Зімовая ноч апускаецца на заснежаныя вуліцы, у халодным шэпце ветру чуецца штосьці жудаснае. Вы адчуваеце, як цемра ахоплівае ваш дом, ён напаўняецца нявыказаным жахам. Гэтыя пяць фільмаў жаху будуць вашым ідэальным спадарожнікам, калі вы гатовыя кінуць выклік страху. Але будзьце асцярожныя: вы можаце так і не заснуць пасля гэтага вечара…
PALATNO расказвае, як спужацца гэтай зімой з дапамогай фільмаў.
Змест
«Штосьці» (The Thing, 1982)
Рэжысёр: Джон Карпантэр
Акцёры: Курт Расэл, Уілфард Брымлі, Кіт Дэвід і іншыя
Сюжэт. У антарктычнай даследчай станцыі каманда сутыкаецца з іншапланетнай істотай, якая можа імітаваць розныя формы жыцця. Героі сутыкаюцца з паранояй, знаходзяцца ў поўнай ізаляцыі, а недавер адзін да аднаго ператварае выжыванне ў кашмпар.
Чаму варта глядзець? Гэта класіка жахаў, пра якую вы маглі і не чуць, але яна дакладна пагружае ў супер напружанасць, радуе спецэфектамі (але тых, хто любіць візуал, то ўжо і не парадуе), дорыць захапляльную атмасферу. Калі вы хочаце паглядзець пра страх перад невядомым, то гэты фільм ідэальна падыходзіць для халоднага вечара.
«30 дзён ночы» (30 Days of Night, 2007)
Рэжысёр: Дэвід Слэйд
Акцёры: Джош Хартнет, Меліса Джордж, Дэні Х’юстан і іншыя
Сюжэт. У маленькім гарадку на Алясцы пачынаецца палярная ноч. У гэты час там з’яўляецца банда вампіраў, якія хочуць скарыстацца цемрай, каб расправіцца з мясцовымі жыхарамі і… паесці.
Чаму варта глядзець? Фільм пагружае ў атмасферу абсалютнай цемры і безнадзейнасці (таму не варта на нешта спадзявацца). У кіно вампіры паказаныя з іншага боку, а напружаныя сцэны выжывання галоўных герояў трымаюць да апошняга ўздыху гэтых герояў.
«Мёртвы снег» (Dead Snow, 2009)
Рэжысёр: Тамі Віркола
Акцёры: Вегар Хоэл, Шарлота Фрогнер, Орхан Гамст і іншыя
Сюжэт. Група сяброў у Нарвегіі прыязджае ў горы, каб правесці разам зімовы адпачынак. Там яны сустракаюць зомбі-нацыстаў (а што тут такога?!), якія шукаюць свае скарбы.
Чаму варта глядзець? Калі вы ўжо прачыталі сюжэт, то, магчыма, падумалі, што гэта нейкі чарговы вар’яцкі фільм. Аднак гэта не проста фільм жахаў, ён спалучаны з камедыяй. У нейкіх момантах фільм жорсткі, але іронія і лёгкасць зробяць яго добрым выбарам для зімовага вечара.
«Крампус» (Krampus, 2015)
Рэжысёр: Майкл Дохерці
Акцёры: Адам Скот, Тоні Калет, Дэвід Кохнер і іншыя
Сюжэт. Усё проста: калядная сямейная сварка прыводзіць да таго, што міфічны Крампус прыходзіць пакараць непаслухмяных і крыўдлівых.
Чаму варта глядзець? Гэты фільм — выдатная сумесь жаху і камедыі з элементамі фальклору. Ён перадае асаблівую зімовую атмасферу і прапануе даволі нестандартны погляд на Каляды. Фільм на Каляды не глядзіце, а што калі Крампус прыйдзе да вас?
«Упусці мяне» (Let the Right One In, 2008)
Рэжысёр: Томас Альфрэдсан
Акцёры: Карэ Хедэбрандт, Ліна Леандэрсан
Сюжэт. Хлопец Оскар пакутуе ад здзекаў аднакласнікаў, таму знаходзіць сяброўку Элі, якая з’яўляецца вампірам. Іх адносіны паступова становяцца ўсё больш цяплейшымі, глыбейшымі, нягледзячы на рэальнасць, якая абкружае Оскара і Элі.
Чаму варта глядзець? Гэта не просты фільм жахаў, а глыбокая драма пра кахання, адзіноту і сяброўства. Вялікім плюсам для фільму з’яўляецца выбар незвычайна прыгожай, халоднай і зімовай Швецыі.