Што з беларускай літаратуры пачытаць узімку?

беларуская зіма, беларускія творы пра зіму, зімовыя вершы беларускія, беларускія пісьменнікі пра зіму

Зімой хочацца чагосьці цёплага і душэўнага. Хочацца пачытаць кнігі, якія ствараюць атмасферу ўтульнасці або дазваляюць глыбей адчуць прыгажосць і характар зімы.

PALATNO раіць пяць твораў, якія ідэальна падыдуць для зімовага настрою.

«Новая зямля» (Якуб Колас)

У эпічнай паэме «Новая зямля» Якуба Коласа раскрываюцца тэмы, якія застаюцца акуальнымі да сённяшняга дня. У кнізе апісваецца жыццё беларускай вёскі, традыцыі беларускага народа і, вядома, прыгажосць роднага краю.

У кнізе закранаюцца шэраг тэм: ад любові да радзімы і мары пра зямлю да справядлівасці і гармоніі чалавека з прыродай. Якуб Колас напісаў паэму багатай і маляўнічай беларускай мовай. У «Новай зямлі» шмат пейзажных замалёвак, а героі раскрываюць пачуцці і характары, у якіх чытач можа знайсці штосьці ўласцівае і яму.

«Новая зямля» дапаможа вам больш зразумець беларускую культуру і наш менталітэт. Твор ідэальна падыходзіць для зімовага чытання!

«Чорная панна Нясвіжа» (Аляксей Дудараў)

Гістарычная п’еса ад Аляксея Дударава «Чорная панна Нясвіжа» перанясе чытача ў эпоху магутных князёў. Але вы прачытаеце не толькі пра князёў, а пра каханне, здрады і фатальнасць лёсу.

Твор заснаваны на адным з самых вядомых беларускім паданні — пра Чорную панну Нясвіжа. Падзеі твора разгортваюцца ў нясвіжскім замку. Асноўная інтрыга — трагічны лёс маладой жанчыны, якую зажыва замуравалі ў сценах замка па загадзе князя. Гісторыя напоўненая асабістай драмай герояў, так і канфліктамі, звязанымі з грамадскімі нормамі.

У п’есе гераіня Чорная панна выступае як сімвал чыстага, але фатальнага кахання, якое не вытрымала жорсткіх сацыяльных канфліктаў. Радзівілы — гэта не проста гістарычныя фігуры, а сімвал сапраўднай моцнай улады, якая часам знішчае ўсіх, хто стаіць на шляху.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Легенды і паданні Нясвіжа: таямнічы саркафаг, закаханыя дрэвы і жывая князёўна ў труне

 

Пяць культавых персанажаў з беларускай літаратуры

 

Госці ў хату — свінні рады. Што значаць беларускія прыказкі


«Сцюжа» (Васіль Быкаў)

Кароткая аповесць «Сцюжа» ад Васіля Быкава раскрывае тэмы маральнага выбару, чалавечай годнасці і самотнага змагання чалавека з абставінамі, якія здаюцца мацнейшымі за яго. Гэты твор з’яўляецца класічным прыкладам прозы Быкава, дзе героі стаяць перад цяжкім маральным выбарам у экстрэмальных умовах.

Па сюжэце галоўны герой, партызан Андрэй, пасля няўдалага задання вяртаецца ў родную вёску, каб схавацца і перачакаць зіму. Яго ўцёкі не застаюцца без увагі. Герой трапляе ў пастку: ён знаходзіцца паміж акупацыйнымі ўладамі і мясцовымі жыхарамі, якія баяцца выдаць сябе сувяззю з партызанам.

Кніга ідэальна падыходзіць для зімовага вечара. Назва «Сцюжа» падкрэслівае не толькі зімовы холад, у якім апынуўся галоўны герой, але і яго эмацыянальны стан — адчуванне адзіноты і пустэчы. Зімовыя краявіды ствараюць цяжкую і даволі змрочную атмасферу. Таму калі вы хочацца глыбокай драматургіі, моцных эмоцый і бескампраміснай зімы, то чытайце гэту аповесць Васіля Быкава.

беларуская зіма, беларускія пісьменнікі пра зіму, беларусь зімой

Зборнік «Вянок» (Максім Багдановіч)

Зіма — гэта не толькі час для сур’ёзных раздумаў з кнігай Быкава, але час спакою і рэфлексіі з лірыкай Максіма Багдановіча. Калі вам хочацца адчуць беларускую паэзію, якая ператварае прыродныя з’явы ў нешта глыбока чалавечае і жывое, то вам падыдзе зборнік вершаў «Вянок». «Вянок» — адзіны пажыццёвы зборнік вершаў Багдановіча.

Багдановіч не толькі паказваў прыгажосць роднай зямлі і пісаў вершы пра прыроды. Сярод тэмаў, якія ён даследаваў як паэт, — любоў да радзімы («Пагоня»), каханне («Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…»), фальклорныя матывы («Слуцкія ткачыхі»). А вось адзін з вядомых вершаў Багдановіча «Зімой»:

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

I волен лёгкіх санак бег.

 

Як мары, белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць,

У небе зоркі ад марозу

Пахаладзеўшыя дрыжаць.

 

Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, светлы стоўп спусціў

I рызай срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.

 

Ўзрывайце ж іх санямі, коні!

Звіні, вясёлых бомаў медзь!

Вакол лятуць бары і гоні,

Ў грудзях пачала кроў кіпець.

«Нельга забыць» (Уладзімір Караткевіч)

«Нельга забыць» — адно з найбольш пранікнёных і кранальных апавяданняў Уладзіміра Караткевіча. Твор раскрывае не толькі тэму барацьбы, але і чалавечай душы, здольнасці да міласэрнасці і шчырасці ў найцяжэйшыя часы.

Апавяданне паказвае жахі і трагедыі, якія застаюцца ў чалавечай памяці назаўсёды. Назва твора паказвае чытачу немагчымасць забыць жахлівыя моманты, але адначасова яна і пра патрэбу памятаць, каб не дапусціць падобных трагедый у будучыні. Нават у экстрэмальных умовах героі твора захоўваюць здольнасць спачуваць і дапамагаць іншым. Караткевіч уласціва тонка перадае атмасферу беларускай вёскі, яе людзей і традыцыі. Праз гісторыю герояў ён выказвае шчырую любоў да сваёй зямлі.

Вярнуцца ўгару