Колькі каштуе жыццё ў Беларусі? Даведаліся з міжнароднага рэйтынгу

колькі каштуе жыццё ў Беларусі

Кожны беларус ведае, колькі каштуюць яйкі ў бліжэйшай краме, дзе танна зрабіць стрыжку і за колькі можна зняць кватэру ў цэнтры свайго горада. Паглядзелі статыстыку сэрвісу LivingCost і расказваем, як жывецца ў Беларусі, якія гарады ўваходзяць у дзясятку лепшых у краіне.

У базе дадзеных LivingCost сабраная інфармацыя аб цэнах у розных катэгорыях з 9 294 гарадоў 197 краін. Дадзеныя збіраюцца карыстальнікамі базы і з агульнадаступных крыніц: вэб-сайтаў арэнды жылля, сеткавых прадуктовых крам і гэтак далей.

Кошт жыцця

Месяц жыцця ў Беларусі каштуе ў сярэднім 579 долараў: гэта ў 1,69 разу ніжэй за сярэднесусветны паказчык. Беларусь знаходзіцца на 151-м месцы са 197 даследаваных краін па кошце жыцця. Бліжэйшыя нашы суседзі: Літва знаходзіцца на 71-м месцы (1 007 долараў у месяц), Латвія — на 79-м месцы (972 долары ў месяц), Польшча — на 86-м месцы (за месяц жыцця там трэба плаціць у сярэднім 912 долараў), Расія займае 110-ы радок (787 долараў у месяц), Украіна — на 185-й пазіцыі (у месяц трэба плаціць каля 480 долараў).

У рэйтынгу лепшых краін для жыцця LivingCost дае Беларусі 77-е месца. Улічваюцца 13 паказчыкаў: індэкс свабоды чалавека, ВУП, працягласць жыцця, узровень забойстваў, сярэдні заробак і г. д. Калі параўноўваць з суседнімі краінамі, Беларусь займае сярэднюю пазіцыю: Літва, Латвія і Польшча з’яўляюцца больш прыдатнымі для жыцця, а вось Украіна і Расія саступаюць нашай краіне.

Гарады для жыцця

Дзясяткам лепшых беларускіх гарадоў для жыцця сэрвіс называе Мінск, Гомель, Брэст, Віцебск, Барысаў, Гродна, Магілёў, Бабруйск, Баранавічы і Пінск.

Мінск

Сярэдні кошт жыцця ў Мінску складае 739 долараў — беларуская сталіца з’яўляецца адным з самых недарагіх сталічных гарадоў свету. Без арэнды жылля сярэдні кошт жыцця ў Мінску складае 415 долараў. Сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 562 долары.

Гомель

Сярэдні кошт жыцця ў Гомелі складае 478 долараў, а сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 434 долары. Гомель з’яўляецца другім па велічыні горадам Беларусі.

Брэст

Сярэдні кошт жыцця ў Брэсце складае 472 долары, а сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 421 долар. Брэст з’яўляецца шостым па велічыні горадам Беларусі.

Віцебск

Сярэдні кошт жыцця ў Віцебску складае 375 долараў, а сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 406 долараў. Гэтага дастаткова, каб пакрыць выдаткі на пражыванне на працягу 1,1 месяца. Віцебск з’яўляецца трэцім па велічыні горадам краіны.

Барысаў

Сярэдні кошт жыцця ў Барысаве складае 484 долары, а сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 320 долараў.

Гродна

Сярэдні кошт жыцця ў Гродне складае 427 долараў, а сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 385 долараў.

Магілёў

Сярэдні кошт жыцця ў Магілёве складае 488 долараў, а сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 444 долары.

Бабруйск

Сярэдні кошт жыцця ў Бабруйску складае 473 долары, а сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 393 долары.

Баранавічы

Сярэдні кошт жыцця ў Баранавічах складае 414 долараў, а сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 316 долараў.

Пінск

Сярэдні кошт жыцця ў Пінску складае 519 долараў, а сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў — 406 долараў.

Вярнуцца ўгару