Нячысцікі, якія любяць алкаголікаў ці валодаюць скарбамі. Расказваем пра іх

беларускія нячысцікі, апівень нячысцік, беларуская міфалогія

А Вы ведалі, што ў беларускай міфалогіі існуе нячысцік, які схіляе людзей да алкагалізму? А ці чулі пра дух, які схіляе людзей быць валацугамі?

PALATNO у чарговы раз расказвае пра свет беларускіх нячысцікаў.

Апівень — нячысцік, які схіляе да п’янства

У беларускай міфалогіі ёсць адмысловы нячысцік, які спецыялізуецца на схіленні людзей да алкагалізму. Гэтага нячысціка называюць апівень. Апівень прысутнічае на ўсіх застоллях, каб сачыць за людзьмі, якія выпіваюць. Часам нячысцік падбухторвае тых, хто не вельмі шмат п’е, выпіць больш. А калі ў апівеня не атрымліваецца спаіць чалавека, то ён падмешвае зелле ў напой.

Адзін з самых любімых заняткаў у апівеня — гэта забавы з п’янымі: ён з іх кпіць і скідвае пад стол. Самае важнае — апівеня немагчыма перапіць нікому, але сам ён напіцца не можа.

Дарэчы, апівеня можна пабачыць, але пры адной умове: для гэтага трэба быць добра п’яным. Апівень падобны да невялікай істоты з цёмнай і рэдкай поўсцю. Яго галава была падобная да чалавечай, але са свіным рылам, а замест звычайных броваў былі маленькія рожкі, як у быка. Таксама ў апівеня ёсць хвост, які закручаны, як у парасяці, ногі нячысціка таксама нагадваюць капытцы.

Бадзюля прымушае беларусаў валацужнічаць

бадзюля нячысцік, беларускія нячысцікі, беларуская міфалогія

Яшчэ адзін нячысцік, а дакладней — дух. Яго называюць бадзюлей. Бадзюля прымушае людзей быць валацугамі і гоніць іх з наседжанага месца.

Звычайна бадзюля жыве ля дарог. Бліжэй да зімы знаходзіць людзей, у хаце якіх можна пасяліцца. З часам, калі бадзюля пачынае жыць у чалавека, там адбываюцца ўсялякія няшчасці.

Бадзюлю можна выгнаць з дому. Трэба чыста вымесці і вымыць усё, а потым выліць увесь бруд на захад сонца. І вось менавіта ў гэты момант можна ўбачыць сапраўдны твар духа.

Бадзюля падобна да жанчыны з вялікімі грудзьмі. На ёй няма ніякага адзення, толькі брудная падраная посцілка, якая амаль пакрывае цела. Твар у духа непрыгожы: цукатыя вочы, кароткі шырокі нос, тоўстыя адвіслыя вусны і валасы ў каўтунах.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Тры беларускія нячысцікі, пра якіх вы маглі не ведаць

 

Начніца, Аржавень і Валасень. Падборка беларускіх міфічных істот

 

«Па нівах, па сёлах туды і сюды шнуруе ваўкалак». Кім былі ваўкалакі для продкаў беларусаў


Ератнікі падобны да вупыроў

ератнік нячысцік, беларускія нячысцікі, беларуская міфалогія

Ератнікі лічыліся істотамі, якія раней былі ведзьмарамі ці ведзьмамі, але перад смерцю іх не адпускалі чэрці, хоць яны і хацелі атрымаць прабачэння за свае злыя ўчынкі. Ератнікаў няшмат, яны пастаянна канкуруюць адзін з адным, б’юцца.

Кожную ноч ератнікі падпільноўваюць людзей на дарогах і катуюць іх. Як яны гэта робяць? Сваіх ахвяр ератнікі абхопліваюць аберуч альбо хапаюць за горла і трымаюць, пакуль чалавек не сканае. Затым ератнік выпівае кроў ахвяры, а цела нявечаць. Па сутнасці, ератнік з’яўляецца мадыфікаваным вобразам вупароў.

Ератнікаў лёгка параніць вострымі металічнымі рэчамі, яны хутка гінуць ад парэзаў. Памерлы ератнік ператвараецца ў смярдзючы прах, які дрэнна дзейнічае на людзей і жывёл.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Язык-джала, налітыя крывёю вусны і чырвоны твар. Ці верылі беларусы ў вампіраў

Зазоўка забівала каханнем

зазоўка нячысцік, беларускія нячысцікі, беларуская міфалогія

Зазоўка, якая з’яўлялася дэманічнай лясной істотай, была надзвычай прыгожай дзяўчынай з русымі густымі валасамі. Яе валасы былі такімі доўгімі, што нячысціку нават не было патрэбна адзенне.

Зазоўкі прываблівалі маладых мужчын: калі яны паказваліся хлопцам, то тыя ішлі за імі. Зазоўкі клікалі сваіх выбраннікаў па імені, заманьвалі іх у лес. Каб заманіць мужчыну глыбей у лес, зазоўкі часам адкідвалі валасы з інтымных месцаў. У лесе мужчыны гінулі, але некаторыя змаглі вярнуцца да сваіх жонак ці дзяўчын, аднак з часам усё роўна вярталіся да зазовак.

Цікава, што зазоўкі маглі не прыняць выбраннікаў другі раз. Тады мужчыны забівалі сябе.

Узімку зазовак нельга было высачыць, яны знікалі. Некаторыя лічылі, што нячысцікі ўпадалі ў спячку ці пераходзілі ў нейкі іншы свет, дзе цёпла. А яшчэ па адной версіі зазоўкі ператвараліся ў белых лебядзяў і адляталі ў вырай.

Дух, які валодае скарбамі

кладнік нячысцік, беларуская міфалогія, беларускія нячысцікі

Кладнік — дух, які валодае скарбамі і ахоўвае багацці.

Кладнік апранаецца ў срэбную світку з залатым поясам, у яго на галаве шапка з золата. На нагах носіць срэбныя лапці або боты з залатымі мысамі. У руках у кладніка заўсёды ёсць дарожны кій з чыстага срэбра. Кладнік вельмі худы і ледзь ходзіць.

Кладнік жыве ва ўласнай хаце. Абстаноўка там выглядае вельмі па-багатаму: усё літаральна ззяе ад каштоўных металаў і камянёў. Аднак пры такіх багаццях кладнік усё роўна застаецца бедняком і бярэ з багаццяў толькі тое, што трэба на ежу.

Кладнік — сквапны нячысцік. Ад гэтага ён злы на людзей і сваіх калег. З людзьмі не камунікуе, а ад калег спрабуе схаваць багацце, бо думае, што яны могуць яго скрасці. Кладнікі забівалі людзей, якія спрабавалі скрасці іх каштоўнасці.

Вярнуцца ўгару