Вы чытаеце:
«Рэчыца не лечыцца»; вуліца, якая пераследуе; што агульнага з Полацкам, як чыноўнікі пахавалі METAL CROWD і дапамаглі зладзіць «Мову Нанова». Рэчыца з Андрэем Мядзведзевым — Гарады #5

«Рэчыца не лечыцца»; вуліца, якая пераследуе; што агульнага з Полацкам, як чыноўнікі пахавалі METAL CROWD і дапамаглі зладзіць «Мову Нанова». Рэчыца з Андрэем Мядзведзевым — Гарады #5

Рэчыца, што паглядзець у Рэчыцы, гісторыя Рэчыцы

У пятым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Андрэем Мядзведзевым — журналістам і праваабаронцам, які значную частку жыцця пражыў у Рэчыцы, а цяпер, нягледзячы на вайну, застаецца ва Украіне.

Андрэй расказаў пра вуліцу, якая пераследавала яго ў Рэчыцы, калі толькі прыехаў у горад, пра страчаны Рэчыцкі замак, а таксама параўнаў горад з Полацкам, дзе калісьці вучыўся. Абмеркавалі адметнасці горада, згадалі бар у касцёле, які існаваў за савецкім часам, «штампаваныя» краязнаўчыя музеі, нафтавы вайб горада і беларускіх папугаеў на Ведрычы.

Таксама пагутарылі пра тыя часы, калі дзякуючы фестывалю METAL CROWD Рэчыца была сталіцай метал-руху Беларусі, грамадскі рух у горадзе і «Мову Нанова», якую ладзіў у горадзе акурат Андрэй Мядзведзеў, не абмінулі і падзеі 2020 года — як у Рэчыцы віталі Святлану Ціханоўскую, пратэставалі пасля 9 жніўня. Таксама Андрэй расказаў пра тое, як яго затрымлівалі супрацоўнікі КГБ, і адказаў на пытанне, ці вернецца ў Беларусь.

Вярнуцца ўгару