Ужо сёння нас чакаюць апошнія гадзіны 2023 года. Смачная ежа і напоі на стале, блізкія і сябры збіраюцца ў госці (ці вы да іх), а значыць, што трэба падрыхтаваць некалькі анекдотаў — выключна для святочнага настрою.
PALATNO жартуе — дзесьці паспяхова, дзесьці не вельмі. З Новым годам!
Новы год, хлопчык і ліст да Дзеда Мароза
Перад Новым годам беднаму хлопчыку было вельмі халодна, таму ён напісаў ліст да Дзеда Мароза. У лісце напісаў, каб Дзед Мароз падарыў яму шапку, шалік і цёплыя пальчаткі. На пошце ўбачылі гэты ліст: хлопчыка пашкадавалі, сабралі грошы і купілі яму шапку з шалікам, а на пальчаткі грошай не хапіла. Пасля адправілі падарунак нібыта ад Дзеда Мароза.
На наступны Новы год хлопчык зноў напісаў ліст Дзеду Марозу:
— Дзед Мароз, вялікі дзякуй! Атрымаў твой падарунак — шапку і шалік, а пальчаткі, напэўна, на пошце скралі.
Не мерзнеце!
Тэлефануе мужык свайму старому прыяцелю пад Новы год і кажа:
— Слухай, як вы там жывяце?
— А што?
— У вас жа халадзіна страшная!
— Ды нармальна, мінус 20.
— А па целіку цяпер перадалі — мінус 50!
— А-а, дык гэта на вуліцы…
Не паліце ёлку
Тэлефонная размова пад Новы год:
— Алё, гэта страхавая кампанія? Скажыце, мы можам застрахаваць дом па тэлефоне?
— Не, гэта немагчыма. Зараз мы пашлем свайго прадстаўніка, і ён заключыць з вамі пагадненне.
— Добра, давайце. Толькі паспяшайцеся, а то ў нас ужо дагарае ёлка і пачынае дыміцца дыван!
Студэнты — самыя крэатыўныя людзі
Ідуць два студэнты і бачаць, што на балкона на пятым паверсе палку вэнджанай каўбасы на вяроўцы. Адзін студэнт застаецца на строме, а іншы лезе па балконах уверх. Да студэнта на строме падыходзіць міліцыянер.
— Чаго ты тут стаіш?
— Ды вось, — паказвае студэнт на свайго прыяцеля на балконах, — падарункі на Новы год вешаем.
— Зараз жа чэрвень! — кажа міліцыянер.
— Ого! Гэй, Янка, давай сюды каўбасу, ідыёт! Я ж табе казаў, што Новы год зімой!
Хто дорыць падарункі на Новы год: Дзед Мароз ці бацькі?
Самы вялікі аблом на першае студзеня — для бацькоў. Дзеці гавораць бацькам, які добры падарунак ім на Новы год падарыў Дзед Мароз… А бацькі, сволачы, нічога не падарылі.
На Новы год трэба паспець нарадзіцца
Без пяці хвілін адзінаццаць. Зусім хутка Новы год. У крэсла да цырульніка садзіцца мужчына. Цырульнік намыліў кліенту твар, а кліент зразумеў, што майстар ужо пачаў сустракаць Новы год.
— Вы п’яны! Я баюся, што вы мяне парэжаце, — спыняе цырульніцкі працэс мужчына.
— А ты… Ты не бойся… Ты мне толькі пакажы, дзе ў цябе падбародак.
Магічны час
Такім чынам, Новы год — час чараўніцтва. Нашы суграмадзяне вераць у хрысціянскага бога, жывуць па кітайскім календары і ставяць ёлку па паганскай традыцыі. Давайце ж вып’ем за здароўе!
Ці час для мараў?
У кампаніі сустракаюць Новы год. За тры хвіліны да свята выключаюць святло, каб кожны мог зрабіць тое, аб чым марыў цэлы год. Антось пацалаваў Алену, аб якой марыў яшчэ са школы. Пятро пагладзіў па ножцы цудоўную Святлану. Васіль пагладзіў грудзі Марыйкі. Янка паспеў з’есці ўсю ікру, якая стаяла на стале.