ВКЛ — гэта Вестэрос. Зараз дакажам

гульня тронаў, гісторыя беларусі, бусел, хадакі

У «‎Гульні тронаў» ёсць Вестэрос, у нас — Вялікае Княства Літоўскае. І калі прыглядзецца, паміж імі шмат падобнага — змяненні ўлады, дынастыі, паўстанні, драмы і магутныя бітвы.

PALATNO расказвае пра падабенства ВКЛ да Вестэроса.

Вітаўт — гэта Нэд Старк?

Кім у беларускай гісторыі мог быць Нэд Старк? Вядома, Вітаўтам.

Вітаўт быў выбітным палітычным дзеячам і вялікім князем. Ён зрабіў з ВКЛ велізарную і магутную дзяржаву. Ён быў разумным, жорсткім. Як і Нэд Старк, Вітаўт не быў цалкам незалежным, але ніколі не быў марыянеткай.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Пяць фільмаў і пяць серыялаў, калі вы сумуеце па «‎Гульні тронаў»

 

«Дом цмока» па-беларуску: Дэйман — Каліноўскі, Рэйніра — Барбара Радзівіл

 

Шэсць кніг з незвычайнымі фэнтэзійнымі сусветамі


нэд старк, гульня тронаў, вінтэрфэл
Нэд Старк — гэта Вітаўт?

Радзівілы — гэта Ланістэры?

Толькі Радзівілы — самы магутны магнацкі род ВКЛ — могуць быць Ланістэрамі. Радзівілы, як і Ланістэры, былі найбагацейшым родам. Грошы, землі, уплыў былі іх валютай, і яны ўмелі гэтым карыстацца.

Ланістэры не займаюцца дробязямі: яны вядуць вялікую гульню за ўладу. У Радзівілаў тое самае: рэлігійная палітыка, саюзы, войскі.

Тайвін Ланістэр — гэта той жа Кшыштаф Пярун: строгі, амбітны, дзейнічае жорстка. Барбара Радзівіл — гэта Сэрсэя: прыгожая, моцная, у яе каханне з каралём, якое становіцца драмай для дзяржавы.

Варыс і Леў Сапега

А кім жа мог быць Варыс у сусвеце Вялікага Княства Літоўскага? Вядома, гэта Леў Сапега.

Леў Сапега быў канцлерам ВКЛ, дзяржаўным дзеячам. Ён з’яўляўся адным з аўтараў Статута 1588 — аднаго з самых прагрэсіўных юрыдычных дакументаў свайго часу.

У «‎Гульні тронаў» Варыс быў уладаром інфармацыі, ён не быў ваяром, але дакладна быў небяспечным для ворагаў гульцом.

Як у «‎Гульні тронаў» Варыс стварыў сістэму інфармацыйнага ўплыву, так Сапега стварыў мадэль дзяржавы, якая кіруецца законам.

Каліноўскі — Джон Сноў

джон сноў, поўнач памятае, вінтэрфэл, начны дазор
Ці падобны Джон Сноў да Кастуся Каліноўскага?

Кастусь Каліноўскі — гэта наш Джон Сноў. Гэта архетып, які аб’ядноўвае трагізм, прынцыповасць, любоў да народа і паўстанне супраць сістэмы.

Каліноўскі вёў барацьбу за народ, так жа, як і Джон Сноў лічыў народ важнейшым за трон. Каліноўскі не прымаў расійскі імперыялізм як «‎натуральны», а Джон супраціўляўся сістэме, нават калі яна была законнай. Для абодвух смерць не была канцом: Каліноўскі стаў сімвалам, а Джон Сноў працягнуў свой шлях.

Грунвальдская бітва — Бітва за Вінтэрфэл?

А цяпер гатовы да эпічнасці? Бо Грунвальдаская бітва — тая ж Бітва за Вінтэрфэл у фэнтэзійным свеце: фінал адной эпохі, кульмінацыя супольнага змагання супраць даўняга ворага, у якой удзельнічаюць усе.

У «‎Гульні тронаў» галоўным ворагам была Армія Мёртвых (пагроза для ўсіх жывых, незалежна ад палітыкі), а ў Грунвальдскай бітве змагаліся супраць Тэўтонскага ордэна, які ішоў з рэлігійна-вайсковай экспансіяй. Што ў серыяле, што ў рэальнасці, вайна была не за «‎межы», а за існаванне сваёй цывілізацыі.

Цана перамогі высокая. Як і Бітва за Вінтэрфэл, Грунвальдская бітва заканчваецца перамогай.

Бусел — дракон з «‎Гульні тронаў»?

У гэтым сусвеце абавязкова павінен быць свой дракон. Але ў нас — гэта бусел. Бусел — вобраз, які злучае беларусаў. Ён злятае, вяртаецца, ахоўвае і сімвалізуе надзею. Для беларусаў бусел з’яўляецца сімвалам роднай зямлі, ахоўнікам дома і сям’і.

У «‎Гульні тронаў» дракон значыць сілу старажытнага свету, магіі. Яны з’яўляюцца знакам улады. Толькі абраныя могуць імі авалодаць, але насамрэч яны нікому не належаць.

У беларусаў няма цмока як «‎спадарожніка лідара», затое ёсць бусел — істота, якая заўсёды вяртаецца і дорыць надзею.

Калі бусел быў бы ў «‎Гульні тронаў», то ён з’яўляўся б тады, калі герой на мяжы. Бусел з’яўляўся візуальным сімвалам пераходу. Уявіце, Джон Сноў (у нашым выпадку — Каліноўскі) стаіць падчас бітвы, цішыня, і раптам над полем пралятае бусел; усе разумеюць — наперадзе ёсць будучыня.

Вярнуцца ўгару