Галівудская кінаіндустрыя стварыла мноства культавых фільмаў пра вампіраў, якія сталі знакавымі ў жанры жахаў і фантастыкі.
PALATNO раскажа пра некалькі з іх, якія дагэтуль лічацца вампірскай класікай.
Змест
«Інтэрв’ю з вампірам» (Interview with the Vampire)
Год: 1994
Экранізацыя рамана Эн Райс стала адным з самых знакавых фільмаў пра вампіраў у 1990-х. Фільм расказвае пра жыццё і барацьбу вампіра Лестата (Том Круз) і яго паплечніка Луі (Брэд Піт). Фільм увасабляе прыгожую, эстэтычную і эмацыйна насычаную візію вампіраў, у ім вылучаюцца тэмы бессмяротнасці і пакуты.
«Блэйд» (Blade)
Год: 1998
«Блэйд» спалучае жанр вампірскага кіно з экшэнам і супергеройскім кіно. Галоўны герой, у выкананні Уэслі Снайпса, з’яўляецца паўвампірам, які палюе на іншых вампіраў. Фільм вызначаецца сваёй жорсткай візуальнай стылістыкай і стаў натхненнем для шматлікіх наступных фільмаў у жанры экшн і жахаў.
«Упусці мяне» (Let Me In)
Год: 2010
Рэмейк шведскага фільма «Упусці мяне» — гэта атмасферны фільм пра вампіраў з моцным драматычным і псіхалагічным падтэкстам. Гісторыя пра дружбу хлопчыка з вампірам, які жыве па суседстве, раскрывае вампірскую тэматыку праз прызму адносін і ізаляцыі.
«Сумеркі» (Twilight)
Год: 2008
Хоць фільм «Сумеркі» атрымаў змяшаныя водгукі, ён стаў культурным феноменам, паўплываў на моладзевую культуру і зрабіў вялікі ўнёсак у папулярызацыю вампіраў у масавай культуры.
Гісторыя кахання паміж вампірам Эдвардам (Роберт Пацінсан) і звычайнай дзяўчынай Бэлай (Крысцін Сцюарт) спалучае элементы і рамантыкі, і фэнтэзі.
«Дракула Брэма Стокера» (Bram Stoker’s Dracula)
Год: 1992
Рэжысёр Фрэнсіс Форд Копала прапануе класічную версію вампіра Дракулы, ад якой былі ў захапленні крытыкі за яе эстэтычны стыль і ўнікальнае пераасэнсаванне сюжэту.
Гары Олдман у ролі Дракулы і Вайнона Райдэр у ролі Міны Харкер забяспечылі фільму папулярнасць і, вядома, моцную акторскую гульню.
«Рэальныя вупыры» (What We Do in the Shadows)
Год: 2014
Гэтая камедыя пра вампіраў, знятая Тайкай Вайтціці, высмейвае традыцыйныя стэрэатыпы пра вампіраў. Фільм расказвае пра штодзённае жыццё групы вампіраў, якія жывуць у сучаснай Новай Зеландыі. Фільм здымаліся ў стылі дакументальнага кіно. Гэта стала свежым поглядам на вампірскі жанр, а яшчэ ў стужцы шмат-шмат-шмат гумару.
«30 дзён ночы» (30 Days of Night)
Год: 2007
Гэты фільм спалучае элементы вампірскага трылера і выжывання. Дзеянне адбываецца аддаленым горадзе на Алясцы, дзе зімовыя ночы доўжацца 30 дзён. Гэта і прыцягвае вампіраў у гэты аддалены горад. У фільме шмат жорсткасці, ён вядомы сваёй напружанай атмасферай, што робіць яго адным з самых страшэнных фільмаў у жанры вампірскага кіно.
Іншы свет (The Underworld)
Год: 2003
«Іншы свет» — папулярная вампірская сага, якая аб’ядноўвае свет вампіраў вервольфаў. Паміж імі доўгі канфлікт, які пачаўся з-за кахання. Першы фільм выйшаў у 2003 годзе. Галоўная гераіня — вампірша Селін, якую грае Кейт Бэкінсэйл. Яна займаецца паляваннем на вервольфаў у рамках шматвяковай вайны паміж дзвюма звышнатуральнымі расамі.