Пяць найлепшых баёпікаў, якія варта паглядзець (без спойлераў!)

лепшыя баёпікі, серыялы пра знакамітых людзей, падборкі фільмаў на вечар

PALATNO расказвае пра найлепшыя баёпікі, якія можна паглядзець на адным дыханні.

«Спіс Шындлера» (Schindler’s List)

Год: 1993

Сюжэт. Гісторыя нямецкага бізнесмена Оскара Шындлера, які падчас Халакосту выратаваў больш за тысячу яўрэяў, бо выкарыстоўваў свой завод як сховішча.

Навошта глядзець? Фільм Стывена Спілберга — гэта эмацыйны і моцны ўдар па сумленні. Кіно стала кінакласікай, візуальна прыгожае (чорна-белая стужка) і глыбокая драма.

«Перакрочыць рысу» (Walk the Line)

Год: 2005

Сюжэт. Гэта кіно пра жыццё амерыканскага кантры-спевака Джоні Кэша: якім быў яго лёс, як змагаўся з залежнасцямі і як любіў Джун Картэр.

Навошта глядзець? Хаакін Фенікс і Рыз Уізэрспун літаральна сталі сваімі героямі. Фільм раскажа не пра легенду амерыканскай музычнай сцэны, а пра моц кахання.

«Сацыяльная сетка» (The Social Network)

Год: 2010

Сюжэт. Гэты фільм з’яўляецца гісторыяй узнікнення Facebook. Гэта гісторыя пра студэнцкі эксперымент Марка Цукерберга ў Гарвардзе, які ў выніку стаў інтэрнэт-феноменам і назаўсёды змяніў тое, як чалавецтва ўспрымае сацыяльныя сувязі. Фільм паказвае, як геніяльнасць, амбіцыі і здрады (а як жа без іх) могуць і ідуць поруч.

Навошта глядзець? Складаны характар галоўнага героя, вострая драматургія і востры сцэнарый Арана Соркіна зрабілі фільм больш, чым проста гісторыяй поспеху.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Пяць фільмаў, якія падораць летні настрой (лета ўжо блізка!)

 

Ад «Інтэрстэлара» да «Першага чалавека». Галоўныя фільмы пра космас за апошнія дзесяць гадоў

 

«Службовы раман», «Каўказская нявольніца», «Масква слязам не верыць». Савецкія фільмы, якія цяпер дзіўна глядзець


«Сусвет Стывена Хокінга» (The Theory of Everything)

Год: 2014

Сюжэт. Фільм расказвае пра жыццё знакамітага фізіка Стывена Хокінга — ад яго студэнцкіх гадоў і дыягназу да кар’ернага ўзлёту і складаных адносін з жонкай.

Навошта глядзець? Эдзі Рэдмэйн атрымаў «Оскар» за ролю Хокінга, таму абавязкова ацаніце яго гульню. Гэты фільм не толькі пра навуку і геніяльнага навукоўца, а пра чалавечы дух у змаганні з хваробай.

«Багемская рапсодыя» (Bohemian Rhapsody)

Год: 2018

Сюжэт. Біяграфія Фрэдзі Мерк’юры і гурта Queen: ад пачатку кар’еры легендарнага спевака і выступу на Live Aid у 1985 годзе.

Навошта глядзець? Фенаменальная гульня Рамі Маліка, які атрымаў за ролю «Оскар», выдатны саўндтрэк і дух эпохі 1980-х. Гэта не проста фільм, а канцэрт!

Вярнуцца ўгару