PALATNO папрасіла штучны інтэлект паказаць, як бы выглядалі і чым адрозніваліся б культавыя мужчынскія персанажы з не менш культавых твораў беларускай літаратуры.
Змест
Міхал з «Новай зямлі» (Якуб Колас)
Галоўным героем твору Якуба Коласа з’яўляецца Міхал (дарэчы, бацька Коласа стаў прататыпам галоўнага героя). Міхал — працавіты, добрасардэчны і сумленны селянін. Ён марыць пра дабрабыт сваёй радзімы і больш малой суполкі, грамады, у якой ён жыве.
Мы запыталіся ў штучнага інтэлекту, якія прадметы сімвалізуюць Міхала, і гэта: плуг і зямля. Плуг — гэта праца і адданасць сваёй зямлі, якая з’яўляецца асновай яго жыцця.
Тарас з «Тараса на Парнасе» (Канстанцін Вераніцын)
Галоўны герой у творы Вераніцына — Тарас. Тарас — просты селянін, наіўны, але разумны і назіральны. У яго вострае пачуццё справядлівасці і тонкі гумар.
Што характарызуе Тараса? Штучны інтэлект лічыць, што гэта каса і паэтычны сшытак. Каса прадстаўляе яго сялянскае паходжанне і працу, а паэтычны сшытак сімвалізуе яго творчасць і сатырычны талант.
Алесь з «Каласоў пад сярпом тваім» (Уладзімір Караткевіч)
Галоўны герой у творы Уладзіміра Караткевіча — Алесь Загорскі. Ён патрыятычны, смелы і рашучы малады хлопец, які прагне абараніць сваю зямлю і народ. Ён адданы ідэалам свабоды і справядлівасці. У кнізе Караткевіч свядома піша, што шляхціц зведаў сялянскую працу і побыт, каб той зразумеў іх кошт.
Штучны інтэлект, які мы папрасілі намаляваць героя Загорскага лічыць, што яго характарызуюць меч і кніга. Меч — сімвал яго гатоўнасці змагацца за сваю краіну, а кніга — яго адукацыя і глыбокія веды гісторыі.
Васіль з «Людзей на балоце» (Іван Мележ)
Галоўным героем у творы Івана Мележа з’яўлецца Васіль Дзятлік. Васіль — працавіты, добры і шчыры чалавек, які адданы сваёй радзіме і зямлі. Ён з’яўляецца ілюстрацыяй тыповага беларускага селяніна з яго турботамі і радасцямі.
Прадметы, якія характарызуюць Дзятліка, паводле штучнага інтэлекту: матыка і каромысел. Матыка сімвалізуе цяжкую працу на зямлі, а каромысел — штодзённае жыццё Васіля і яго турботу пра радзіму.
Антон з «Чорнага замка Альшанскага» (Уладзімір Караткевіч)
Галоўны герой твора Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» — Антон Косміч. Галоўны герой у гісторыі з’яўляецца дапытлівым, смелым і рашучым маладым гісторыкам. У яго ёсць моцнае пачуццё справядлівасці, ён імкнецца раскрыць таямніцы мінулага.
Прадметы, якія характаразуюць Косміча, — ліхтарык і старадаўні рукапіс. Ліхтарык сімвалізуе пошукі галоўнага героя ісціны і святло ведаў, а старадаўні рукапіс — яго цікавасць да гісторыі і мінулых падзей.