Вам ужо дастаткова халодна, каб захутацца ў цёплую коўдру з гарачай гарбатай і ўключыць фільмы, бо толькі яны дапамогуць сагрэцца ў зімовы вечар? Прапануем для вас класіку з «Ледніковым перыядам», «Сапраўдным каханнем» і «Дзённікам Брыджыт Джонс». Трымайцеся, будзе смешна, цёпла і горача!
PALATNO раскажа пра пяць зімовых камедый для вас.
Змест
«Ледніковы перыяд» (Ice Age, 2002 — …)
Мульфільм «Ледніковы перыяд» выйшаў больш за дваццаць гадоў таму, але гэты кранальны і захапляльны мульцік дагэтуль ідэальна падыходзіць для зімовага вечара. Да таго ж гэты мультфільм стаў першым у папулярнай серыі мульфільмаў пра ледніковы перыяд.
Падзеі ў першым мультфільме з серыі адбываюцца ў старажытным свеце, у якім пачынаецца вялікае пахаладанне, а жывёлы масава перамяшчаюцца на поўдзень. У цэнтры гісторыі незвычайная кампанія: кудлаты мамант Мэні, гультаяваты Сід, харызматызны тыгр Дыега. Іх жыццё змяняецца, калі яны выпадкова знаходзяць чалавечаце дзіця і бяруцца вярнуць яго сям’і. Іх падарожжа будзе поўным не толькі прыгодаў і небяспек, але ператворыцца ў сапраўдны шлях да сяброўства.
Дарэчы, «Ледніковы перыяд» складаецца з пяці частак, таму можна бавіць за праглядам не адзін вечар. А шостая частка павінна выйсці ўжо ў 2026 годзе.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Дзесяць фільмаў пра коцікаў і сабак, якія падымуць настрой
Пяць фільмаў, якія вы павінны паглядзець да канца 2024 года
Хто такі Доктар Хто? Тлумачым, кім яны з’яўляюцца і чым адрозніваюцца
«Уніз пад схілам» (Downhill, 2020)
Гэта адзін з самых свежых фільмаў у нашай падборцы, бо выйшаў некалькі гадоў таму. «Уніз пад схілам» з’яўляецца пераапрацоўкай амерыканскім рэжысёраў шведскай драмы «Форс-мажор».
Гледача спачатку закідваюць на горналыжны курорт у Альпах. Там сям’я Стэнтанаў адпачывае і цешыцца прыгожымі краявідамі, але хутка ўсё змяняецца. Падчас снежнай лавіны галоўны герой (ролю выконвае Уіл Фарэл) замест таго, каб ратаваць жонку Білі (ролю выконвае Джулія Луіс-Дрэйфус) і дзяцей, ратуе сам сябе. Хоць лавіна і не прывяла да сур’ёзных наступстваў, учынак бацькі сямейства становіцца трыгерам для абвастрэння даўніх праблем.
Атрымалася не звычайная драма, а трагікамедыя, якая дазваляе разрадзіць напружанне вострымі жартамі і абсурднымі сітуацыямі. Калі вы любіце фільмы, якія ўздымаюць сур’ёзныя тэмы і пытанні з гумарам, то гэты фільм адзначна для вас.
«Сапраўднае каханне» (Love Actually, 2003)
Гэты фільм — сапраўдная класіка. «Сапраўднае каханне» стаў знакавай рамантычнай камедый у «нулявыя».
Спачатку можа падацца, што сюжэт крыху заблытаны і ўводзіць зашмат персанажаў, але… Ён з’яўляецца мазаікай з дзесяці пераплеценых гісторый пра каханне, усе падзеі адбываюцца перад Калядамі ў Лондане. Героямі фільму становяцца людзі розных узростаў, прафесій і сацыяльнага статусу. Гісторыі ў фільме паказваюць, як каханне можа быць складаным, але ў той жа час незвычайным і заўсёды чароўным.
У фільме здымаліся зоркі англійскага кінематографу. «Сапраўднае каханне» можна пераглядаць штогод, з кожным разам адкрываць нешта новае і па-свойму цаніць кожную з сюжэтных ліній. Калі вам трэба порцыя рамантыкі і шчырых эмоцый — уключайце «Сапраўднае каханне».
I feel it in my fingers, I feel it in my toes, Love is all around me!
«Адпачынак» (The Holiday, 2006)
А яшчэ адной класікай для зімовага сезону праглядаў фільмаў з’яўляецца «Адпачынак» з Кейт Уінслет, Кэмеран Дыяс, Джудам Лоў і Джэкам Блэкам. 2024-ы год вось-вось ужо і скончыцца, а гэты фільм як раз пра новы пачатак, нечаканыя змены і сапраўднае шчасце.
Сюжэт даволі банальны: дзве жанчыны жывуць у розных частках свету, знаёмяцца праз інтэрнэт і вырашаюць на час Калядаў памяняцца жыллём. Кейт Уінслет выконвае ролю рамантычнай, але няшчаснай ад безадказных пачуццяў журналістку з Англіі. Кэмеран Дыяс грае ролю паспяховай амерыканкі, якая займаецца маркетынгам і рэкламай.
«Адпачынак» з’яўляецца ідэальным фільмаў для зімы, разам з гэтым ён паказвае дзве гісторыі пра перазагрузку і знаходжанне свайго месца ў жыцці. Калі вам складана знайсці веру ў каханне і святло ў цяжкія моманты жыцця, то абавязкова ўключыце гэты фільм.
«Дзённік Брыджыт Джонс» (Bridget Jone’s Dairy, 2001)
Не стаміліся ад культавых фільмаў? Тады вось наш козыр — «Дзённік Брыджыт Джонс». Фільм з’яўляецца адаптацыяй папулярнага раману, але ў свой час фільм стаў яшчэ больш папулярным за кнігу. Галоўныя ролі выканалі Рэнэ Зельвэгер, Колін Фёрт і Х’ю Грант. Зельвэгер была намінавана на «Оскар» за ролю Брыджыт Джонс.
У цэнтры сюжэту знаходзіцца звычайная лонданская дзяўчына Брыджыт Джонс. Ён 30 гадоў, яна працуе ў выдавецтве і адчувае, што жыццё трэба тэрмінова змяніць. Пасля няўдалага свята яна вырашае пачаць новы год з планам: схуднець, кінуць піць, не сустракацца з таксічнымі мужчынамі і весці дзённік, каб сачыць за сваімі поспехамі. Жыццё, вядома, уносіць свае карэктывы.
Гэты фільм — гімн для тых, хто шукае каханне, спрабуе змяніцца і часам трапляе ў даволі камічныя сітуацыі. Калі вы шукаеце лёгкі, але ў той жа час глыбокі фільм, гэты вам абавязкова спадабаецца!