннем ад расіян.

У трэці, апошні дзень, заставалася яшчэ дзве гульні. У першай з іх Мірны перамог маладога расійскага тэнісіста Ігара Андрэева. Заставалася яшчэ адна сустрэча, якая літаральна вырашала ўсё для беларускай зборнай. І тут беларусы здзівілі ўсіх: на корт выйшаў Уладзімір Валчкоў, які двума днямі раней атрымаў быццам бы цяжкую траўму. Аднак дактары зборнай змаглі выкарыстаць два дні адпачынку для Валчкова і аднавіць тэнісіста для вырашальнага матчу. У фінальнай гульні Валчкоў перамог Міхаіла Южнага ў трох сэтах — 7:5, 6:2, 6:4.

кубак дэвіса для беларусаў, кубак дэвіса беларусь, лепшы вынік кубка дэвіса беларусь
Мірны і Валчкоў пасля гульні бегаюць з чырвона-зялёнымі сцягамі на арэне.

Дзеля віншаванняў тэнісістаў на арэну прыехаў тады яшчэ прэзідэнт Беларусі Лукашэнка. А Макс Мірны бегаў ля корта з чырвона-зялёным сцягам. Дарэчы, як высветлілася, на матчах беларусаў трыбуны былі забітыя традыцыйна вайскоўцамі — засталіся нават фотаздымкі дзясяткаў шэрагаў з арэны разам з маладымі хлопцамі ў вайсковай форме.

Праз гады Уладзімір Валчкоў расказаў перадгісторыю таго фінальнага матча з Южным. Высветлілася, што тэнісіст увечары перад гульнёй ездзіў… на Плошчу Перамогі да Вечнага агню:

«Ад сябе я гаварыў з продкамі, з беларускім народам — за тое, што яны далі магчымасць нам жыць, існаваць, змагацца і выступаць».

Датэрміновая перамога ў чвэрцьфінале, амерыканцы ў фінале

У чвэрцьфінале беларусы гулялі супраць зборнай Аргенціны. У першы дзень Валчкоў і Мірны без праблем перамаглі сваіх сапернікаў. На другі дзень у парнай гульні супраць Мірнага і Валчкова аргенцінцы прайгралі без варыянтаў. У апошні трэці дзень адзіночныя гульні былі ўжо непатрэбнымі: перамога беларусаў і так была датэрміновай.

Лёсаванне выбрала наступным сапернікам амерыканцаў. Гульні паўфіналу праходзілі ў амерыканскім Чарльстане, а на трыбунах сваіх падтрымлівалі тысячы амерыканскім заўзятараў. Супраць беларусаў гулялі Эндзі Родзік, Мардзі Фіш, браты Боб і Майк Браянты. У выніку, вядома, амерыканцы перамаглі беларусаў.

***

кубак дэвіса для беларусаў, кубак дэвіса беларусь, лепшы вынік кубка дэвіса беларусь
Зборная Беларусі на Кубку Дэвіса ў 2004 годзе.

Для беларускіх тэнісістаў гэта быў, безумоўна, лепшы Кубак Дэвіса ў гісторыі. Цяпер беларускія тэнісісты не могуць выступаць у гэтых спаборніцтвах з-за адхілення Міжнароднай тэніснай федэрацыяй. Нагадаем, Беларусь і Расія адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах за паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.

Вярнуцца ўгару