Now Reading
Памёр блізкі чалавек у Беларусі. Куды тэлефанаваць і да каго звяртацца

Памёр блізкі чалавек у Беларусі. Куды тэлефанаваць і да каго звяртацца

смерть в Беларуси, пособие на похороны, что делать если умер человек в Беларуси

Што рабіць у сітуацыі, калі памірае блізкі чалавек ці сваяк? PALATNO расказвае, куды тэлефанаваць у такіх выпадках і якую дапамогу аказвае дзяржава на пахаванне.

Першае — медыкі і міліцыянеры

Першае, што трэба зрабіць, калі памёр чалавек, — выклікаць брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі выпісваюць дакумент аб канстатацыі смерці — пасмяротны эпікрыз. Адзін экзэмпляр бланка выдаецца сваякам, а другі медыкі забіраюць сабе.

Разам з хуткай дапамогай прыязджае міліцыя, якая аглядае цела і высвятляе, памёр чалавек натуральнай смерцю ці ў выніку супрацьпраўных дзеянняў. Затым яна падпісвае два бланкі эпікрызу, запоўненыя раней медыкамі. Пасля гэтага цела забіраюць у морг і робяць ускрыццё для ўстанаўлення прычыны смерці. Сваякі памерлага маюць права адмовіцца ад ускрыцця. Для гэтага трэба падаць афіцыйныя паперы, якія пацвердзяць, што ён хварэў на цяжкае захворванне больш за тры гады.

Калі чалавек знаходзіўся на ўліку па хваробе ў паліклініцы або памёр ад старасці, то трэба звярнуцца ў паліклініку па месцы, дзе памерлы пражываў — там выдадуць медычнае пасведчанне аб смерці. Пры сабе трэба мець асабісты пашпарт і пашпарт памерлага.

Калі смерць раптоўная або адбылася шляхам няшчаснага выпадку, то па выніках ускрыцця ўстанаўліваецца факт смерці медыцынскай установай Бюро судова-медыцынскай экспертызы.

Адправіць цела ў морг можна некалькімі спосабамі:

  • з брыгадай хуткай дапамогі;
  • на спецмашыне з аўтапарка міліцыі;
  • на аўтамабілі службы па аказанні рытуальных паслуг.

Дапамога ад дзяржавы на пахаванне

У Беларусі дзяржава аказвае фінансавую дапамогу на пахаванне. Яе памер залежыць ад сярэдняга заробку па краіне і змяняецца кожны месяц.

У маі 2023 года дапамога на пахаванне складала 1 814,2 рубля. Ад 1 чэрвеня 2023 года яна зменшылася на 18,3 рубля. Такая сума адпавядае сярэдняму заробку за красавік 2023 года ў Беларусі.

Дапамога на пахаванне памерлага інваліда Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якая атрымлівала пенсію за асаблівыя заслугі перад краінай, выплачваецца ў памеры двухмесячнай сумы прызначанай яму пенсіі, але не менш за сярэднюю зарплату работнікаў у краіне за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.

Куды звяртацца па фінансавую дапамогу

Каб атрымаць фінансавую дапамогу, трэба звярнуцца ў дзяржаўныя органы не пазней, чым за шэсць месяцаў з дня смерці. Калі цела памерлага не маглі доўгі час знайсці або апазнаць, гэты тэрмін павялічваецца. У такім выпадку выплату можна атрымаць праз паўгода пасля пахавання. Пры звароце пазней, чым праз шэсць месяцаў, права на атрыманне дапамогі губляецца.

Калі памірае пенсіянер, які быў застрахаваны (ці не застрахаваны, але выплачваў узносы), неабходна звяртацца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы атрымання пенсіі альбо па месцы, дзе памерлы пражываў.

Па дапамогу можа звярнуцца любы грамадзянін, у якога ёсць даведка аб смерці сваяка.

«Дапамогі хапае на ўсё»

Беларуска Крысціна (імя зменена ў мэтах бяспекі — PALATNO) расказала, як адбываецца гэты працэс.

— Медыкі і міліцыя выдаюць даведку аб факце смерці. Па гэтай даведцы ЗАГС выдае пасведчанне аб смерці. Дзяржава аказвае фінансавую дапамогу на пахаванне. Затым з даведкай пра смерць трэба звяртацца ў арганізацыі, якія аказваюць рытуальныя паслугі. Ёсць прыватныя і дзяржаўныя. Калі звяртаешся ў дзяржаўнае бюро рытуальных паслуг, то дапамогі хапае на пахаванне. Адпяванне ў праваслаўнай царкве каштуе каля 300 рублёў. Цела можна прывозіць дадому для развітання, гэта таксама платна. За захоўванне ў моргу аплата за суткі. Дапамогі хапае на ўсё. Вянкі, труны і ўсё для пахавання — у бюро. Вянкі прадаюць яшчэ на міні-рынках. Памінкі па жаданні, за свой кошт — дзе хто хоча.

Анлайн-сервіс

У Беларусі працуе анлайн-сервіс grave.by, які займаецца доглядам могілак у Беларусі. Уборку магілы ці комплексныя працы з пахаваннямі ў Беларусі можна замовіць з любой кропкі свету. Пасля выкананных работ супрацоўнікі дасылаюць фотасправаздачу. Супрацоўнікі займаюцца працамі на 1 386 беларускіх могілках.

Вярнуцца ўгару