Вы чытаеце:
Ангарская, Нацыянальная бібліятэка, футбол з літаратарамі і дваровыя канцэрты. Менск з Андрэем Хадановічам — Гарады #14

Ангарская, Нацыянальная бібліятэка, футбол з літаратарамі і дваровыя канцэрты. Менск з Андрэем Хадановічам — Гарады #14

Андрэй Хадановіч, гісторыя Мінска, падкаст гарады

Чатырнаццаты эпізод падкаста «Гарады» закрывае першы сезон! Журналіст Ігар Палынскі гутарыць з пісьменнікам, перакладчыкам і даследчыкам літаратуры Андрэем Хадановічам пра яго родны Менск.

Увогуле — Мінск ці Менск? Чаму ўспаміны пра школу ў Андрэя Хадановіча — не самыя прыемныя? Як французская мова і літаратура з’явіліся ў жыцці паэта? Калі і чаму з’явіўся пераклад легендарных «Муроў» і як слухачы дваровых канцэртаў ратавалі Хадановіча ад міліцыі?

Пра гэта, а таксама футбольнае (і наогул спартыўнае) юнацтва, сустрэчу з Зянонам Пазняком у ліфце, знаёмства з Юрасём Бушляковым і Сержам Мінскевічам, даследаванне творчасці Юлія Таўбіна і Міхася Стральцова, стасункі з Нацыянальнай бібліятэкай і многае іншае гутарым з Андрэем Хадановічам у падкасце «Гарады» на PALATNO.

Вярнуцца ўгару