Сем серыялаў пра людзей з надзвычайнымі здольнасцямі

серыялы пра надзвычайныя здольнасці, серыял менталіст, серыял оа, серыял героі

Што, калі б Вы маглі чытаць думкі, спыняць час або падарожнічаць у іншыя вымярэнні? Серыялы пра людзей з надзвычайнымі здольнасцямі не проста забаўляюць. Яны прымушаюць нас задумацца пра ўладу, адказнасць і саму чалавечую прыроду.

PALATNO расказвае пра дзевяць серыялаў, у якіх паказваюцца гісторыі людзей з надзвычайнымі здольнасцямі.

«Героі» (Heroes)

Год: 2006-2010

Сюжэт. Звычайныя людзі па ўсім свеце раптам пачынаюць адкрываць у сабе надзвычайныя здольнасці: яны могуць лятаць, рэгенераваць, чытаць думкі, кіраваць часам і гэтак далей. Іх лёсы пераплятаюцца — яны павінны выратаваць свет, зразумець сябе і схавацца ад тых, хто хоча выкарыстаць іх здольнасці.

Навошта глядзець? Гэта вельмі захапляльны серыял, які заўсёды прымушае запытацца ў сябе «а што ты зробіш, калі ў цябе раптам з’явіцца неверагодная здольнасць?» Рэкамендуюць паглядзець хаця б першыя два сезоны, бо яны найбольш якасныя.

«Мяжа» (Fringe)

Год: 2008-2013

Сюжэт. Агенцтва ФБР займаецца расследаваннем дзіўных навукова-фантастычных з’яваў — тыпу паранормальных злачынстваў, тэлепатыі, біяэксперыментаў. У цэнтры — вучоны, яго сын і агент ФБР.

Навошта глядзець? Гэты серыял як сумесь X-Files і Black Mirror, але з уласным сюжэтам.

«Быць чалавекам» (Being Human)

Год: 2008-2013

Сюжэт. Трое суседзяў здымаюць дом у Брыстолі. Адзіная «дробязь» — яны не зусім людзі: вампір, ваўкалак і прывід. Яны спрабуюць жыць звычайным жыццём, але іх прырода, мінулае і звышнатуральны свет увесь час цягнуць іх назад.

Навошта глядзець? Гэты серыял не баявік і экшн, а пра жыццё і сяброўства. У ім ёсць моцная драма і добры брытанскі гумар (з улікам, што вы глядзіце брытанскую версію серыяла). Па чутках, менавіта брытанская версія нашмат лепшая за амерыканскі рымэйк, але гэта вырашаць толькі вам.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

Дзесяць чыста беларускіх анекдотаў пра сям’ю

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

Пяць найлепшых экранізацый відэагульняў


«Менталіст» (The Mentalist)

Год: 2008-2015

Сюжэт. Патрык Джэйн — былы махляр, які выдаваў сябе за экстрасэнса. Пасля сямейнай трагедыі ён дапамагае паліцыі лавіць злачынцаў, выкарыстоўвае надзвычайныя навыкі назірання і псіхалагічнага аналізу.

Навошта глядзець? Разумны гумар, харызматычны галоўны герой і захапляльныя расследаванні — амаль як Шэрлак, але ў амерыканскім стылі.

«Восьмае пачуцце» (Sense8)

Год: 2015-2018

Сюжэт. Восем незнаёмых людзей з розных краін раптам становяцца псіхічна звязанымі: яны могуць бачыць адзін аднаго, размаўляць і нават карыстацца навыкамі адзін аднаго. Аднак іх усіх пераследуе сакрэтная арганізацыя.

Навошта глядзець? Тэма адзінства праз рознасць, крутыя візуальныя сцэны, глыбокія персанажы і культурная разнастайнасць.

«OA» (The OA)

Год: 2016-2019

Сюжэт. Сляпая дзяўчына Прайры знікае на 7 гадоў, а вяртаецца з таямніцамі і зрокам. Яна пачынае збіраць групу людзей для выканання незвычайнай місіі, звязанай з іншым вымярэннем.

Навошта глядзець? Філасофскі і загадкавы серыял з элементамі містыкі, тэлепатыі, псіхалагічных падарожжаў. Вельмі арыгінальны, не падобны ні на што.

«Легіён» (Legion)

Год: 2017-2019

Сюжэт. Дэвід Хэйлер — чалавек, які ўсё жыццё лічыў сябе псіхічна хворым. Але з цягам часу яму становіцца зразумела, што галасы ў яго галаве — гэта не шызафрэнія, а праява надзвычайнай тэлепатычнай і тэлекінетычнай сілы.

Навошта глядзець? Візуальна неверагодны серыял, поўны сюррэалізму і псіхалагічнай глыбіні.

Вярнуцца ўгару