Now Reading
Лабарская гаворка — сакрэтная мова зборшчыкаў ахвяраванняў з беларускага Іванава

Лабарская гаворка — сакрэтная мова зборшчыкаў ахвяраванняў з беларускага Іванава

лабарская мова, лабарская гаворка

Яны збіралі ахвяраванні для царквы — даходзілі да Адэсы і Растова. Іх не вельмі любілі і называлі прафесійнымі жабракамі, але яны больш вядомыя як лабары з Янава. Лабары прыдумалі сакрэтную мову, якую называлі «ліберская гаврідня».

PALATNO расказвае пра лабарскую гаворку.

Кім былі лабары

Лабары жылі ў Янава (цяперашні горад Іванава ў Брэсцкай вобласці). Большую частку свайго часу лабары праводзілі ў дарозе і займаліся зборамі ахвяраванняў. Калі ў вас з’явілася пытанне, адкуль у сялян было столькі вольнага часу, то ў нас ёсць адказ. Справа ў тым, што жыхары Янава плацілі падводную павіннасць — сяляне давалі гаспадарам падводы пад перавозку рознай прадукцыі да рачных прыстаней і ў горад. Праца на гаспадара займала не так шмат часу, а жыць было на штосьці трэба.

І вось так з’явілася ідэя працы па пошуку ахвяраванняў. Лабарамі станавіліся праваслаўныя сяляне з Янава, але яны маглі збіраць ахвяраванні і для каталіцкіх храмаў. Частку з сабраных ахвяраванняў лабары — лішак — забіралі сабе як аплату працы. Лабары былі зацікаўленыя ў тым, каб сабраць шмат і грошаў, і таго, што прапаноўвалі замест грошаў.

Лабары ніколі не хадзілі за ахвяраваннямі адны, а групай. Яны заходзілі ўглыб Расійскай імперыі, хадзілі і па ўкраінскіх землях. Для таго, каб атрымаць грошы, лабары не цураліся і падману.

Была гісторыя пра тое, як лабары прыйшлі да чалавека і прадставіліся трыма апосталамі. Лабары паказалі чалавеку грамату, якую нібыта падпісаў сам Бог. Мужчына паверыў у рэальнасць граматы і ў тое, што да яго прыйшлі апосталы. Па чутках, чалавек звар’яцеў і памёр.

Яшчэ адным са спосабаў быў «знахарскі». Спачатку ў вёску заходзіў адзін лабар, які казаў камусьці з самых даверлівых людзей, што ў яго нешта адбываецца нядобрае (ці з хатай, ці з ім самім). А затым з’яўляўся «знахар», які нібыта ўсё папраўляў.

лабарская мова, лабарская гаворка
Ілюстрацыя згенераваныя штучным інтэлектам.

Нягледзячы на такія гісторыі, паводзіны лабароў кантралявалі, а за кепскія паводзіны каралі. У Янаве яны павінны былі паводзіць сябе набажна і вельмі прыстойна, каб не атрымаць сур’ёзнае пакаранне. Ад іншых сялян лабары таксама адрозніваліся вопраткай: яны насілі шапкі з казырком, боты з высокай халявай. Шмат лабароў і нават іх жонак былі пісьменнымі, што яны выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці.

Як стваралася лабарская гаворка

­У сем’ях лабары размаўлялі на дыялекце брэсцка-пінскага рэгіёна беларускай мовы. Жанчыны не ведалі лабарскую гаворку, ёй навучаліся толькі мужчыны. Мужчыны перадавалі веды сваіх сынам, а яны — сваім сынам. Сыноў пачыналі вучыць гаворцы з сямі гадоў.

Гаворка была патрэбная лабарам падчас іх працы. Іх часта рабавалі, калі яны вандравалі і шукалі ахвяраванні. Таму для ўтрымання тайны і сакрэтаў сваёй жабрацкай прафесіі падчас выпраўкі карысталіся сваёй мовай, якую называлі «лаберская гаврідня».

Этнограф Таццяна Луцэвіч лічыць, што лабарская гаворка сфармавалася дзякуючы запазычанням з розных моў, у тым ліку, нямецкай і грэчаскай. На жаль, лабарская гаворка страчаная, цяпер на ёй не размаўляюць (напрыклад, на лемезені яшчэ нядаўна пісалі вершы).

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Чмурак, мармысь, хавбы і саслаўкі. Расказваем пра катрушніцкі лемезень — таемную мову з Дрыбіна

лабарская мова, лабарская гаворка
Ілюстрацыя згенераваныя штучным інтэлектам.

Рамяство лабароў прыйшоў у заняпад пасля Першай сусветнай і польскай-савецкай вайны. Янава аказалася ў межах польскай дзяржавы, і ў лабароў значна звузілася кола тэрыторыі, на якой яны маглі бы працаваць. У нашы дні на лабарскай гаворцы не размаўляе ні адзін з жыхароў Янава. Пасля Другой сусветнай вайны засталіся ўспаміны сваякоў, якія помнілі, як іх бацькі хадзілі за ахвяраваннямі. А падчас панавання камуністычнага рэжыму, калі савецкая ўлада ваявала з рэлігіяй, дапамога на ўтрыманне і будаўніцтва цэркваў была непатрэбная.

Слоўнік, які не слоўнік (па меркаванні, філолагаў)

У 2006 годзе супрацоўнікі іванаўскай раённай бібліятэкі стварылі «Дыялектычны слоўнік лабарскай гаворкі». Дарэчы, цікава, што ўнутры слоўніка пазначана, што ён «руска-лабарскі». Ён быў раскрытыкаваны за недакладнасці. Даследчыкі лічаць, што з навуковага пункту гледжання выкарыстанне рускай мовы ў вывучэнні беларускага дыялектнага матэрыялу неабгрунтаванае. Філолаг Юрый Чарнякевіч адзначаў, што аўтары слоўніку перакладалі лабарскія словы на рускую, хаця яны наўпрост суадносяцца з беларускімі словамі.

— Слова «петрить» наўрад ці гучала ў мове мясцовых жыхароў менавіта так, бо, як вядома, у гаворках, распаўсюджаных на Заходнім Палессі, этымалагічна мяккія губныя зычныя даўно ацвярдзелі. Таму і вымаўлялася гэта слова, відаць, як «пэтрить», а не «петрить», як падаецца ў слоўніку, — пісаў Чарнякевіч.

У тым самым слоўніку, які склалі іванаўскія бібліятэкары і які крытыкавалі беларускія філолагі за шматлікія недакладнасці, налічваецца 299 слоў.

Б

Беглец — скитэнь

Бедный — шундэр

Бедняк — шандрак

Бить — копсать

Бог — небесный показник

Бери — япэр

Богатый — стодэнь, студэнь

Болтаться — шлындать

Больница — пандикала

Больничный — пандикальный

Большой — галемый

Бросить — порутыть, пулять

Брызгать — плыскать

Бутылка — пляхта, пляха

В

В пристяжку — наерчиком

Ветер — дохмурыть

Владеть разговором лабора — клавыть

Вода — дэлька

Водка — гарцима

Военный — куланный

Воз — котэнь

Война — куланына

Волосы — патлы

Вонять — псотыть

Вор — клим

Воровская компания — яперная хевра

Восемь — октыжэр

Воскресенье — мируля, кенруля

Вши — цызы

Вшивый — цызатый

Выгода — лахва

Выкидывать — вжигарить

Вязать — шворить

Г

Глаза — липки

Глазастый — липатый

Глотать — хавать

Глотка — хавала

Говори — канты

Говорить — гаврэдаты

Голова — калган

Гоноровый — фандыберистый

Город — шусто

Готовить — шухлевать

Гремит — копсае

Гром — копсач

Гуси, утки, индюки — гоги

Д

Давать — угурать

Дать тумака — колошматыть

Два — дивина, двиня

Дверь — окапшитка

Девушка — карывонька

Девушка, женщина — цуба

Девять — дивер

Деловой мужик — пецкель

Деревенский мужик — харахоль, мэть

Деревня — хоро

Десять — дикон, дикона

Дом — хаза

Дом евреев — кудлайские похазы

Дорога — строка

Достигать — достычить

Думать — мараковать

Дурак — чмурко

Е

Еврей — кудлай

Еда—тройня

Есть — епать

Ехать — ёрчить

Ж

Жадный — шкныра

Жадничать — шкнырыть

Желание — волитьба

Жизнь — выгуванка

Жито — зитко

Живи — рыгуй

Жить — рыгувать

Жулик — гицель

З

Забери — заяпар

Забота — марока

Зад — стыга

Закуска — затройка

Звонить — бомкать

Зевать — позяхать

Земля — тырыга

Злотые — хрущы

Зубы — москотни

И

Иваново — Шуяново

Иди — пнай

Идти — пнаты

Извозчик — катанько

Имеется — емать

К

Кабан — керх

Капать — цыркать

Караульный — стычень

Карета — катанька

Картофель — тырыжники

Кашлять — керхать

Кепка — камелавка

Кидать — ругать

Клевер — яншарка

Клеверное поле — янтарная трига

Клиент — маклак

Книга — рапсанка, рэпсанка

Колбаса — тридоса

Компания — хевра

Конец — хана

Конечности — джеги

Конь — волот

Корзина — тягморка

Корова — гэйматка, гематка

Коса — махалка

Костел — тэрэс

Кош — тягмарка

Красть — япэрыть, климать

Кровать — кималка

Кроить — чикорить

Купил бутылку водки — опулыв пляхту

Купить — опулыть

Курить — бенить

Курица — шурпа

Кушать — троить

Л

Лампочка — вклюжына

Лес — оксим

Лесник — оксимный

Ложка, кружка — шкатирка

Лук, цыбуля — кабуля, морзуля

Любимая девушка — корсонька

Любить — колюбать

Любовь — скулибание, колюба

М

Магазин — опула

Мало — мыкро

Малый — мыкрый

Масло — выело

Материнская любовь — маныцына колюба

Мать — маныца

Машина — вол стяжка

Медаль — гуратка

Мелочь, самое малое — ныга

Мельник — мендель

Мешок — питер

Мёд — омыляс

Милиция — шулиция

Много — посо, скирох

Мой — маньков

Молодой — трыпелый

Молоко — гальмо

Молоток — копсанка, копсалка

Молчи — сапай

Молчун — сапа

Моргать — клипать

Мел — крейда

Мочиться — сцыкорить

Мужик — кыл

Мять — жмокать

Мятый — жмоканный

Н

Наблюдатель — липач

Наелся — натроився

Начальник — вульт

Нет, не имеется — неметь

Немец — климтур

Неряха — копша

Неряшничать — копшить

Нести—тарабаныть

Нехорошо — нэхухо

Низкий — кныш

Нога — ходня

Нож — цезорик, клэцка

Нос — нюхо

Ныть — рэмзать

О

Обговоренный — оклавленный

Обмануть — оковлачить

Обманывать — мышулить

Образованный — севручный

Обувь — опукки

Обхаживать — оболыть

Овес — щуплий

Овца — шепша

Овчарник — шепшовый востычень

Огород, сад — пососкорнос

Одежда — отягмарка, одягмарка

Одетый — одягмороны

Один — еный, оный, ённый

Окно — липко

Он — бич, бисий

Она — биячка, бисяя

Опасный мужик — бысыскыл

Опозоренный — оклавленный

Отец — баштый, баштэй

Отечество — баштейство

Отцовский — баштэйский

П

Пан — клева рыгус

Папиросы — бэкасы

Парикмахер — орбут

Парикмахерская — орбута

Партизан — оксим

Печка — отопка

Пилить — шнайдать

Пилорама — тартак

Пинск — Лобуньск

Писать — репсать, режать

Письмо — репсэнына

Пить — кирить

Плакать — скимлыть

Плести ерунду — чмурить

Плестись — чикилать

Плоский — плыскаты

Плохой — нехухий

Побег — скитня

Подслеповатый — кулиповатый

Покупатель — опульник

Поле — трига

Полевая дорога — трижная строка

Полотенце — вытрывалка

Полотно — лоскоть

Полюбить — посколюбать

Польская школа — паньковска шуля

Поляк — ланько

Помалкивай — сапай

Понимай — сиврай

Понимать — петрить, тылебить

Поп — корш

Поповский дом — коршова хаза

Поросенок — керхунчик

Похороны — схапены

Поцелуй — поскулюбай, похваляй

Праздник — сянное

Пробка — закапска

Проворный — хвацкий

Продавец — пропульнык

Продать — пропулыть

Прыгать — гоцать

Пшеница — яшпорка

Пьяница — кирняк

Пьянка — кирня

Пьяный — кирной

Пять — Пянджа

Р

Радио — слухморка

Разговаривать — гавендать

Разговор — гавенда

Рассказчик — кантый

Рассказывать — кантыть

Рвать, сечь — кромсать

Резаный — кромсанный

Речка — плавуха

Рот — зибра

Рубашка — накпюжа

Рубли — русаны

Рюмка — ставерка

С

Сало — крысо

Самолет — лытюга

Сапоги — опуки

Сарай — волостычень

Сбыть — сплавить

Свадьба — оника, оныка

Свинья — керхуня

Село — хоро

Семь — семтыня, семытня

Сено — выхро

Сечкарня — кромсалка

Сила — гальма

Синагога — кудлайская плиса

Скалить зубы — скирить

Смех, потеха — слухморить

Смех — скирня

Смешить — хохмить

Смотреть — липать

Снег — накап

Собака — скип

Собачий — скильный

Собутыльник — кирюха

Солома — мыслуга, мыслюга

Соображать — сиврать

Сопляк — шморголец

Спать — кимарить

Старик — ёрык

Старуха — ёрка

Старый — ёрый

Стол — стыкить

Стоять — стычить

Стул — сыскор

Сумка— шахта

Т

Танцы — скокоры

Тарелка — наклюжа

Теленок — гемытенок

Тереть — шмулять

Тетрадь — рейсанка

Торговый ряд — опульная хаза

Три — скира, триня

Туалет — хизьняк, хизняк

Ты — бияк

Тысяча — тысымоныца

У

Убегать — скитать

Умер — ухаляв, ухалив

Умирать — схолеть, халять

Ф

Флегматический — цаповатый

Фрукты — тройки

Х

Хата — похаза

Хлеб — кумса

Хозяин — похазник

Хозяйство — похаза

Хороший — клёвый, суразный

Хорошо — клево

Хочет — волыть

Худой — склют

Ц

Целовать — похвалять

Ценные бумаги — локши

Церковная запись — плюсная репсанка

Церковный староста— плюсный похазник

Церковь — плюса

Ч

Часы — липки

Челюсти — вылыцы

Чернильница — макулька

Четыре — цисара, цисора

Чистить карманы — ялошить

Ш

Шапка — камэся, камеся

Шесть — шандра

Школа — шуля

Школьный — шульный

Штаны — настыги

Шутник — хохмач

Э

Этот — бысий

Я

Я — манько

Яичница — китошница

Яйца — китошники

Яйцо — кито

Ярмарка — опуля

Вярнуцца ўгару