Now Reading
Што павінна быць у наборы выжывальніка

Што павінна быць у наборы выжывальніка

набор выживальщика

Што павінна быць заўсёды ў заплечніку, каб выжыць у самых нечаканых і небяспечных сітуацыях? Батарэйкі таксама трэба, каб былі? Што рабіць, калі трэба фільтраваць ваду? А што трэба, каб выжыць без ежы? 

PALATNO расказвае пра самыя неабходныя рэчы, якія павінны быць у наборы выжывальніка.

Базавы камплект

Калі вы трапіце ў надзвычайную сітуацыю, то з сабой трэба мець з дзясятак рэчаў, якія аблегчаць і зробяць больш камфортным жыццё.

Усе рэчы трэба захоўваць у герметычных пластыкавых пакетах у кантэйнерах альбо спартыўнай сумцы ці заплечніку. Такія наборы трэба трымаць у надзейным месцы і час ад часу сачыць за тэрмінамі прыдатнасці рэчаў. Камплект трэба абнаўляць па меры патрэб вашай сям’і.

Паколькі нельга дакладна сказаць, дзе чалавек можа знаходзіцца падчас надзвычайнай сітуацыі, трэба падрыхтаваць рэчы і захоўваць у некалькіх месцах: дома, на працы і ў машыне. Пра камплект, які захоўваецца дома, трэба ведаць усім членам сям’і. Такі прадукт павінен уключаць прадукты харчавання, ваду і іншыя прадметы першай неабходнасці. У машыне таксама варта мець камплект прадметаў першай неабходнасці.

У базавы камплект будуць уваходзіць наступныя рэчы:

  • Нож (напэўна, адзін з самых неабходных прадметаў у камплекце, ён павінен быць складным).
  • Вада (трэба разлічваць, што на аднаго чалавека выходзіць тры з паловай літры вады на некалькі дзён — для піцця ці гігіенічных патрэб).
  • Прадукты харчавання (з сабой павінен быць як мінімум трохдзённы запас).
  • Батарэйкі.
  • Ліхтарык.
  • Аптэчка
  • Свісток (каб клікаць на дапамогу).
  • Супрацьпылавая маска, ануча, сетка (для фільтрацыі забруджанага паветра і вады, а сетка — для лоўлі рыбы).
  • Пластыкавая плёнка, ізастужка (для таго, каб абсталяваць месца).
  • Вільготныя сурвэткі, пакеты для смецця і пластыкавыя сцяжкі (для асабістай гігіены).
  • Абцугі.
  • Карта мясцовасці.
  • Мабільны тэлефон з зараднымі прыладамі і рэзервовым акумулятарам.

Дадатковыя прадметы

Ад вясны 2020 года Цэнтр па кантролю і прафілактыцы захворванняў ЗША рэкамендуе ўключаць у камплекты для выжывання дадатковыя прадметы, якія дапамогуць выключыць распаўсюджванне каронавіруса ці вірусаў грыпу.

  • Маскі (для кожнага, каму больш за два гады), мыла, сродкі дэзінфекцыі для рук і паверхняў.
  • Лекі, вітаміны (абавязкова рэцэптурныя, калі гэта трэба).
  • Акуляры і раствор для кантактных лінзаў.
  • Дзіцячая сумесь, падгузкі, сурвэткі і крэмы (калі ў вас ёсць дзеці).
  • Корм і дадатковая вада для жывёл.
  • Наяўныя грошы.
  • Дакументы (страхавыя полісы, пасведчанні асобы, рахункі: іх можна захоўваць і на электронным носьбіце).
  • Спальны мяшок або цёплая коўдра.
  • Камплект адзення, якое адпавядае клімату, і абутак.
  • Вогнетушыцель.
  • Прадметы жаночай гігіены і асабістай гігіены.
  • Папера і аловак.
  • Кнігі, гульні, пазлы ці іншыя прадметы, каб заняць дзяцей.
Вярнуцца ўгару