Пяць рэчаў, якія трэба зрабіць да канца года

што зрабіць да канца года, спіс таго што зрабіць да канца года

Да Новага года застаецца ўсяго толькі тыдзень! Гэта шмат часу, за які можна паспець упарадкаваць справы, падвесці вынікі года і падрыхтавацца да новага пачатку.

PALATNO расказвае, што можна зрабіць да канца 2024 года.

Пяць рэчаў, якія павінен зрабіць кожны

Падвесці вынікі года. Прааналізуйце, чаго вы дасягнулі ў гэтым годзе, якія мэты рэалізавалі, а дзе засталіся недахопы. Зрабіце спіс важных падзей і дасягненняў. Гэта дапаможа ацаніць ваш прагрэс, навучыцца на памылках і зразумець, што варта працягваць у наступным годзе.

Займіцеся прасторай. Разбярыцеся з рэчамі ў доме, офісе ці на працоўным стале. Выкідвайце ці аддавайце тое, што больш вам не патрэбна. Упарадкаваная прастора новаму пачатку, стварае адчуванне чысціні і арганізаванасці.

Планы і агляд фінансаў. Перагледзьце бюджэт на год, падлічыце даходы і выдаткі, аплаціце рахункі і заплануйце фінансавыя мэты на новы год. Гэта дапаможа вызначыць, як аптымізаваць фінансы і якія крокі трэба зрабіць для паляпшэння матэрыяльнага становішча.

Планы на 2025-ы. Пастаўце канкрэтныя мэты, запішыце іх і падумайце, якія крокі зрабіць для іх дасягнення. Зрабіце план на першыя месяцы. Яснае бачанне будучых задач дазволіць вам пачаць год з добрай матывацыяй.

Скончыць няскончанае. Скарыстайцеся апошнімі днямі года, каб скончыць праекты, адказаць на важныя лісты або выканаць абяцанні. Гэта пазбавіць вас ад адчування «незавершанасці» і дапаможа пачаць год без лішніх абавязкаў.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Як не змарнаваць чарговы год. Кіруйце жыццём, нібы гэта самы галоўны бізнес-праект

 

Гістфак #23. Каляды: Яшчур, куцця ды «смерць сонца»

 

Што паслухаць узімку. Падборка трэкаў па-беларуску


Пяць небанальных рэчаў, якія можна зрабіць да канца года

З банальнымі рэчамі скончылі, а цяпер пераходзім да пяцёркі небанальных рэчаў, якія можна зрабіць у гэтым годзе.

Напішыце ліст сабе ў будучыню. Напішыце сабе ліст, які вы прачытаеце праз год. Вы можаце расказаць у ім свае мары, мэты, пачуцці і надзеі. А таксама даць у лісце парады сабе для складаных момантаў. Гэта не толькі будзе для вас дадатковай матываяй, але дазволіць праз год пераглядзець ваш шлях і тое, наколькі вы змяніліся.

Вечар віншаванняў. Сабярыцеся з блізкімі або сябрамі і напішыце віншаванні адзін аднаму. Замест тэкставых паведамленняў у святы стварыце сапраўдныя паштоўкі з пажаданнямі. Калі вы хочаце ўтульную атмасферу, умацаваць адносіны з блізкімі, то гэты фармат дакладна для вас.

Спіс яркіх момантаў года. Успомніце дзесяць падзей, якія зрабілі год асаблівым: смешныя гісторыі, падарожжы, новыя знаёмствы, поспехі. Зрабіце з гэтага спіс ці нават маленькую фотакнігу (як раз для вашага Instagram).

Зрабіце падарунак сабе. Купіце і зрабіце падарунак для сябе, каб адкрыць роўна праз год. А калі надта хочацца, то можна і ў гэты Новы год! Гэта ўвага да сябе, якая патрэбная кожнаму чалавеку.

Нешта новае ў апошні момант. Зрабіце тое, што вы ніколі раней не рабілі, але хацелі паспрабаваць: наведайце незвычайнае месца, прыгатуйце новую страву, навучыцеся чамусьці новаму. Завяршыць год на ноце эксперыменту — гэта выдатны спосаб зрабіць яго незабыўным.

Вярнуцца ўгару