
Шклоў з’яўляецца важным беларускім горадам, а яго герб вядомы больш за 260 гадоў. А што значаць вагі і бязмен на гарадскім гербе? Як гэта звязана з яго гісторыяй і жыхарамі?
PALATNO расказвае пра герб Шклова.
Шлях Шклова да герба
Шклоў упершыню згадваецца ў 1520 годзе. Тады мястэчка належала князям Гаштольдам, а пасля адышоў да Хадкевічаў. У розныя часы Шкловам валодалі розныя прадстаўнікі шляхетных радоў.
У 1760-я гады Шклоў атрымаў магдэбургскае права. З часам мястэчка стала адным з буйных гарадоў на беларускіх землях у часы, калі Расійская імперыя іх акупіравала.
У 1762 годзе Шклову даравалі герб з выявай рукі, якая трымае бязмен.
Пазней горад працягнуў развівацца, займеў шэраг прамысловых прадпрыемстваў. Яго жыхары займаліся гандлем, таму менавіта гэта адлюстравалася ў гербе горада, які захаваўся да нашых часоў.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Кентаўр, пегас і грыфон. Якія міфічныя істоты ёсць на гербах беларускіх гарадоў
Арлы, пеўні і жураўлі. Якія птушкі ёсць на гербах беларускіх гарадоў
На гербах беларускіх гарадоў дзясяткі выяваў святых. Як яны там з’явіліся і хто гэтыя святыя?
А што значыць безмен?
На гербе Шклова мы бачым вагі, які паказваюць, у чым у даўнія часы былі задзейнічаны жыхары горада. Бязмен — ручная вага, быў адным з самых важных інструментаў пры вытворчасці тавараў і пры гандлі. У геральдыцы вагі азначаюць яшчэ і справядлівасць, закон.
Герб Шклова адносяць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.
Сучасны герб Шклова прынялі ў 2002 годзе.