Пяцёрка польскіх фільмаў пра зімовую тугу, надзею і казку

фільм снегу больш не будзе, польскія фільмы, польскі кінематограф

Падаецца, што зімовыя вечары могуць быць бясконцымі… А што калі такімі бясконцымі вечарамі паглядзець бездакорныя польскія кінашэдэўры? Ад сямейных драм да метафарычных разваг пра чалавека і прыроду — мы знайшлі пяцёрку фільмаў з зімовай атмасферай, якая сагрэе сэрца і прымусіць задумацца.

PALATNO расказвае пра польскія зімовыя фільмы, якія будуць трымаць у тонусе ў зімовы вечар.

«Тры колеры: белы» (Trzy kolory: Biały)

фільм тры колеры: белы, польскія фільмы, польскі кінематограф
Кадр з фільму «Тры колеры: Белы».

Рэжысёр: Кшыштаф Кеслёўскі

Пра што фільм? Гэты фільм — частка трылогіі «Тры колеры». У фільме рэжысёр даследуе тэмы рэўнасці і помсты праз гісторыю мужчыны, які спрабуе аднавіць жыццё пасля разводу.

Чаму яго варта глядзець? Зімовая Варшава стварае ідэальны фон для гэтай сур’ёзнай, але напоўненай гумарам гісторыі.

«Перад вясной» (Przedwiośnie)

фільм перад вясной, польскія фільмы, фільмы пра польшчу
Кадр з фільму «Перад вясной».

Рэжысёр: Філіп Баён

Пра што фільм? Гэты фільм з’яўляецца адаптацыяй раману Стэфана Жэромскага. Дзеянне яго адбываецца на фоне зімы ў Польшчы, расказваецца гісторыя маладога чалавека, які спрабуе знайсці сваё месца ў жыцці.

Чаму варта глядзець? Зіма ў фільме і эмацыянальная напружанасць ствараюць асаблівы настрой (парадуйцеся, бо сонечных дзён пакуль няшмат).

«Іда» (Ida)

Рэжысёр: Павел Паўлікоўскі

Пра што фільм? У фільме расказваецца гісторыя маладой манашкі, якая даведваецца пра таямніцы сваёй сям’і падчас падарожжа па зімовай Польшчы.

Чаму варта глядзець? Паўлікоўскі вырашыў зрабіць фільм чорна-белым, аднак такі выбар цудоўна перадае зімовы холад, а драматызм кранае да глыбіні душы.

«Снегу больш не будзе» (Śniegu już nigdy nie będzie)

Рэжысёр: Малгажата Шумоўска

Пра што фільм? Масажыст з Усходу працуе ў элітным прыгарадзе Варшавы. У галоўнага героя загадкавая здольнасць супакойваць людзей: ён лечыць іх не толькі фізічна, але і эмацыянальна.

Чаму варта глядзець? Калі вы хочаце казку з элементамі магічнага рэалізму, але ў польскіх дэкарацыях, то гэты фільм з незвычайным адчуваннем халоднага супакою дакладна для вас.

«Ціхая ноч» (Cicha noc)

Рэжысёр: Пётр Дамалеўскі

Пра што фільм? Галоўны герой напярэдадні святаў вяртаецца дадому, але ён хавае сапраўдныя прычыны вяртання. Калі сям’я збіраецца за святочным сталом, то паступова «прачынаюцца» старыя канфлікты і сакрэты…

Чаму варта глядзець? Фільм паказвае жыццё палякаў у сучаснасці: якімі праблемамі яны жвуць і якімі складанымі могуць быць сямейныя адносіны. Калі вы хочаце паглядзець незвычайнае каляднае кіно, то вам абавязкова для прагляду «Ціхая ноч».

Вярнуцца ўгару