Пяць лепшых брытанскіх дэтэктыўных серыялаў

серыял забойства на пляжы, серыял броадчёрч, брытанскія дэтэктывы, англійскія дэтэктывы

PALATNO расказвае пра пяцёрку найлепшых брытанскіх дэтэктыўных серыялаў.

«Падзенне» (The Fall)

дэтэктыўныя серыялы, брытанскія дэтэктывы, англійскія дэтэктывы, серыял крах, серыял падзенне

Год: 2013-2016

У серыяле расказваецца гісторыя пра расследаванне забойстваў у Белфасце ў Паўночнай Ірландыі. Галоўная гераіня, Стэла Гібсан (Джыліян Андэрсан), з’яўляецца дасведчаным дэтэктывам, яна кіруе паляваннем на маньяка Пола Спектара (Джэймі Дорнан). Маньяк вядзе падвойнае жыццё: днём ён клапатлівы бацька і псіхатэрапеўт, а ноччу жорстка забівае жанчын.

У серыяле дэталёва паказваецца, як працуюць дэтэктывы над справай, а таксама як маньяк спрабуе пазбегнуць пакарання.

«Бродчёрч» (Broadchurch)

дэтэктыўныя серыялы, брытанскія дэтэктывы, англійскія дэтэктывы, серыял бродчёрч, серыял забойства на пляжы

Год: 2013-2017

У галоўных ролях гэтага брытанскага серыяла згулялі сучасныя зоркі кіно і тэлебачання Вялікабрытаніі — Дэвід Тэнант і Алівія Колман.

Гісторыя ў серыяле пачынаецца ў маленькім горадзе ля мора. Там знаходзяць цела 11-гадовага хлопчыка Дэні Лацімэра. Расследаванне забойства даручаюць дэтэктыву Алеку Хардзі, які нядаўна прыехаў у горад. У ходзе справы раскрываюць цёмныя сакрэты жыхароў горада Бродчёрч. У кожным сезоне дэтэктывы расследуюць новыя злачынствы, аднак паказваецца не толькі справа паліцэйскіх, але і тое, як праца ўплывае на іх саміх.

«Лютэр» (Luther)

дэтэктыўныя серыялы, брытанскія дэтэктывы, англійскія дэтэктывы, серыял лютер

Год: 2010-2019

У галоўнай ролі ў гэтым брытанскім серыяле яшчэ адна зорка — Ідрыс Эльба.

Серыял расказвае гісторыю Джона Лютэра — геніяльнага, але эмацыянальна нестабільнага дэтэктыва, які працуе ў лонданскай паліцыі. Лютэр часта парушае правы, каб дабрацца да злачынцаў; з часам у яго з’яўляюцца складаныя адносіны з псіхапаткай-забойцай Эліс Морган.

«Страйк» (C.B. Strike)

дэтэктыўныя серыялы, брытанскія дэтэктывы, англійскія дэтэктывы, серыял страйк

Год: 2017-…

Калі вы сумавалі па «Гары Потэры», то гэты серыял… Жартуем! Гэты серыял сапраўды мае адносіны да «Гары Потэра», бо яго здымалі па кнігах пісьменніка Роберта Гэлбрэйта (гэта псеўданім Джоан Роўлінг).

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Як Хагрыд з «Гары Потэра» звязаны з Беларуссю?

 

10 пытанняў пра «Гары Потэра», якія дапамогуць не разгубіцца, калі «Дзіравы кацёл» памылкова перанясе ў свет потэраманаў

 

Ад «‎Оскараў» да прафесар Макгонагал.‎ Сем выбітных роляў Мэгі Сміт


Галоўны герой серыяла — былы ваенны, які страціў нагу на службе, а цяпер прыватны лонданскі дэтэктыў Карморан Страйк. Яго сакратарка Робін Элакот пачынае дапамагаць яму ў расследаваннях.

Крытыкі любяць гэты серыял за спалучэнне класічнага дэтэктыва і псіхалагічнага трылера, а яшчэ за атмасферны Лондан.

«Свой чалавек» (Inside Man)

дэтэктыўныя серыялы, брытанскія дэтэктывы, англійскія дэтэктывы, серыял inside man

Год: 2022

Гэты міні-серыял стварыў Стывен Мофат, які працаваў раней над «Шэрлакам» і над «Доктарам Хто».

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Хто такі Доктар Хто? Тлумачым, кім яны з’яўляюцца і чым адрозніваюцца

У серыяле расказваецца гісторыя чатырох персанажаў, іх жыцці нечакана пераплятаюцца.

  • Каталіцкі святар Гары Вотлінг (Дэвід Тэнант) аказваецца ў цяжкай сітуацыі, калі робіць жудасную памылку.
  • Прафесар крыміналогіі Джэферсан Грыф (Стэнлі Тучы), якога прыгаварылі да смяротнага пакарання ў амерыканскай турме.
  • Журналістка Бэт Дэвенпорт (Лідзія Уэст) спрабуе знайсці праўду.
  • Настаўніца матэматыкі Джаніс Файф (Долі Уэлс), якую ўцягваюць у небяспечныя падзеі.

Гэты напружаны псіхалагічны трылер будзе радаваць нечаканымі паваротамі. А яшчэ пакажа, што нават добрыя людзі могуць здзейсніць жахлівыя рэчы пры пэўных абставінах.

Вярнуцца ўгару