Now Reading
Мова жабракоў Магілёўшчыны. Што такое любецкі лемент?

Мова жабракоў Магілёўшчыны. Што такое любецкі лемент?

любецкія жабракі

Напрыканцы XIX стагоддзя даследчык Яўдакім Раманаў вывучаў таемныя мовы на беларускіх землях. Менавіта ён першым апісаў катрушніцкі лемезень, а да гэтага вывучаў быт і гаворку яшчэ адной групы людзей з Магілёўшчыны — любецкіх жабракоў. Жабракі называлі сябе любкамі, а сваю мову — лементам.

PALATNO расказвае, кім былі любецкія жабракі і навошта прыдумалі таемную мову.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Чмурак, мармысь, хавбы і саслаўкі. Расказваем пра катрушніцкі лемезень — таемную мову з Дрыбіна

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Лабарская гаворка — сакрэтная мова зборшчыкаў ахвяраванняў з беларускага Іванава

Любецкія жабракі: кім яны былі і чым займаліся

У 1890 годзе этнограф Яўдакім Раманаў, які сам паходзіў з Магілёўшчыны, апублікаваў даследаванне пра таемную мову любецкіх жабракоў. Любецкія жабракі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Раманаў адзначаў, што жабраванне не было прафесіяй, якую адмыслова абіралі гэтыя людзі. Гэта была вымушаная мера для заробку грошай. Большасць з іх была людзьмі з інваліднасцю, якія не маглі працаваць, да прыкладу, на зямлі. Часцей за ўсё, яны былі сляпымі, бо раней цяжка працавалі фізічна ці былі не прывітыя ад воспы.

  • Жабракі-стараверы. Сярод іншых жабракоў жабракі-стараверы мала размаўлялі. Яны насілі сумкі для збору ахвяраванняў хавалі пад адзеннем. Стараверы хадзілі паасобку, рэдка — удвух. Перад тым як папрасіць міласціну — маліліся, пасля — таксама.
  • Жабракі-абадранцы. Гэтую катэгорыю жабракоў складалі і мужчыны, і жанчыны. Такімі жабракамі станавіліся былыя дваравыя (адзін з відаў прыгонных сялян), былыя вайскоўцы, бабылі, былыя прычытнікі (асобы, якія служылі ў праваслаўных храмах). Жабракі-абадранцы жылі ў гарадах, вельмі рэдка прыходзілі ў вёскі. Раманаў іх апісваў так: «люди нравственно испорченные», «грязные оборванцы, случайно выбитые из колеи сельской жизни».
  • Жабракі-каталікі. Гэтыя жабракі жылі аддалена, у асноўным — пры касцёлах. Яны збіралі міласціну пры касцёлах, гучна чыталі малітвы напрацягу дня. Яны адзяваліся ў чорнае, не вельмі любілі хадзіць за міласцінай у народ, бо атрымлівалі яе ля касцёлаў ад вернікаў. Раманаў адзначаў, што гэтыя жабракі ў свой час бралі міласціну толькі ад каталікоў, але да канца XIX стагоддзя ішлі і да праваслаўных храмаў, і да праваслаўных вернікаў — але малітвы ўсё роўна чыталі па-польску.
  • Жабракі-юродзівыя. Юродзівыя былі папулярнымі ў народзе, па апісаннях Раманава — хадзілі ў доўгай сарочцы і басанож. Юродзівыя атрымлівалі ахвяраванні і міласціны, якія аддавалі іншых жабракам. Па меркаванні даследчыка, беларусы віталі жабракоў-юродзівых у сваіх дамах, стараліся ўтрымаць іх як мага даўжэй, давалі ім месца для начлегу і новае адзенне.
любецкія жабракі
Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Аднак свая мова з’явілася толькі ў адной катэгорыі жабракоў — жабракоў-спевакоў. Гэтыя жабракі жылі на поўдні і ўсходзе Магілёўшчыны. Апраналіся ў белыя світкі, магеркі (якія, дарэчы, рабілі і дрыбінскія шапавалы), лапці, насілі шмат торбаў. Яны былі сляпымі, хадзілі з кіямі і карысталіся паслугамі павадыроў.

Правадырамі станавіліся хлопчыкі, радзей — дзяўчынкі, да 15 гадоў. Правадыры наймаліся жабракамі на некалькі гадоў, а бацькі правадыроў штогод атрымлівалі добрыя грошы за працу сваіх дзяцей. Жабракі часцяком збівалі правадыроў кіямі, іх апраналі ў лёгкую вопратку, ад чаго яны пастаянна замярзалі ўзімку ці восенню. Калі правадыры падрасталі, то маглі адпомсціць жабракам. Напрыклад, кідалі іх на дарозе і сыходзілі, альбо нават падводзілі іх да канавы, рацэ ці балоту — і тыя туды абавязкова падаюць. Часта жабракі наймалі аднаго правадыра на некалькіх, каб зэканоміць.

Жабракі-спевакі хадзілі па некалькіх паветах, часам выходзілі за межы губерні. Жабракі лічылі сваім доўгам дайсці пешшу да Кіева — і толькі адтуль маглі ехаць на параходзе ў кірунку дома. Жабракі часта бывалі на тэрыторыі сучаснай Украіны і Расіі.

Частку з таго, што давалі жабракам, яны прадавалі, елі ці прыносілі дадому. Цікава, што ў гэтай катэгорыі жабракоў часта былі сем’і і нават зямельныя ўдзелы. Калі ў жабракоў была зямля і пра гэта ведалі мясцовыя, то яму ўжо не давалі міласціну — яму прыходзілася хадзіць у больш аддаленыя мясціны.

А чаму — спевакі? Часцей за ўсё жабракі жылі пры цэрквах, дзе вучыліся не толькі спяваць псалмы, але і царкоўным службам. Часам вучыліся спяваць у спецыяльных майстроў — да іх ішлі з большай ахвотай. Бывала і такое, што беларускія сяляне клікалі на паніхіды ці на набажэнствы да якіх-небудзь падзей не святароў, а жабракоў за меншую плату. Акрамя спеваў жабракі расказвалі розныя народныя казкі — і вельмі баяліся, калі іх дазнаюцца іншыя і будуць «отбивать их хлеб».

Яўдакім Раманаў адзначаў, што з часам у жабракоў-спевакоў з’явіліся «нежелательные черты». Даследчык апісваў, што яны часта пілі алкаголь пасля атрымання міласціны, займаліся «воровством и развратом». Напрыклад, сам Раманаў сустракаў жабрака, у якога адначасова было тры жонкі. А яшчэ быў выпадак, калі адзін жабрак быў у сувязі са сваёй 13-гадовай падчарыцай.

А як у жабракоў з’явілася свая мова?

Даследчык Раманаў быў упэўнены, што жабракі прыдумалі таемную мову па адной прычыне. На яго думку, яны так хацелі хаваць свае сакрэты ад мясцовых і адміністрацыі, якая часам пераследавала жабракоў.

Самі жабракі расказвалі, што іх мову прыдумаў Саламон. Ужо ў канцы XIX стагоддзя жабрацкая моладзь не цікавілася лементам продкаў і выкарыстоўвала беларускую мову. Раманаў лічыў, што любецкі лемент мае моцнае падабенства з катрушніцкім лемезнем і мовай жабракоў Слуцкага павета.

Раманаў паспеў запісаць каля тысячы слоў у Мсціслаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Чавускім паветах. У любецкім леменце выкарыстоўвалі беларускія выклічнікі, склоны, спражэнні і ступені параўнання.

любецкія жабракі
Выява згенераваная штучным інтэлектам.

Слоўнік любецкага лемента

З’явы і прадметы прыроды

Зямля — цэрь, царя, цыруга

Вада — дылька

Дым — кудум

Агонь— дулес, дуляс

Запалка — дулясъ, дулясница

Сонца — сіянка, снопка

Хмара — трухлей

Дождж — трухлей, трусей

Камень — петрусъ, шамень

Пясок — цыруга

Гліна — жавцинная цэрь

Медзь— шёрхва

Срэбра — морябро

Чугун — кугун

Гара — кугора

Яма — кургёц, киргёц

Рака — дольман голёмой

Возера — дольман застакляный, ёрзило

Калодзеж — доіьман, дёлишник, дыдьник

Балота — кубодото

Поле — шоля

Луг — вихрачъ

Зіма — сиворъ, сиворка

Мароз — сиворник, сиворец, рахмаз

Снег — белюс, сиворец

Завіруха — сиворник ихдиц

Лёд — сиворник, сиворец

Вясна — кувесна

Лета — кулето, снопка

Восень — кувосень

Вецер — куветер

Гром — яхвёсъ порутитца (літаральна — Бог гневаецца)

Надвор’е — купогода

Дзень — кудень

Ноч — киночь

Раніца — кураньня

Вечар — кувечер

Поўнач — повкимоч

Год — круглик, кендзик, киндзик

Тыдзень — мирюля, бирюля

Гадзіна — кучас

Нядзеля — сяна, сіяна (астатнія дні тыдню называліся па-беларуску)

Свята — кусвято

Прадметы духоўныя

Бог — Ахвес, Яхвёс

Чорт — шац, шэц, ёс, ховшин

Царква — клиса, клюса, клюжа

Грэх — крым

Чалавек

Чалавек — кучеховек, хозет, хох

Цар — нацырник, цырюжник

Мужчына — лох

Жанчына — збаха, ряха

Сям’я — хамер мужик

Селянін — лох

Сялянка — лоховка

Людзі — хверяне

Хлопец — лобозь, лабзюк, тряпёлый

Дзяўчына — карыга, шихта, шихточка, тряпёлая

Дзіця — хвезень, хвесень

Дед — ярик

Баба — яруха

Бацька — бакштэй

Маці — маница, макштарка

Сын — винус, юнчик, юнщик

Дачка — винуска, юнчица, юнщица

Брат — вандрус, андрус

Сястра — вандруска, андруска, здрошная

Муж — мусень

Жонка — рондзя, рэнджа, ромжа

Дзядзька — кудядька

Цётка — кутетка

Пляменнік — вандрусов, вандрускин юнщик

Пляменніца — вандрусова, вандрускина юнщица

Цесць — бакштэй

Цешча — маница

Зяць — кузяць

Жаніх — вяних, лобус, тряпёлый

Нявеста — кувіста, трепялуха

Рускі — бодай

Паляк — коврей

Шляхціц — ланпет

Яўрэй — кудлай

Яўрэйка— кудлайка

Іншаземец — насноджій

Цыган — куган

Цыганка — куганка

Жабрак — любок

Мешчанін — шусцянин

Мешчанка — шусцянка

Павадыр — котар, вандзей

Купец — пульщик, упульщик

Поп — графил, кархвил

Заможны чалавек — стод, стодняк, стодзень

Пісар — лепсарь

Настаўнік — навукорник, сасэрник

Музыка — куграч

Салдат — батуз, бацьвил

Злодзей — клим

Гаспадар — похащик

Дурак — шмурак

Мярцвяк — ухалисник, ухалютик

Галава — главзда, главузда

Грудзі — вихта, вихталка, пухлянка

Жывот — кирмо

Рука — хвирка, хирка

Нага — ходырка, худорманка

Вуха — слухтомка

Нос — пыхцик

Вока — улепка

Рот — тройман

Горла — тройло

Язык — лемент

Твар — тройман

Валасы — чумасы

Барада — куборода

Член — псул, хвиль

Вагіна — скахва

Душа — духавка

Ежа

Хлеб — сумак, сумарик, окруш

Цеста — сумак

Мука — труха, трухла

Соль — галость

Каша — лыкша

Блін — малихон, артинус, артимус, арцимос

Каўбаса — крутуха, крутуса, кривоня

Сала — крес, кресо

Мяса — мерхля, миркля

Квас, піва — буклей

Гарбата — Гамера, гардзія, гардземаха

Віно — ваныксус

Яйцо — явро

Малако — голямо

Масла — свисло

Сыр — тарак

Алей — гамзей

Мёд — мелюс

Адзенне

Сарочка — монатка, сорохвейка

Спадніца — настыжник

Шапка — камила, наглавдница

Хустка — хвилиста, хвилистка

Штаны — стугалы, настыжники

Шуба — бурмут, бурматка, борматка

Пояс — звинерь, подбатущник

Бот — вобуть, вобутки, воботни, шкробы

Пярсцёнак — нахвирник

Лапці — кувярзуты

Жыллё і інструменты

Горад — свигород, кострык

Мястэчка — шуста, шусть

Вёска — хоро

Дом — хворт

Хлеў — шуня

Гумно — калужка, калай

Шынок — каня

Пошта — помыдёчта

Паліцыя (будынак) — шалица, качатница

Лазня — пленка

Акно — якро

Дзверы — рыпни

Пакой — шакой, шакота

Стол — трепез

Лаўка — кулыга

Стул — качашник

Печка — степля, сцепра

Ружжо — кулованница

Нож — репсанник, лахмач, махлач

Каса — двигунка, махлачка, репсанница

Нажніцы — репсанники

Малаток — жуклейник

Абцугі — клеймудзещи

Сякера — гак

Келіх — кубарка, кубэрка

Талерка — скицеля

Патэльня — таратонка

Лыжка — корабка

Бутэлька — жуклейка

Жывёлы

Конь — волот

Карова — явлыда, явлюда

Бык — бодун

Свіння — керха, керхля

Кабан — керхель, керхяч

Авечка — пярьхутка

Баран — пярьхут

Каза — чибла, лыбза, чвякша

Казёл — чвякшун, лобзун

Воўк — лын, лынь, лыгус

Мядзведзь — лухмень, мармыз, медляс

Заяц — подпрыщик, кривондзей

Мыш — цмига

Кот — моцень

Сабака — скил

Курыца — варнатка

Певень — варнат

Качка — сапка

Рыба — псалыга, псалуга

Пчала — буркас, буркотня, бурмотка

Муха — полятуха, шухмуца, бурмотка

Чарвяк — шевель, дзербак, повзунь

Змяя — сипица, звергачка

Расліны

Жыта — зятко, зитко

Ячмень — бружмель

Авёс — шуплей

Пшаніца — эшпарта, вашпорница

Бульба — катма, катмина, катомина

Капуста — лапуха, лапухта

Бурак — ботни

Цыбуля — баздруля

Гарох — гаврусь

Морква — стовпыжница

Агурок — вохмурень

Гарбуз — дулеп

Тытунь — матлоха

Кветкі — цвеймудет

Трава — кутрава

Лес — воксим

Дровы — брудки

Дуб — кудуб

Бяроза — грябёзка

Яблыня — вислятница

Грыб — баголь

Дзеясловы

Стаяць — стокляць, стеклявиць, стычиць, стоняць

Ляжаць — клюжать

Класціся — клюжитца

Сядзець — качать

Хадзіць — снодить, снадзиць

Бегаць — Беграчиць

Ехаць — ерчиць

Спаць — кимаць

Глядзець — улеповаць

Хацець — волиць

Слухаць — слухтомиць

Працаваць — клавотаць

Маўчаць — сохциць

Казаць — говродить, лементоваць

Крычаць — крикусаць

Плакаць — плыксиць

Смяяцца — лухтитца (смех — лухта)

Пісаць — лепсариць, лепсарниць

Маліцца — учинятца

Піць — куловаць, кулываць

Любіць — скулюбаць

Сварыцца — лабуняцца

Есці — троиць

Памерці — ухалець

Паліць (цыгарэты) — бэнить

Прыметнікі

Малы — микрый

Вялікі — голёмый, голютный

Сярэдні — кусередній

Стары — ёрый

Высокі — високоминый, кувисокій

Нізкі — низкомный

Глыбокі — куглыбокій

Мелкі — кумелкій

Цяжкі — цижалимный

Лёгкі — легкимный

Тоўсты — тоўмодзёўстый

Тонкі — тонькимный

Вадкі — кужидкій

Кіслы — кисломный

Харошы — клёвый

Хітры — хитромный

Белы — пленный

Чорны — чарнимый

Сіні — синимный

Чырвоны — буймудзюрый

Сляпы — неўлепающий

Нямы — безлементный

Лічэбнікі

Адзін, першы — ёный, ёдный

Два — двиня

Тры — скирья, шкирья

Чатыры — цэцар, сэсар

Пяць — пяньджа

Шэсць — шандра

Сем — сньджа

Восем — вошерь

Дзевяць — дзевер

Дзесяць — дзекан

Адзінаццаць — дзекань ёдный

Дваццать — двиня дзекуны

Трыццаць — скирья дзекуны

Сорак — сэсар дзекунов

Сто — дзекун дзекунов, савостка, савотня

Тысяча — дзекун савосток

Грошы — хобки

Вярста — кумерница

Займеннікі

Я — ман, мас, манескій

Ты — табан, тобок

Ён, яна, яно — беён, беина, беяно

Мы — маньки, манцы, мамки, манескія

Вы — тавы, тобки

Яны — беяны

Сябе, сабе — сабусны

Мой — маньков, масов, манескій

Твой — табанов, тобков, тобеській

Хто — конто, бехто

Што — бешто

Які — беякій

Кожны — ушанцій

Прыслоўі

Шмат — посо

Больш — големей

Мала — микро

Менш — микрий

Хутка — маргом

Хутчэй — Морговей

Халодна — сиворно

Спякотна — дулясно

Багата — стадно

Бедна — хильпужно

Харашо — клёва

Пешшу — пеймудзешком

Далёка — шалёко

Ніяк — нибеяк

Ніколі — никуразу

Дзе — кандз

Тут — бетут

Там — бетам

Адсюль — отбесюль

Нет — немча

Вот — бе

Сёння — кусеньня

Заўтра — кузавтра

Вярнуцца ўгару