Now Reading
Парады для пешаходаў і кіроўцаў у снегапад

Парады для пешаходаў і кіроўцаў у снегапад

снегапад, снег, зіма

У апошнія гады беларуская зіма стала не такой суровай, але ўсё роўна снегапад застаецца рэальнай небяспекай — і для пешаходаў, і для кіроўцаў аўто. 

PALATNO дае відавочныя, але патрэбныя парады для ўсіх у снегапад.

Калі ты — кіроўца

— Абірайце правільную хуткасць руху.

— Абірайце бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля, які перад вамі, і бакавы інтэрвал.

— Не абганяйце іншыя аўтамабілі неабдумана.

— Выкарыстоўвайце бліжняе святло фар.

— Не адцягвайце ўвагу за рулём.

— Пазбягайце рэзкага тармажэння.

— Пры пад’ездзе да нерэгуляваных пешаходных пераходаў знізьце хуткасць і прыпыніцеся.

— Кіруйце аўтамабілем толькі пасля добрага адпачынку, з максімальнай канцэнтрацыяй увагі, з упэўненасцю ў сваіх сілах і тэхнічных характарыстыках вашага аўто.

Калі ты — пешаход

Пешаходам у неспрыяльных умовах надвор’я рэкамендуюць:

— быць асцярожнымі падчас пераходу дарогі;

— пераходзіць дарогу толькі ў вызначаных правіламі месцах;

— пры пераходзе не спяшацца, глядзець па баках;

— у цёмны час не забудзьце абазначыць сябе флікерамі.

Вярнуцца ўгару