Натхненне

19 гадоў таму беларускі самалёт збілі тэрарысты над Самалі


19 гадоў таму беларускі самалёт збілі тэрарысты над Самалі

19 гадоў таму над Магадзіша збілі беларускі транспартны самалёт. У выніку катастрофы загінулі 11 чалавек. Афіцыйныя самалійскія ўлады заяўлялі пра няшчасны выпадак, а беларускія сілавікі і міжнародныя арганізацыі прыйшлі да высновы, што самалёт збілі баявікі тэрарыстычнай арганізацыі.

PALATNO расказвае як у 2007 годзе тэрарысты збілі беларускі самалёт над Самалі.

Два абстраляныя самалёты за два тыдні

У пачатку сакавіка 2007 года беларускі транспартны самалёт ляцеў з Уганды ў Самалі, калі яго абстралялі над самалійскай тэрыторыяй з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу. Абстрэл адбыўся над Магадзіша — сталіцай Самалі, якая знаходзіцца на ўзбярэжжы Індыйскага акіяну. Самалёт абстралялі з катэру, які знаходзіўся ў акіяне. Аднак лётчыкі змаглі пасадзіць самалёт і ахвяр не было, але самалёт быў моцна пашкоджаны.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Найбуйнейшыя беларускія авіякатастрофы

Роўна праз два тыдні, 23 сакавіка 2007 года, іншы беларускі транспартны самалёт ляцеў над Самалі, і яго абстралялі так жа, як і першы самалёт. Па першым дадзеным, другі самалёт перавозіў дэмантаванае абсталяванне з першага самалёта. Аднак пазней высветлілася, што абсталяванне з падбітага раней самалёта не перавозілася.

тэракт самалі беларусь, беларусь авіякатастрофа
Самалёт, які збілі над Магадзіша.
ШТО АДБЫВАЛАСЯ Ў САМАЛІ Ў 2007 ГОДЗЕ?
Станам на 2007 год у Самалі працягвалася грамадзянская вайна, якая пачалася яшчэ пасля падзення рэжыму Сіада Барэ ў 1991 годзе. За ўладу змагаліся кланавыя групоўкі, рэгіянальныя ўлады і ісламісцкія рухі. У 2006-2007 гадах канфлікт перайшоў у новую фазу, падчас якой вырасла і ўзмацнілася тэрарыстычная групоўка «Харакат аш-Шабаш» (пазней ён стане часткай «Аль-Каіды». Канфлікт у Самалі лічыцца не скончаным на 2026 год.

Самалёт быў падбіты над Магадзіша: адно крыло было падбітае і ўпала ў акіян, а сам самалёт разбіўся на пляжы. Дзесяць целаў членаў экіпажу знайшлі на месцы катастрофы, а адзінаццаты нібыта быў жывы, але пазней сканаў у шпіталі, сцвярджаў NY Times.

У катастрофе загінулі 11 чалавек: Ігар Вашкевіч, Аляксандр Гаманькоў, Генадзь Трашкоў, Іван Габ, Алег Кануннікаў, Аляксандр Зернін, Ігар Грэсь, Алег Бандаронак, Міхаіл Баглоў, Дзмітрый Носнікаў, Арцём Сыгучоў.

За абстрэл самалёта вінаватыя тэрарысты

Пасля катастрофы беларускія сілавікі пачалі расследаванне здарэння. Беларусы прыйшлі да выніку, што самалёт збілі тэрарысты. Афіцыйныя ўлады Самалі адмаўлялі версію аб тэрарыстычным акце і заяўлялі, што адбыўся няшчасны выпадак.

Washington Post прыводзіла сведчанні сведак, якія знаходзіліся ў месцы здарэння: адзін з іх чуў гук запуску ракеты незадоўга да катастрофы і бачыў, як пасля ўпаў самалёт.

баявікі аш-шабаш, тэрарысты самалі, ісламісты
Баявікі «Харакат аш-Шабаш». Фота: Shahada News Agency, Public domain, via Wikimedia Commons

Незалежны даследчы праект пры Інстытуце міжнародных адносін і развіцця ў Жэневе Small Arms Survey у 2008 годзе выпусціў вялікае даследаванне пра выкарыстанне зброі ў свеце. У гэтым даследаванні закраналася тэма збітага беларускага самалёта над Магадзіша. Віна за збіццё ўскладалася на тэрарыстычную ісламісцкую групоўку «Харакат аш-Шабаш». Тэрарысты абстралялі самалёт з ПЗРК: былі выпушчаны дзве ракеты, адна з якіх трапіла ў яго.

Толькі праз паўтара гады беларускія ўлады ўзнагародзілі загінулых лётчыкаў ардэнамі за мужнасць.

* * *

Дарэчы, ад 2021 года кампанія «ТАЕ Авія» знаходзіцці пад санкцыямі з-за фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту супраць пратэстоўцаў, а яшчэ за падтрымку Беларусі ва ўрванні Расіі ва Украіну.