
Космас заўсёды вабіў людзей бязмежнасцю і таямніцамі. Космас не толькі месца для навуковых адкрыццяў, але і сцэна для самых глыбокіх чалавечых драм. У апошнія дзесяцігоддзі кінематаграфісты стварылі шэраг фільмаў, якія не проста паказваюць прыгоды ў космасе, але даследуюць сутнасць чалавека ў космасе.
PALATNO расказвае пра пяцёрку галоўных фільмаў пра космас за апошняе дзесяцігоддзе.
Змест
«Гравітацыя» (Gravity)
Год: 2013
Рэжысёр: Альфонса Куарон
Акцёры: Сандра Булак, Джордж Клуні
Сюжэт «Гравітацыі» пачынаецца з таго, што доктар Раян Стоўн удзельнічае ў сваёй першай касмічнай місіі. Яна разам з дасведчаным астранаўтам Мэтам Кавальскім працуе на арбіце. Аднойчы іх шатл трапляе пад дождж абломкаў ад спадарожніка, які знішчае касмічны карабель. Героям даводзіцца змагацца за выжыванне ў космасе, дзе кожная памылка можа стаць фатальнай.
«Інтэрстэлар» (Interstellar)
Год: 2014
Рэжысёр: Крыстафер Нолан
Акцёры: Мэцью МакКонахі, Эн Хэтаўэй, Джэсіка Чэстэйн
Навукова-фантастычная эпапея ад Крыстафера Нолана расказвае пра выжыванне чалавецтва ў недалёкай будучыні, калі Зямля фактычна становіцца непрыдатнай для жыцця з-за экалагічных катастроф. Група даследчыкаў на чале з пілотам Куперам адпраўляецца пра чарвяточыну ў іншую галактыку, каб знайсці новую планету для жыцця.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Як правільна глядзець «Зорныя войны» (Star Wars)? Тры варыянты
Як правільна глядзець «Зорны шлях» (Star Trek)?
Спагетыфікацыя: што будзе, калі скочыць у чорную дзіру
«Марсіянін» (The Martian)
Год: 2015
Рэжысёр: Рыдлі Скот
Акцёры: Мэт Дэйман, Джэсіка Чэстэйн, Крысцін Віг
У цэнтры сюжэту знаходзіцца астранаўт Марк Уотні, які застаецца адзін на Марсе пасля катастрофы: яго экіпаж быў вымушаны эвакуявацца. Уотні выкарыстоўвае свае навыкі і абмежаваныя рэсурсы, каб выжыць на планеце. Ён вырошчвае бульбу ў марсіянскай глебе, спрабуе наладзіць сувязь з Зямлёй.
«Першы чалавек» (First Man)
Год: 2018
Рэжысёр: Дэм’ен Шазэл
Акцёры: Раян Гослінг, Клэр Фой
Фільм расказвае гісторыю легендарнага амерыканскага астранаўта Ніла Армстранга — першага чалавека, які ступіў на паверхню Месяца. Кінастужка не толькі раскажа пра знакавую місію «Апалона-11», але паглыбіцца ў асабістае жыццё астранаўта: пакажа яго эмоцыі, цяжкасці, з якімі ён сутыкнуўся, і страты.
«Да зорак» (Ad Astra)
Год: 2019
Рэжысёр: Джэймс Грэй
Акцёры: Брэд Піт, Томі Лі Джонс
Нават Брэд Піт зняўся ў фільме пра космас. У кінастужцы падзеі адбываюцца ў будучыні, дзе чалавецтва пашырыла сваю дзейнасць на іншыя планеты Сонечнай сістэмы. Галоўны герой, астранаўт Рой МакБрайд, адпраўляецца ў падарожжа на Няптун, каб знайсці там бацьку, які знік падчас місіі дзесяцігоддзі таму. Падчас падарожжа Рой змагаецца з адзінотай, унутранымі канфліктамі і шукае адказ, ці варта чалавецтву імкнуцца за межы сваёй планеты.