«Перайсці Рубікон» — што значыць гэта фраза?

перайсці рубікон, навошта цэзар перайшоў рубікон

Рашэнне, якое мы не можам змяніць. Крок, які вырашае далейшы шлях… Гэта ўсё можна апісаць адной фразай — «перайсці Рубікон».

PALATNO расказвае, адкуль яна ўзялася.

Паходжанне фразы

Фраза паходзіць з гісторыі Старажытнага Рыма. У 49 годзе да нашай эры Юлій Цэзар перайшоў раку Рубікон, якая вызначала мяжу паміж Рымскай імперыяй і яе правінцыямі. Згодна з законамі, Цэзар не меў права ўводзіць войскі праз Рубікон. Гэты крок лічыўся адкрытым выклікам Сенату. Цэзар прыняў гэта рашэнне з выразам «alea iacta est» (лац. «жэрабя кінутае»).

Пераход Цэзарам Рубікона стаў пачаткам грамадзянскай вайны, якая ў выніку прывяла да падзення Рымскай рэспублікі і ўсталявання імперыі.

НАВОШТА ЦЭЗАРУ ПЕРАХОД РУБІКОНА?
На момант пераходу Рубікона Цэзар знаходзіўся ў канфлікце з Сенатам: паміж імі існавала напружанасць з-за павелічэння ўлады Цэзара і папулярнасці пасля паспяховых заваяванняў у Галіі. Цэзару пагражаў суд пасля заканчэння тэрміну яго праконсульства з-за магчымыя злоўжыванні — гэта магло прывесці да краху яго палітычнай кар’еры і зняволення. Вядома, Цэзар імкнуўся да поўнага кантролю над Рымам і не хацеў абмяжоўвацца роляй сенатара ці вайскоўца. Пераход Рубікона стаў крокам для ўсталявання яго асабістай улады. На той час Рымская рэспубліка была ў крызісе: дзяржава цярпела ад карупцыі, сацыяльнай няроўнасці і грамадскага расколу. Цэзар, магчыма, бачыў сябе тым, хто зможа рэфармаваць дзяржаву і навесці парадак.

«Перайсці Рубікон» азначае, што пасля зробленага кроку ўсё змяняецца, а вяртанне да папярэдняга стану ўжо немагчымае. Гэта метафара для важнага, радыкальнага рашэнне, якое патрабуе ад чалавека смеласці і гатоўнасці сутыкнуцца з наступствамі.

У сучаснасці фразу таксама ўжываюць

У сучаснасці фраза дагэтуль застаецца папулярнай, яе выкарыстоўваюць у розных кантэкстах. Напрыклад, калі мы кажам пра палітыку, то «перайсці Рубікон» можа азначаць радыкальнае змяненне курсу дзяржавы ці палітыкі. У асабістым жыцці чалавек прымае важнае рашэнне (змяняе працу, пачынае новы праект, робіць значны крок у адносінах) — гэта таксама «перайсці Рубікон».

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Інтрыгі, палітыка і смерці. Як раней выбіралі Папу Рымскага?

 

Як прымірыць і аб’яднаць нацыю? Прыклад Мандэлы і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

 

Цырыманіялы, мяцяж і забойства. Як швейцарцы сталі галоўнымі ахоўнікамі Папы Рымскага


Вярнуцца ўгару