Now Reading
Росквіт і падзенне Трэцяга Рэйха на дзесяці фотаздымках

Росквіт і падзенне Трэцяга Рэйха на дзесяці фотаздымках

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна

Любы таталітарны рэжым з чагосьці пачынаецца: з лідара, законаў… І ён абавязкова чымсьці заканчваецца. Паказваем дзесяць фотаздымкаў, якія захавалі моманты росквіту і канчатковага краху нацысцкай Германіі.

PALATNO запрашае ў візуальнае падарожжа, у якіх мы разам даследуем узлёты і падзенні, веліч і трагедыю, якія вызначалі эпоху Трэцяга Рэйха.

Гітлер становіцца канцлерам (1933)

У пачатку 1930-х Германія сутыкнулася з эканамічнымі праблемамі, сацыяльнымі хваляваннямі і палітычнай нестабільнасцю. Эканамічны крызіс прывёў да беспрацоўя і незадаволенасці мас. Веймарская рэспубліка, створаная пасля Першай сусветнай вайны, з усіх праблем спрабавала вырашыць гэтыя.

У той жа час нацысцкая партыя НСДАП атрымала значную падтрымку. На выбарах у ліпені 1932 года нацысты сталі найбуйнейшай партыяй у Рэйхстагу, але не атрымалі большасці, што прывяло да стварэння шэрагу кааліцыйных урадаў. Менавіта таму Адольф Гітлер стаў канцлерам не адразу: кансерватыўная эліта нават разлічвала, што Гітлер дапаможа ліквідаваць камуністычную пагрозу.

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
30 студзеня 1933 года, Адольф Гітлер стаіць побач з Паўлям фон Гіндэнбургам. Фота: theholocaustexplained.org

На фота Адольф Гітлер стаіць побач з нямецкім прэзідэнтам Паулям фон Гіндэнбургам. 30 студзеня 1933 года Гітлер быў адобраны Гіндэнбургам на пасту канцлера. Ад гэтай падзеі пачынаецца адлік пачатку праўлення нацысцкага рэжыму ў Германіі.

Падпал Рэйхстага (1933)

Падпал Рэйхстага адбыўся 27 лютага 1933 года. Падпал выкарысталі нацысты, каб умацаваць сваю ўладу і абмежаваць грамадзянскія правы.

Яны абвінавацілі камуністаў: сцвярджалі, што адбылася камуністычная змова аб захопе ўраду. Непадалёк ад Рэйхстага быў арыштаваны галандскі камуніст Марынус ван дэр Любэ, які прызнаўся ў падпале.

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
Рэйхстаг у агні, 27 лютага 1933 года. Фота: theholocaustexplained.org

Гітлер запэўніў Гіндэнбурга выдаць указ, які прыпыніў дзеянне некалькіх ключавых грамадзянскіх свабод: свабоду друку, свабоду слова і права на сходы. Гэты ўказ даў ураду шырокія паўнамоцтвы па арышце і затрыманні палітычных апанентаў без належнай прававой працэдуры. Была забаронена камуністычная партыя, а тысячы яе членаў былі арыштаваны.

Праз некалькі дзён пасля падпалу Рэйхстага прайшлі выбары. Нацысты атрымалі большасць месцаў ва ўрадзе.

Закон аб надзвычайных паўнамоцтвах (1933)

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
Адольф Гітлер выступае з прамовай наконт Законаў аб надзвычайных паўнамоцтвах у Рэйхстагу, 23 сакавіка 1933 года. Фота: Unknown, colourised by me, CC BY-SA 3.0, via Wikimedia Commons

23 сакавіка 1933 года Рэйхстаг прыняў Закон аб надзвычайных паўнамоцтвах — ён адмяняў грамадзянскія свабоды і перадаваў надзвычайныя паўнамоцтвы ўраду Адольфа Гітлера. Прыняцце гэтага закона лічыцца заключным этапам захопу ўлады ў Германіі нацыстамі.

Фактычна гэты закон даў Адольфу Гітлеру права прымаць законы без узгаднення з Рэйхстагам.

Нюрнбергскія расавыя законы (1935)

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
Тытульны ліст урадавай газеты Германіі Reichsgesetzblatt, у якім абвяшчаліся законы, апублікаваныя 16 верасня 1935 года. Фота: Herausgegeben vom Reichsministerium des Innern, Public domain, via Wikimedia Commons

Заканадаўчыя акты, прынятыя на з’ездзе НСДАП 15 верасня 1935 года, далі вызначэнне для грамадзяніна Рэйха, якое фактычна пазбаўляла нямецкага грамадзянства мноства людзей, у першую чаргу яўрэяў і цыган. Новыя законы забаранялі шлюбы і пазашлюбныя адносіны паміж яўрэямі і «грамадзянамі германскай або роднаснай ёй расы». Парушальнікаў закона праследавалі.

«Крышталёвая ноч» (1938)

У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года ў Трэцім Рэйху адбылася першая масавая акцыя фізічнага гвалту ў дачыненні да яўрэяў. Сінагогі, дамы, крамы, якія належалі яўрэям, былі разбураныя і разрабаваныя. Падчас «Крышталёвай ночы» былі забітыя, па розных дадзеных, да 2 500 чалавек і каля 30 000 трапілі ў канцлагеры.

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
У Берліне расклейваюць плакаты з заклікам да байкоту яўрэйскіх крам, 1 красавіка 1933 года. Фота: Bundesarchiv, Bild 102-14468 / Georg Pahl / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0 DE, via Wikimedia Commons

Непасрэдным штуршком да «Крышталёвай ночы» стала забойства нямецкага дыпламата Эрнста Вом Рата польскім яўрэем Гершэлем Грыншпанам 7 лістапада 1938 года. «Крышталёвая ноч» была спланаванай і скаардынаванай акцыяй нацысцкага рэжыму супраць яўрэяў. У нападах удзельнічалі члены СА, СС і Гітлерюгенда.

Уварванне ў Польшчу (1939)

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
Нямецкія вайскоўцы зрываюць герб Польшчы на памежным слупе ў пачатку ўварвання. Фота: Hans Sönnke, Public domain, via Wikimedia Commons

Уварванне нацысцкіх вайскоўцаў у Польшчу ў верасні 1939 года стала пачаткам Другой сусветнай вайны. Нямецкія войскі выкарыстоўвалі тактыку бліцкрыгу і за некалькі тыдняў занялі тэрыторыю Польшчу.

Напад на Польшчу быў скаардынаванай ваеннай кампаніяй Германіі і Савецкага Саюза. Немцы атакавалі з захаду, а 17 верасня савецкія войскі ўварваліся з усходу. Такі крок савецкіх войск быў прадыктаваны сакрэтнай часткай пакта Молатава-Рыбентропа. Пакт Молатава-Рыбентропа падзяляў Польшчу паміж Германіяй і СССР, дэмаркацыйная лінія праходзіла ўздоўж ракі Буг.

Уварванне ў Польшчу паклала пачатак афіцыйнаму ўступленню ў вайну Вялікабрытаніі і Францыі.

Бітва за Сталінград (1942-1943)

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
Авіяналёт на Сталінград. Фота: Bundesarchiv, Bild 183-B22176 / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0 DE, via Wikimedia Commons

Бітва пад Сталінградам стала паваротным момантам на Усходнім фронце. Сталінградская бітва праходзіла з 23 жніўня 1942 года да 2 лютага 1943 года. Яна стала вырашальнай па некалькіх прычынах:

  • Стратэгічнае значэнне. Кантроль над Сталінградам для нацысцкай Германіі і СССР азначаў кантроль над ключавымі транспартнымі шляхамі і доступам да Каўказскага рэгіёна, багатага на нафту.
  • Савецкі супраціў. Савецкія войскі пад кіраўніцтвам Васіля Чуйкова выкарыстоўвалі розныя тактычныя камбінацыі для вядзення вайны ў гарадскіх умовах.
  • Крытычны пралік немцаў. Захоп Сталінграда стаў дакучлівай ідэяй для Адольфа Гітлера. Нямецкія войскі на чале з Фрыдрыхам Паўлюсам адцягвалі крытычна важныя рэсурсы з іншых франтоў.
  • Суровыя зімовыя ўмовы. Савецкія вайскоўцы былі лепш падрыхтаванымі да баёў падчас зімы. Асноўныя баі адбываліся ўзімку, і ўмовы надвор’я сыгралі супраць немцаў.
  • Савецкае контрнаступленне. У лістападзе 1942 года савецкая армія пачала контрнаступленне, аперацыю «Уран»: яна атачыла нямецкую шостую армію і часткі чацвёртай танкавай арміі. Нямецкія войскі аказаліся адрэзанымі і замкнутымі ў Сталінградзе. Контрнаступленне прывяло да капітуляцыі шостай нямецкай арміі.
  • Псіхалагічнае ўздзеянне. Бітва пад Сталінградам, а дакладней паражэнне ў ёй нямецкіх сіл, аказала глыбокае псіхалагічнае ўздзеянне на нямецкую армію і тыл. Быў разбураны міф аб непераможнасці Германіі, што надало сіл савецкім войскам у далейшай вайне.

Высадка ў Нармандыі (1944)

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
Высадка саюзных войск у Нармандыі, аперацыя на пляжы Амаха, 6 чэрвеня 1944 года. Фота: Chief Photographer’s Mate (CPHOM) Robert F. Sargent, U.S. Coast Guard, Public domain, via Wikimedia Commons

Масавая высадка саюзнікаў пачалася ў дзень «Д» на ўзбярэжжы Нармандыі 6 чэрвеня 1944 года. Высадка саюзных войск стала пачаткам канца нацысцкай Германіі.

Высадка на французскім узбярэжжы пачалася з высадкі паветрана-дэсантных сіл: тысячы парашутыстаў і дэсантнікаў былі скінутыя ў тыл нямецкіх войск. Марскі дэсант высаджваўся на пяці пляжах з кодавымі пазнакамі Юта, Амаха, Голд, Джуна і Суорд. Саюзнікі паспяхова замацаваліся на ўзбярэжжы Нармандыі і пачалі вызваленне Францыі.

Поспех высадкі значна аслабіў уплыў нацысцкай Германіі ў Заходняй Еўропе. Падчас аперацыі загінулі больш за чатыры тысячы салдат саюзных войск, з нямецкага боку — да 9 000 вайскоўцаў.

Вызваленне канцлагераў (1945)

Пасля высадкі ў Нармандыі саюзныя войскі пачалі прасоўвацца на акупаванай Германіяй тэрыторыі. 29 красавіка 1945 года амерыканскія войскі ўвайшлі ў канцлагер Дахау — ён стаў адным з першых вызваленых канцлагераў. Аўшвіц быў вызвалены савецкімі войскамі 27 студзеня 1945 года.

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
Вызваленне вязняў амерыканскімі вайскоўцамі ў канцлагеры Дахау. Фота: United States Holocaust Memorial Museum, Public domain, via Wikimedia Commons

Фотаздымкі з вызваленых канцлагераў Аўшвіц і Бухенвальд паказалі жахлівыя маштабы нацысцкіх зверстваў. Многія вайскоўцы — і саюзнікі, і савецкія салдаты — былі глыбока ўражаныя змардаванымі і траўмаванымі сведкамі масавых забойстваў нацыстаў. Злачынствы ў канцлагерах сталі ключавымі доказамі ў наступных судовых працэсах, у тым ліку і ў Нюрнбергскім працэсе.

Падзенне Берліна (1945)

У красавіку-маі 1945 года адбылася бітва за Берлін. Савецкае наступленне на Берлін пачалося яшчэ ў студзені 1945 года пасля паспяховага завяршэння Вісла-Одэрскай аперацыі. Савецкія войскі пад камандаваннем маршала Георгія Жукава фарсіравалі Одэр і рушылі да сталіцы Германіі.

Берлін быў умацаваны. Вуліцы і будынкі горада ператварыліся ў палі бітваў. Немцы выкарыстоўвалі сетку бункераў і ўмацаванняў. Да канца красавіка 1945 года савецкія войскі атачылі Берлін. Горад падвергся масіраваным артылерыйскім абстрэлам, паветранаму налёту.

як гітлер прыйшоў да ўлады, трэці рэйх, другая сусветная вайна
Савецкі флаг на Рэйхстагу. Фота: Mil.ru, Public domain, via Wikimedia Commons

Адным са знакавых момантаў падзення Берліна стаў захоп будынка Рэйхстага савецкімі войскамі 2 мая 1945 года. Адольф Гітлер скончыў жыццё самагубствам 30 красавіка 1945 года. Іншыя высокапастаўленыя нацысцкія чыноўнікі і военачальнікі альбо пакончылі з сабой, альбо спрабавалі ўцячы.

2 мая 1945 года нямецкія войскі ў Берліне капітулявалі перад СССР. Акт аб капітуляцыі ўсіх нямецкіх войск у Еўропе быў падпісаны 7 мая 1945 года ў Рэймсе (Францыя). Ён уступіў у сілу 8 мая 1945 года.

Вярнуцца ўгару