
У палымяных слоўных спрэчках патрэбна не толькі кемлівасць, але і валоданне мовай: яна паможа не толькі майстэрскі справіцца з апанентам, але і не перайсці мяжу непавагі. У Беларусі, дзе мова і спадчына глыбока пераплецены, разуменне рознага свету беларускіх кляцьбонаў і фраз вельмі важны для тых, хто хоча годна трымаць сваю пазіцыю ў спрэчцы.
PALATNO расказвае, як па-беларуску культурна сварыцца. Гэтыя фразы ўсяго інструмент для гарачых дэбатаў.
Дзясятак фраз, якія дапамогуць у спрэчцы
Ад Бога выспятка — невядома чаго!
Абтрэсці прах з ног — канчаткова, назаўсёды парваць з кім-небудзь ці чым-небудзь, адрачыся.
Абуць сэрца ў лапці — страціць цярпенне, раззлавацца.
Аб’ядаць вушы — надакучліва прыставаць з размовамі пра адно і тое ж.
Авохці мне! — выказванне здзіўлення, задавальнення, захаплення, спачування, абурэння.
Адарваць гнілому цяляці хвост — зрабіць штосьці не вартае асаблівай увагі.
Адарві ды кінь — нічога не варты чалавек, работнік.
Адпякаць пірагі — жорстка помсціць.
Ад’яда душы — назойлівы, надакучлівы чалавек.
Ад’ядаць вантробы/кішкі/пячонкі — страшэнна хваляваць, даводзіць да адчаю, моцна дакучаць.
Азяліць галаву — страшэнна надакучыць чым-небудзь (гаворкай, просьбай ці чымсьці іншым).
Араць дарогі — гаварыць глупства.
Бачыць на ражне — жадаць чалавеку смерці.
Бразгаць дзвярамі — паказваць рэзкі пратэст, не дабіўшыся свайго.
Браць на зы́хер — дзейнічаць самаўпэўнена, правакаваць каго-небудзь.
Варона ў паўлінавых пёрах — чалавек, які марна імкнецца паказаць сябе лепшым, больш значным, чым ён ёсць на самой справе.
Варыць ваду — здзекавацца з каго-небудзь, прыдзіраючыся да яго: «Пятрок спярша, як з арміі вярнуўся, любіў варыць ваду з суседа».
Вешаць нос на квінту — даходзіць да моцнага адчаю, маркоціцца, сумаваць.
Воленс-ноленс — незалежна ад жадання ці нежадання.
Вось табе і Юр’еў дзень! — вокліч здзіўлення, расчаравання.
Выдзіраць вочы — вельмі здзекліва дакараць.
Выганяць матыліцу — строга ўздзейнічаць на каго-небудзь: «Ці з яго толк будзе? Чуць што — і закруціць, і пайшоў!.. Я з цябе матыліцу выганю!».
Во́мегам вылазіць — кепска канчацца для каго-небудзь, не праходзіць бясследна: «Яна ж яму сёння хацела сказаць, што балаўства яго вомегам вылазіць».
Вымаць душу — моцна здзекавацца з каго-небудзь, мучыць пагрозамі.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Як паслаць па-беларуску. Падборка лаянак і кляцьбонаў 18+
Ад шмаравідла да самадайкі. Каханне і секс па-беларуску
Гавары з чортам з п’яным па́церы — выказванне абурэння, незадавальнення тым, з кім немагчыма весці размову, ніяк нельга дамовіцца.
Гнаіць душу — доўгі час прычыняць пакуты, хваляванні.
Гнуць дугі — падманваць.
Голь перакатная — бедны, збяднелы ці маральна заняпалы чалавек.
Даваць адлуп — рашуча аспрэчваць выказванне.
Даваць ѓарту — моцна сварыцца на каго-небудзь.
Даваць ды́хту — сварыцца.
Даваць пы́тлю — моцна правучыць, уздзейнічаць на каго-небудзь.
Даваць перуноў — гнеўна, з абурэннем пагражаць.
Данайскія дарункі — каварныя паслуга з мэтай прычыніць зло.
Даставаць гізунты — моцна здзекавацца, мучыць пагрозамі.
Дзякуй у шапку — выказванне нязгоды з непрымальнай прапановай.
Дзяўбці ў галаву — настойліва пераконваць каго-небудзь.
Жаба на языку не спячэцца — вельмі балбатлівы чалавек.
Жаба цыцкі дасць — хто-небудзь прападзе, згіне: «На якую трасцу ў мужыка галава на шыі? Вунь хоць бы і Лёшка Саўлюк — ніхто з яго радні не піў, а ён адбіўся ад рук, даждаўся, пакуль жаба цыцкі не дала».
Жыдкі лыткі — не хапае сіл, здольнасцей зрабіць, ажыццявіць што-небудзь.
Задаваць фефару — сурова распраўляцца, караць.
Збівацца з тро́пу — пачынаць весці няправільны, заганны спосаб жыцця, кепска сябе паводзіць.
Збіваць з панталыку — выклікаць замяшанне, разгубленасць, заблытваць.
Збоку прыпёку — зусім недарэчны.
Званіць у разбіты лапаць — балаболіць.
Зжыўшы лета да ў маліны — выказванне нязгоды з чыім-небудзь запозненым намерам зрабіць штосьці.
З душы верне — агідна, гідка, праціўна, моташна.
Знайшоў сякеру пад лаўкай — выказванне іранічных адносін да каго-небудзь, яго дзеянняў ці слоў.
З’ехаць з глузду — вар’яцець.
Каду́к яго! — вокліч абурэння, злосці, гневу ці здзіўлення.
Каб пуста было — выказванне злосці, нядобразычлівасці.
Капціць неба — жыць без мэты, без карысці.
Капыліць губу — крывіцца, выражаючы незадаволенасць ці злосць.
Кідацца рап’ём у вочы — раптоўна накідвацца на каго-небудзь з папрокамі.
Круціць катрынку — надакучліва гаварыць адно і тое ж.
Лезці чорту ў зубы — ісці на што-небудзь небяспечнае для жыцця.
Ліха яго! — выказванне абурэння.
Лыпаць вачыма — бяссэнсава глядзець; маўчаць, не ведаючы, што сказаць.
Мянціць языком — гаварыць упустую, пустасловіць.
Мокрая ануча — слабавольны, бесхарактарны чалавек.
Немач яго ведае! — невядома.
На які ляд — навошта, для чаго.
Ні к чорту не варты — вельмі дрэнны.
Паказваць дулю, фігу, кукіш у кішэні — спадцішка пагражаць каму-небудзь.
Пацеха з пустога меха — штосьці неверагоднае, незвычайнае.
У труне бачыў — страшэнна ненавідзець каго-небудзь, жадаць яму смерці.
Халера на яго — выказванне абурэння, злосці, гневу.
Хоцькі-няхоцькі — насуперак жаданню, незалежна ад жадання.
Хрэн у вочы — выказванне незадаволенасці, абурэння, здзіўлення.
Хоць святых вынось — няма сіл цярпець, нязносна.
Хоць ты гвалт крычы — склалася цяжкае, бязвыхаднае становішча.
Чэмер на яго галаву — выказванне прыкрасці, абурэння.
Як бот з левай нагі — вельмі, надзвычай дурны.
Як лапцем па балоце — вельмі недарэчна, нетактоўна сказаць што-небудзь.
Як вош на струп — настырна, назойліва.
Як дзядзька ў Вільні — збянтэжана, непрывычна.
Як дурань з дзвярамі — бяссэнсава, недарэчна.