Now Reading
Ад шмаравідла да самадайкі. Каханне і секс па-беларуску

Ад шмаравідла да самадайкі. Каханне і секс па-беларуску

секс и любовь в Беларуси, беларускія словы пра каханне і сэкс

Начэпнік, похва, секель, смочкі і чэлес. PALATNO расказвае, якія словы па-беларуску можна выкарыстоўваць для апісання кахання і сексу.

Як беларусы расказваюць пра секс

Беларуская мова і культура маюць шмат слоў і традыцый, праз якія можна выказаць закаханасць. З цягам часу табуіраванасць тэмы сексу пакрысе сыходзіць. У Беларусі выдаюць кнігі пра эратычныя традыцыі беларусаў, беларусы пачынаюць рабіць падкасты пра тое, як беларуская мова і культура стагоддзямі выказваліся пра каханне і секс.

Адной з самых гучных падзей, дзе фігуравалі словы «секс» і «беларус», стала з’яўленне кнігі «У ложку з беларусам». Яна выйшла ў 2018 годзе за аўтарствам Анастасіі Зелянковай. У кнізе расказваецца пра эратычныя традыцыі беларусаў ад паганскіх часоў да нашых дзён: інфармацыя сабраная з дакументаў, фальклорных крыніц, твораў мастацтву. Кнігу выдаў Інстытут беларускай гісторыі і культуры. Яе дагэтуль можна купіць за 45 рублёў.

А яшчэ раней, у 2016-м годзе, выйшла кніга «Беларускі эратычны фальклор», яе выданне курыраваў Глеб Лабадзенка.

— Я калісьці запытаўся ў Барадуліна, чаму ён так любіць гэтую тэму. Ён сказаў: «Калі хоць кагосьці гэта прыцягне да беларускай мовы, ужо добра». Я таксама так лічу. Каб прывабліваць да мовы, забароненых ці табуіраваных тэм няма. У інтэрнэце некаторыя пісалі, каб мы спынілі распусту. Я абяцаю не прымушаць гэтых людзей чытаць нашу кнігу, — расказваў пра выданне Лабадзенка.

У 2021 годзе пачалі выходзіць першыя эпізоды падкаста «Гісторыя беларускага сексу». У ім вядучая расказвае пра беларускія традыцыйныя ўяўленні пра з’явы, звязаныя з інтымным жыццём беларусаў.

Усе названыя намі мастацкія творы і праекты расказваюць не столькі пра беларускае каханне і секс, але і пра тое, як гэтыя натуральныя з’явы існавалі ў бытавым жыцці беларусаў і на беларускай мове.

Слоўнік: каханне

Дысклеймер: некаторыя словы, прыведзеныя ў гэтым артыкуле, зафіксаваныя ў слоўніках, некаторыя — з’яўляюцца наватворамі і іх ужыванне выклікае спрэчкі.

Каханы, улюбёны, любы — любимый

Закаханы, закаханасць — влюблённый, влюблённость

Залётнік, заляцальнік,  заляцанне, заляцацца — ухажёр, ухаживание, ухаживать

Нялюбы, нялюбасць — нелюбимый, нелюбовь

Пацалунак — поцелуй

Спатканне — свидание

Замілаванасць, замілаванне — умиление

Пяшчота — нежность

Песціць, мілаваць, кукобіць, плегаваць — лелеять, нежить

Абдымкі, абоймы — объятия

Прыціскаць, прытуляць — прижимать

Жарсць, палкасць, пал; жарсны, гарачы, палкі, заўзяты — страсть, страстный

Здрада — измена

Рэўнасць, зайздрасць; раўнівец — ревность, ревнивец

Палюбоўнік, каханак, палюбоўніца, каханка — любовник, любовница

Слоўнік: секс

Бюстанош, станік — бюстгальтер

Майткі — трусы

Цнота, цнатлівасць, нявіннасць — девственность

Цнатлівіца, дзявіца, нявінніца — девственница

Любошчы — секс

Кахацца, любіцца — заниматься сексом

Начэпнік — презерватив

Шмаравідла, шмаравіла — смазка

Песціць, лашчыць — ласкать

Асалода, любата — наслаждение

Похва — вагина

Секель, ласкацень — клитор

Маціца — матка

Смочкі — соски, грудь

Цыцкі — грудь

Азадак, дупа — задница

Чэлес — мужской половой член

Ядры — семенники, яички

Напяты — эрегированный

Вывальненне — эякуляция

Мілошчы, пешчы — петтинг

Напяты — эрегированный

Поцяг, юр  — сексуальное желание, похоть, сексуальная озабоченность

Суполенне — половой акт

Церце — трение

Вычварэнец(ка) — извращенка

Самадайка — распутная жанчына

Блуд, распута; блуднік, распуснік, марцовы кот — разврат, распутство, распутник.

Вярнуцца ўгару