Гучнае забойства савецкага пасла ў Варшаве. Галаваломка, 2 сезон #6

Сто гадоў таму Барыс Каверда, юнак беларускага паходжання, забіў савецкага пасла ў Польшчы Пятра Войкава. Каверда разам з хаўруснікамі доўга рыхтаваўся да забойства, але ў дзень інцыдэнту ўсё магло скласціся па-іншаму. Тым не менш, Каверда застрэліў пасля на пероне варшаўскага вакзалу, імгненна быў затрыманы паліцыяй, а праз тыдзень яго асудзілі на 15 гадоў турмы. Каверда перажыў і Другую сусветную, і эміграцыю ў ЗША. Ён напісаў мемуары, але вельмі рэдка ўспамінаў пра забойства Войкава.

Расказваем гісторыю Барыса Каверды ў падкасце «Галаваломка» на PALATNO.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Як юнак беларускага паходжання забіў савецкага пасла ў Варшаве

Хто такі Каверда

Барыс Каверда нарадзіўся 12 жніўня 1907 года ў Вільні ў сям’і беларускіх сялян. Яго бацька, Сапрон, удзельнічаў у палітычным жыцці і быў эсэрам. З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я Каверды пераехала ўглыб Расіі, дзе Барыс стаў сведкам чырвонага тэрору.

Пасля вайны маці з дзецьмі вярнулася ў Вільню, дзе Барыс працягваў адукацыю ў беларускай і рускай гімназіях, але пакінуў абедзве з-за фінансавых цяжкасцяў і палітычных перакананняў. Ён працаваў у беларускіх газетах, у Вільні выступаў супраць бальшавікоў.

Падрыхтоўка і забойства Войкава

У Вільні Каверда сустракаўся з іншымі антыбальшавіцкімі актывістамі, у тым ліку з Арсенем Паўлюкевічам і Міхаілам Якаўлевым. У канцы 1920-х гадоў яны распрацоўвалі план замаху на савецкага дыпламата Пятра Войкава, які быў адным з адказных за забойства імператара Мікалая II і яго сям’і.

У 1927 годзе Барыс Каверда ў Варшаве здзейсніў замах на Войкава на вакзале, дзе пасол чакаў іншага дыпламата. Каверда страляў у Войкава шэсць разоў, але трапіў толькі двума кулямі, што прывяло да смерці дыпламата.

барыс каверда, забойства пятра войкава, забойства савецкага пасла ў варшаве
Фота: rp.pl

Каверда быў арыштаваны на месцы і не выдаў сваіх саўдзельнікаў падчас следства і суда. Ён заявіў, што дзейнічаў самастойна з мэтай адпомсціць за злачынствы бальшавіцкага рэжыму. Польскі суд вынес яму прысуд пажыццёвых катаржных работ, якія пазней змянілі на 15-гадовае зняволенне.

У 1937 годзе Каверда быў вызвалены па амністыі і пасля Другой сусветнай вайны эміграваў у Злучаныя Штаты, дзе пражыў да канца сваіх дзён, застаючыся сціплым чалавекам, які мала размаўляў пра сваё мінулае.

Вярнуцца ўгару