0
Падзяліліся
Прыйшоў час закатак: не толькі з агуркоў і памідораў. Гэта час і кабачкоў! PALATNO расказвае, што прыгатаваць з кабачкоў на зімовыя закаткі.
Змест
Кабачковая ікра з морквай
Інгрэдыенты:
- Кабачкі — 2 кг
- Морква — 500 г
- Цыбуля — 500 г
- Таматная паста — 200 г
- Соль — 1 ст. л.
- Цукар — 1 ст. л.
- Воцат (9%) — 2 ст. л.
- Аліўкавы алей — для смажання
Як гатаваць:
- Нарэжце кабачкі, моркву і цыбулю невялікімі кубікамі.
- Абсмажце цыбулю да залацістага колеру, дадайце моркву і смажце яшчэ 5-7 хвілін.
- Дадайце кабачкі і гатуйце, пакуль яны не стануць мяккімі.
- Усё змяшайце ў блэндары да аднастайнай масы, дадайце таматную пасту, соль, цукар і воцат, змяшайце.
- Гатуйце на слабым агні яшчэ 20 хвілін.
- Накладзіце ікру ў стэрылізаваныя банкі і закатайце.
Кабачкі з часнаком і кропам
Інгрэдыенты:
- Кабачкі — 1 кг
- Часнок — 5 зубчыкаў
- Кроп — па гусце
- Вада — 1 л
- Соль — 2 ст. л.
- Цукар — 2 ст. л.
- Воцат (9%) — 100 мл
Як гатаваць:
- Нарэжце кабачкі колцамі ці палоскамі.
- На дно стэрылізаваных банак пакладзіце часнок і кроп.
- Укладзіце кабачкі ў слоікі.
- Закіпяціце ваду з соллю, цукрам і воцатам, заліце кабачкі гарачым марынадам.
- Закатайце!
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Пяць цікавых і смачных рэцэптаў закатак памідораў
Рэцэпты закатак агуркоў: ад класікі да цікавых спалучэнняў
Незвычайныя рэцэпты закатак: гарбуз, баклажан, лясныя ягады
Кабачкі ў таматным соку
Інгрэдыенты:
- Кабачкі — 1 кг
- Таматы — 1 кг
- Соль — 1 ст. л.
- Цукар — 2 ст. л.
- Воцат (9%) — 2 ст. л.
- Часнок — 3-4 зубчыкі
- Перац чылі (па жаданні) — 1 шт.
Як гатаваць:
- Таматы прапусціце праз блендар ці мясарубку, каб атрымаць сок.
- Закіпяціце таматны сок з соллю, цукрам, воцатам і дробна нарэзаным часнаком.
- Нарэжце кабачкі колцамі або кубікамі і дадайце ў таматны сок.
- Калі хочаце, дадайце нарэзаны перац чылі для пікантнасці.
- Гатуйце ўсё разам на слабым агні 20 хвілін.
- Пакладзіце кабачкі ў стэрылізаваныя банкі і закатайце.
Кабачкі з морквай і цыбуляй у воцатным марынадзе
Інгрэдыенты:
- Кабачкі — 1 кг
- Морква — 300 г
- Цыбуля — 300 г
- Вада — 1 л
- Соль — 1 ст. л.
- Цукар — 2 ст. л.
- Воцат (9%) — 100 мл
- Лаўровы ліст — 2 шт.
- Перац гарошкам — па гусце
Як гатаваць:
- Нарэжце кабачкі, моркву і цыбулю кольцамі.
- Закіпяціце ваду з соллю, цукрам, воцатам, дадайце лаўровы ліст і перац гарошкам.
- Абсмажце моркву і цыбулю да залацістага колеру.
- Укладзіце кабачкі, моркву і цыбулю ў стэрылізаваныя банкі.
- Заліце ўсё гарачым марынадам і закатайце.
Кабачкі ў ананасавым соку
Інгрэдыенты:
- Кабачкі — 1 кг
- Ананасавы сок — 500 мл
- Цукар — 200 г
- Лімонная кіслата — 1 ч. л.
Як гатаваць:
- Нарэжце кабачкі невялікімі кубікамі, падобнымі да кавалачкаў ананаса.
- Закіпяціце ананасавы сок з цукрам і лімоннай кіслатой.
- Дадайце кабачкі і варыце 10 хвілін на слабым агні.
- Накладзіце кабачкі ў стэрылізаваныя банкі, заліце ананасавым сокам і закатайце.