Чаму павука нельга забіваць? Расказваем пра ўяўленні беларусаў пра павукоў

павук беларусы, беларуская міфалогія, продкі беларусаў, гісторыя беларусі

Павук заўсёды быў неадназначнай істотай у беларускай міфалогіі. З аднаго боку ён разглядаўся як сімвалам працавітасці і добрых знакаў, з другога боку быў праклятай істотай, якую звязвалі з хваробамі і нават смерцю.

PALATNO — пра павукоў, якіх мы часам баімся, але ўсё яшчэ паважаем.

Гісторыя пра тое, як павука праклялі, а пчала стала яго вечным ворагам

Найперш у беларускім фальклоры павук заўсёды быў звязаны з працавітасцю і добрымі прадказаннямі.

У фальклоры Гомельшчыны ёсць легенда пра тое, што павук і пчала былі братам і сястрой. Калі іх маці памірала, то вестку пра гэта прынесла сарока. Пчала кінула ўсё і паляцела да маці, а павук застаўся працаваць. Маці пракляла павука, таму з таго часу ён вымушаны ткаць павуцінне вечна, але ніколі не здолее яго скончыць.

Дарэчы, павуцінне — гэта вельмі важная рэч. Гэта не проста сетка, якую пляце павук, але сімвал пакарання і працы. Лічылася, што паводле адной легенды Бог даручыў павуку назіраць за тым, як людзі абыходзяцца з хлебам. Калі чалавек выкідае крошкі, то павук дакладвае пра гэта Богу, а ён карае чалавека за непавагу дрэнным ураджаем.

У народных казках павук і пчала часта супрацьстаяць адзін аднаму і з’яўляюцца ворагамі. У адной казцы павук ловіць пчалу ў сваё павуцінне, каб яе з’есці, але пчалу ратуе каваць, за што пчала раскрыла яму сакрэт пра жывую ваду.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Пчала і пчаляры: як беларусы займаліся бортніцтвам

З распаўсюджваннем хрысціянства з’явіліся паданні пра тое, як павук ратаваў біблейскіх герояў. Напрыклад, цар Саламон хаваўся ў пячоры, а павук заплёў уваход павуціннем, таму ворагі падумалі, што там нікога няма.

У старажытных міфах сусвет параўноўваўся з тканінай, а Бог — з ткачом або павуком, які яе тчэ. У беларускай традыцыі з гэтай роляй нават звязвалі чорта, бо быццам ён «снуе па вадзе, як павук», і так менавіта пачынаецца стварэнне свету.

Павук можа прадказваць непрыемнасці, навіны і ворагаў

У даўнія часы беларусы верылі, што павук можа шмат чаго прадказаць. Некаторыя дзеянні павукоў тлумачылі як штосьці, што можа адбыцца ў будучыні.

Напрыклад, калі павук спускаецца з павуціння ў хаце, то гэта можа быць як добрым, так і дрэнным знакам. Калі ён спускаецца перад абедам, то трэба чакаць непрыемнасцей, калі пасля абеду — адбудзецца нешта добрае. Калі павук апусціцца чалавеку на галаву, то атрымаеш падарунак ці навіну, а калі ў талерку — атрымаеш прыбытак альбо ў хаце можа знаходзіцца вораг.

Павук быў таксама сімвалам іншасвету і меў вяшчунскую сілу. Напрыклад, калі павука бачылі ў снапе, то прадказвалася замужжа з удаўцом.

Беларусы не забівалі павукоў без патрэбы. Лічылася, што калі забіваеш павука, то будзе балець галава ці здарыцца нешта нядобрае.

Павукоў часта лічылі добрымі духамі, якія жывуць у хаце. Асабліва любілі павукоў, калі яны жылі ў «чырвоным куце». У такіх месцах нават размяшчалі адмысловыя саламяныя ўпрыгожванні, якіх называлі «павукамі».

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Як нарыхтаваць саломку на «павукоў»

Вярнуцца ўгару