Now Reading
Пяць дурных пытанняў пра навагоднюю ёлку

Пяць дурных пытанняў пра навагоднюю ёлку

навагодняя ёлка, елка на новы год і каляды, як выбраць ёлку на новы год і каляды, штучная ці жывая ёлка

Штучную ёлку можна выкарыстоўваць кожны год і не губляць на яе грошы, жывая ж прастаіць толькі некалькі тыдняў (экстрэмальны варыянт — да вясны), а ў наступным годзе давядзецца купляць новую. А што лепш для экалогіі? Разбіраемся.

PALATNO дапамагае выбраць навагоднюю ёлку.

Ніякага пачуцця віны. Лепш паставіць жывую ёлку?

З кожным годам становіцца ўсё больш і больш людзей, якіх хвалюе экалагічнасць пакупак. Навагодняя ёлка таксама ёсць у «трывожным» спісе. Лічыцца, што штучнае дрэва можа быць менш устойлівым, чым жывое. Кіраўнік некамерцыйнай экалагічнай арганізацыі Nature Conservancy Біл Ульфелдэр мяркуе, што людзі павінны рабіць выбар у бок жывых дрэваў. На яго думку, не трэба адчуваць віну за спілаванае дрэва, бо гэта той рэсурс, які аднаўляецца.

Найлепшае, што робяць жывыя елкі (яшчэ да таго, як становяцца навагоднімі ёлкамі), — паглынаюць вуглякіслы газ з паветра і выдзяляюць кісларод. Такім чынам, калі ўсё больш людзей будуць купляць менавіта жывыя елкі, то вытворцы стануць усё больш вырошчваць іх і тым самым спрыяць некатораму запавольванню глабальнага пацяплення. Натуральныя дрэвы можна выкарыстоўваць і пасля іх смерці: напрыклад, у шматлікіх краінах па заканчэнні свят елкі ідуць на ўгнаенне.

Штучныя дрэвы часцей за ўсё вырабляюцца з пластыку, у многіх выкарыстоўваецца полівінілхларыд, які патэнцыяльна шкодны для здароўя. Аднак ёсць даследаванні, якія паказваюць і карысць штучных елак перад жывымі. Да прыкладу, даследаванне, якое праводзілася ў 2018 годзе, выявіла, што выкарыстанне штучных елак цягам мінімум пяці гадоў больш карыснае для навакольнага асяроддзя, чым пакупка жывой елкі кожны год. У іншым даследаванні гаворыцца, што штучныя елкі наносяць менш шкоды прыродзе толькі тады, калі іх выкарыстоўваць каля 20 гадоў.

Колькі часу жывая елка можа знаходзіцца дома?

Здаровая елка праслужыць вам чатыры-пяць тыдняў, калі яе правільна даглядаць. Елку трэба браць з мяккімі і гнуткімі галінкамі, свежым і духмяным водарам і гладкай карой. Важна правільна транспартаваць жывую елку да дома: большасць дрэў цяпер упакоўваецца ў сетку, але калі ваша дрэва не загорнутае, то трэба абгарнуць яго, напрыклад, старой коўдрай.

Калі вы хочаце пратрымаць навагоднюю ёлку як мага даўжэй, то вам дапаможа вада. Дрэва трэба паліваць кожны дзень на працягу першых тыдняў пасля зрэзкі. Яшчэ можна выкарыстоўваць спрэі: яны прадухіляюць страту вільгаці. Так елка захавае свой колер на працягу ўсяго святочнага сезона.

навагодняя ёлка, елка на новы год і каляды, як выбраць ёлку на новы год і каляды, штучная ці жывая ёлка
Фота: Kieran White / unsplash.com

Ці ёсць небяспечныя ўпрыгажэнні для ёлкі?

Каб свята прайшло бяспечна, трэба пазбягаць шэрагу памылак.

Па-першае, свечкі. Часта людзі ставяць свечкі блізка з ёлкай, а гэта нясе небяспеку пажару: спярша можа загарэцца нават не сама ёлка, а ўпрыгажэнні.

Па-другое, гірлянды. Яны таксама могуць стаць прычынай узнікнення пажару. Не варта перагружаць падаўжальнік неверагоднай колькасцю правадоў ад гірлянд. Перад сном ці выхадам з дому абавязкова трэба выключаць усе святочныя агні.

Па-трэцяе, шкляныя ўпрыгажэнні. Калі яны ўпадуць і разаб’юцца, а вы гэтага не заўважыце, нават невялічкае шкло можа нанесці траўму вам ці вашым блізкім.

Ёлкі могуць быць шкоднымі для дамашніх жывёл?

Для ўладальнікаў дамашніх жывёл важна ведаць, якую небяспеку нясуць навагоднія ёлкі. Найболей гадаванцам, як правіла, дакучаюць іголкі. Яны могуць раздражняць рот, захрасаць у лапак ці выклікаць праблемы са страўнікам. Навагоднія цацкі і ўпрыгожанні таксама могуць быць небяспечнымі.

Нярэдка людзі ўпрыгожваюць свае дамы іншымі раслінамі: амялой ці малачаем. Вось яны ўжо ўяўляюць сапраўдную небяспеку. Амяла з’яўляецца таксічнай для сабак і можа выклікаць ваніты, дыярэю, праблемы з дыханнем. Малачай шкодны і для котак, і для сабак: ён можа стаць прычынай атручэння, калі гадаванец з’есць шмат гэтай расліны.

навагодняя ёлка, елка на новы год і каляды, як выбраць ёлку на новы год і каляды, штучная ці жывая ёлка
Фота: Waldemar / unsplash.com

Як утылізаваць ёлку: і жывую, і штучную

Жывая і штучная ёлкі выконваюць аднолькавыя дэкаратыўныя функцыі, а вось працэсы іх утылізацыі вельмі розныя.

Жывая ёлка. Існуе многа спосабаў пазбавіцца ад жывой ёлкі, бо яна паддаецца біялагічнаму гніенню: можа кампаставаць, мульчыраваць або ўтылізаваць разам з іншым смеццем. Дарэчы, калі вы вырашыце спаліць ёлку, то ўвесь вуглярод вернецца ў паветра, і пра экалагічнасць у такім выпадку няма ніякай гаворкі.

  • Ёлку можна вынесці на сметнік. У розных краінах па-рознаму прыбіраюць навагоднія ёлкі. Некаторыя камунальныя службы вывозяць іх у пэўныя дні. Каб даведацца падрабязнасці, трэба пазваніць у кантору вашай камунальнай службы.
  • Ёлку можна здаць на перапрацоўку. Да прыкладу, у Мінску ўжо некалькі гадоў перапрацоўкай такіх адходаў займаецца кампанія Вельмі важна зняць з ёлкі ўсе ўпрыгажэнні.
  • Ёлку можна перасадзіць. Гэты варыянт дарэчны толькі тады, калі вы купілі дрэўца з цэлымі каранямі. Такое дрэва нельга трымаць дома больш за два тыдні, бо яно пасля не зможа адаптавацца да холаду. Каб перасадзіць дрэва, спачатку патрымайце яго ў сухім і прахалодным месцы (але не болей за тры дні), пасля выкапайце невялікую яму і змясціце елку туды, паліўшы вадой.

Штучная ёлка. Такія ёлкі служаць доўга і патрабуюць менш клопату, а вось утылізаваць іх больш складана. Штучнае дрэва вы не зможаце перапрацаваць, але ёсць іншыя варыянты.

  • Можна выкінуць у сметніцу. Штучныя ёлкі — гэта звычайныя бытавыя адходы. Вы можаце разбіць дрэўца на дробныя кавалкі, каб яны ўмясціліся ў сметніцу.
  • Паўторнае выкарыстанне. Штучную ёлку можна ахвяраваць дабрачыннай арганізацыі альбо падарыць блізкім ці сябрам. Так яна праслужыць яшчэ больш гадоў.
Вярнуцца ўгару