
PALATNO зрабіла падборку ваенных (ці на самой справе антываенных) фільмаў.
Змест
«На Заходнім фронце без перамен» (All Quiet on the Western)
Краіна: 1930, 1979 —ЗША, 2022 — Германія
Год: 1930, 1979, 2022
Пра што? Экранізацыя культавага рамана Эрыха Марыі Рэмарка з’явілася тройчы: упершыню ў 1930 годзе, потым — у 1979-м, а ў сучаснай версіі — у 2022 годзе. Першыя дзве стужкі былі знятыя амерыканцамі, а апошнюю рабілі немцы. Усе тры стужкі ўнікальныя самі па сабе, але аб’яднаны моцным антываенным пасылам. Гісторыя расказваецца ад асобы нямецкага юнака Паўля, які разам з сябрамі ідзе на фронт: ён поўны патрыятызму, але сутыкаецца з жахлівай рэальнасцю вайны.
«З Калядамі» (Joyeux Noël)
Краіна: Францыя, Вялікабрытанія, Германія, Бельгія, Румынія
Год: 2005
Пра што? Падзеі фільма адбываюцца ў снежні 1914 года. На лініі фронту, дзе сутыкаюцца нямецкія, французскія і брытанскія войскі, у ноч перад Калядамі адбываецца нечаканае перамір’е. Вайскоўцы стомленыя і поўныя смутку, але гэта ім не перашкаджае адзначаць Каляды. Яны спяваюць калядныя песні, выходзяць з акопаў без зброі, абменьваюцца падарункамі з учорашнімі ворагамі, гуляюць у футбол і разам хаваюць загінулых.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Асфальт, адрэналін, гонкі! Пяць фільмаў пра аўтамабілі, якія нельга не паглядзець
Пяць фільмаў, якія падораць летні настрой (лета ўжо блізка!)
«Баявы конь» (War Horse)
Краіна: ЗША, Вялікабрытанія, Індыя
Год: 2011
Пра што? Ваенная драма ад Стывена Спілберга расказвае гісторыю Першай сусветнай вайны з незвычайнага боку — з погляду на яе каня. Спілберг зрабіў эпічнае і глыбока гуманістычнае кіно пра тое, як вайна закранае ўсіх — і людзей, і жывёл. Гісторыя пачынаецца ў Англіі, дзе малады хлопец прывязваецца да каня, але з пачаткам вайны каня прадаюць і ён трапляе на фронт: спачатку з брытанскімі вайскоўцамі, пасля з нямецкімі салдатамі і нарэшце аказваецца паміж лініямі фронту падчас Каляднага перамір’я.
1917
Краіна: Вялікабрытанія, ЗША
Год: 2019
Пра што? Гэта найбольш значны ваенны фільм апошніх гадоў пра Першую сусветную вайну, ён вылучаецца не толькі гісторыяй, але мастацкім рашэннем — кінастужка зроблена так, быццам знятая адным суцэльным кадрам. Гісторыя ў фільме разварочваецца наступная: два маладыя брытанскія вайскоўцы — Скофілд і Блэйк — атрымліваюць амаль немагчымае заданне. Ім трэба прабрацца праз тэрыторыю ворагу, даставіць паведамленне, якое павінна спыніць наступ некалькіх тысяч салдат.