Now Reading
Светлагорскі маньяк. Галаваломка #4

Светлагорскі маньяк. Галаваломка #4

светлагорскі маньяк

Май 1990 года. У Рэчыцы на аўтобусным прыпынку стаяў 13-гадовы хлопчык. Да яго пад’ехаў матацыкл — чырвоная «Ява 350». Кіроўца папрасіў дзіця дапамагчы яму паставіць намёт. Хлопчык паехаў з ім, але аказалася, што ніякага намёту няма. У лесе кіроўца матацыкла спачатку пагражаў дзіцяці адвёрткай, а потым згвалціў яго і забраў асабістыя рэчы — магнітафон і касеты.

Па словах хлопчыка, гвалтаўнік збіраўся забіць яго, але перадумаў. Яшчэ ў 1990-м годзе хлопец даў паказанні ў міліцыі і апісаў злачынца: маладога чалавека 20-25 гадоў з каштанавымі валасамі. На падставе гэтых паказанняў склалі фотаробат. Больш за тое, хлопчык запомніў некалькі лічбаў дзяржнумара матацыкла. Пошукі паказалі, што ў Рэчыцкім раёне такога транспартнага сродку няма, але падобны матацыкл — чырвоная «Ява 350» з гэтымі ж лічбамі ў нумары — ёсць у Бабруйску.

Уладальніка матацыкла адшукалі, але аказалася, што той купіў яго зусім нядаўна ў нейкага хлопца са Светлагорска. Па нейкай прычыне пошукі злачынца на гэтым завяршыліся. І гэта было не адзіным выпадкам: у Гомельскай вобласці з’явілася яшчэ адна заява ў міліцыі ад бацькоў іншага пацярпелага дзіця. Ніякіх зрухаў па гэтых справах не было.

У падкасце «Галаваломка» на PALATNO расказваем гісторыю самага вядомага маньяка незалежнай Беларусі — Ігара Міранкова, які дзейнічаў у Светлагорску з 1990 па 1993 год. Маньяк верыў: навакольныя не адрозніваюцца ад яго і не забіваюць толькі таму, што баяцца пакарання і не бачаць у гэтым выгады.

Вярнуцца ўгару