Што паглядзець на беларускім YouTube? Спіс

беларускі ютуб, беларускія каналы на ютуб

19 гадоў таму на YouTube загрузілі першае відэа адзін са стваральнікаў здымаў яго ў заапарку ў Сан-Дыега. За гэты час сэрвіс падарыў гледачам сотні тысяч розных відэа. У апошнія гады стаў актыўна развівацца і беларускі сегмент YouTube. Расказваем, якія каналы можна паглядзець на відэасэрвісе.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Мультфільмы, праграмы і дзіцячыя шоу па-беларуску на YouTube

Інтэрв’ю і ток-шоу

За апошнія пяць гадоў у беларускім сегменце YouTube з’явіўся шэраг шоу: ад інтэрв’ю з выбітнымі беларусамі да вечаровых праграм.

«Жыццё-маліна». Вядоўца канала — журналіст Мікіта Мелказёраў. Сярод яго гасцей — гісторыкі, вайскоўцы, палітыкі, музыкі, бізнесмены. Самы праглядаемы выпуск на канале быў з вайскоўцам, які ваюе ва Украіне, — Янкі.

TOK. Канал ад рэдакцыі «Нашай Нівы» з’явіўся даўно: спачатку вядоўцай была журналістка Адар’я Гуштын, а потым — Настасся Роўда. У старых відэа можна знайсці інтэрв’ю з Алегам Гайдукевічам, лідарам партыі ЛДПБ і яскравага прыхільніка Лукашэнкі. У цяперашніх відэа Роўда гутарыць з бізнесоўцамі, актывістамі, журналістамі і палітыкамі.

«Гадзіннік цікае». На канале «Гадзіннік цікае» гутараць Жэня Сугак, Арцём Шрайбман і Рыгор Астапеня пра апошнія падзеі ў краіне, як дзеянні ўлады і апазіцыі ўплываюць на жыццё беларусаў.

«Мне таксама не падабаецца». Канал «Мне таксама не падабаецца» — адзін з праектаў журналісткі Жэні Сугак, рэдактаркі беларускага The Village. Сугак запрашае да сябе гасцей, з якімі гутарыць на розныя тэмы: ад эканомікі і палітыкі да культуры.

Чалый Live. Першая вечаровая перадача ад журналіста і эканаміста Сяргея Чалага. Вы зможаце пабачыць гутаркі з гасцямі шоу і, вядома, як і ў любым вечаровым шоу, паслухаць музыку.

Yar Vel. Маладое шоу ад маладога беларускага мастака Яраслава Кірвеля. У іх мастак гутарыць са сваімі гасцямі — Мікатай Мелказёравым, Лявонам Вольскім і іншымі — і малюе іх партрэты.

Цёця Іра. Журналістка і менеджарка Hrodna.life Ірына Новік робіць падкаст «Дочкі-маткі» разам з Дашай Гардзейчык. Там ёсць усё: і пра разрыў пакаленняў, і сексуальную рэвалюцыю, і нават магію.

О(б)суждаем. Шоу ад Івана Пруса і Глеба Сямёнава пра культуру і Беларусь. У шоу выйшаў ужо другі сезон. У відэа вядоўцы расказваюць пра КВН, беларускія шоу, музыкаў, блогераў і палітыкаў.

Цёмны Лёс.  Якасныя відэакасты пра беларусаў, іх заняткі ды беларускасць можна паслухаць і паглядзець на канале «Цёмны Лёс». Аляксей Картыннік знаёміць гледачоў з самымі рознымі гісторыямі беларусаў. Падымаюцца пытанні пра тое, як ствараюцца гульні, як адкрыць бізнес у ЗША, як рабіць годную музыку, хто такі камедыёлаг.

«Максимально». YouTube-канал вядзе журналіст Максім Паршута і расказвае гісторыі абсалютна розных беларусак. Напрыклад, апошняе відэа было пра пластыку.

Грустный КоленькаСпачатку гэта пачыналася як жарты ў Twitter, у якім пісаў смяшныя посты нібыта сын Лукашэнкі Мікалай, а затым гэта стала падкастам. У гасцях у сумнага Коленькі былі журналісты і розныя беларускія дзеячы.

Пол ПервогоГумарыстычнае шоу, якое вядзе шпіц Лукашэнкі, з’явілася зусім нядаўна. У гасцях ужо паспелі пабываць беларускія зоркі.

Перетрем с ХалезинымКулінарнае шоу ад Мікалая Халезіна стартавала амаль год таму, але ўжо стала вельмі папулярным. Менавіта там беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аут.

Джаммер Би-би-сиКанал з’явіўся год таму, ён пачынаўся як відэападкаст, але аўтары пачалі эксперыментаваць з жанрамі: з’явіліся рэпартаж з канцэрта Макса Каржа, гутарка з расійскім эканамістам Сяргеем Гурыевым, ток-шоу пра беларускую музыку і гісторыю падобнай з Беларуссю Ірландыі. Канал ужо некалькі разоў змяняў сваю назву, і вось апошняе — «Джаммер Би-би-си».

Навіны, эксплэйнеры, палітыка і грамадства

Беларускія медыя працягваюць скараць YouTube: у выданняў з’яўляюцца па некалькі каналаў на розную тэматыку.

ЗеркалоYouTube-канал ад стваральнікаў медыя Зеркала — членаў каманды былога TUT.by. На канале выходзяць эксплэйнеры Арцёма Шрайбмана, інтэрв’ю з беларускімі і ўкраінскімі экспертамі ды палітыкамі, а таксама відэаагляды апошніх навін і падзей у Беларусі і свеце.

Malanka Media. Медыя з’явілася падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. СМІ усяго чатыры гады, але яно развіваецца хуткімі тэмпамі. На канале выходзіць агляд апошніх навінаў Беларусі і свету.

Обычное утроШтодзённае навіновае шоу, у якім абмяркоўваюць апошнія навіны з жыцця Беларусі і свету.

Беларусский расследовательский центрБеларускія журналісты-расследавальнікі расказваюць падрабязна пра апошнія знаходкі і карупцыйныя схемы беларускай улады. Таксама на канале выходзяць палітычныя і эканамічныя навіны з Сяргеем Чалым, агляд беларускай прапаганды.

Это Минск, деткаКанал пазіцыянуе сябе як інфармацыйна-забаўляльны. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне на канале з’яўляюцца ролікі пра Полк Каліноўскага і беларусаў на вайне. Апошнім часам на кале можна знайсці цікавыя відэа з успамінамі жыхароў Мінска пра горад.

ЕўрарадыёПраект журналістаў медыя Еўрарадыё даўно з’явіўся ў беларускім сегменце YouTube, і стаў адным з самых яскравых размоўных шоу пра палітыку і грамадства.

Наша Ніва. NewsНа канале беларускага медыя публікуюцца агляды апошніх навін з Беларусі і свету.

OnlinerПасля нармалізацыі «Анлайнер» усё роўна працягвае паказваць жыцці беларусаў у сваім YouTube. На канале ўсё так жа выходзіць шоу «Без лица», у якім у апавядальнікаў закрываюць маскай твар і яны расказваюць дзіўныя і цікавыя жыццёвыя гісторыі.

Белсат NewsНа канале паказваюць і расказваюць апошнія навіны з Беларусі і свету.

Белсат LITEНа канале выходзіць шэраг забаўляльных перадач па-беларуску. У тым ліку, гістарычнае шоу з Цімохам Акудовічам, розныя шоу ад каманды «Хай Так TV», музычныя перадачы і кліпы.

Радыё СвабодаПраект каманды журналістаў «Радыё Свабода». На канале выходзяць розныя праграмы, у тым ліку: інтэрв’ю, палітычная аналітыка ад Карбалевіча, эксплэйнеры з Дзмітрыем Гурневічам і шмат іншага.

Чаго брэшаш? На канале разбіраюць беларускую прапаганду: як і ў чым брэшуць беларускія прапагандысты, прадстаўнікі ўлады і сілавікі.

Белорусы и рынокГалоўная тэма канала — беларуская эканоміка і тое, што дапаможа яе выратаваць.

Страна для жизниПраект Сяргея Ціханоўскага працягвае існаваць і без блогера, якога з загаду Лукашэнкі пасадзілі на амаль два дзясяткі гадоў у турмы за спробу балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах. Цяпер на канале паказваюць не тое, што адбываецца ў беларускіх райцэнтрах і вёсках, а расказваюцца апошнія навіны з Беларусі.

ЧестнОК-LiveПасля вызвалення з турмы журналіст Аляксандр Івулін працягнуў займацца YouTube-праектамі, але ўжо не зусім пра спорт, а робіць інтэрв’ю з рознымі беларускімі дзеячамі. У іх расказваецца і самаго госця, і пра падзеі ў Беларусі.

Реальная БеларусьВядоўца канала Арцём Шапараў пачынаў весці свой канал яшчэ да выбараў у 2020 годзе, ён аглядаў навіны і падзеі ў Беларусі. Пасля эміграцыі працягнуў расказваць пра тое, што адбываецца з Беларуссю падчас палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.

6tv БеларусьПраект магілёўскіх журналістаў з апошнімі навінамі з Беларусі і пра Беларусь.

Bes Live. Аўтарскі праект блогера Сяргея Бяспалава расказвае пра навіны з Беларусі і тое, што робяць з краінай улады. Аўтар у апісанні канала абяцае, што дае толькі праўдзівую інфармацыю.

Саша, что ты несешь?! Аўтарскі праект ад Фёдара Паўлічэнкі і Аляксандра Атрошчанкава з рэдакцыі reform.news — пра тое, што адбываецца з Беларуссю.

Камедыя

Беларуская камедыя працягвае развівацца. Акрамя Славы Камісаранкі ў YouTube выходзяць выпускі аб’яднання «Пан Стэнд Ап» і іншых беларускіх комікаў.

Слава КомиссаренкоАдзін з самых папулярных і паспяховых беларускіх комікаў вядзе і свой YouTube-канал. На ім з’яўляюцца і сольныя выступы, і размовы з наведвальнікамі яго шоу, і ўласны відэаблог пра розныя падзеі з жыцця Камісаранкі.

Павел КривецГэта канал беларускага коміка Паўла Крыўца з яго выступамі і відэападкастамі.

Yura KirdunНа канале Юрыя Кірдуна таксама з’яўляюцца запісы з яго выступамі. А раней Кірдун стварыў падкаст пра бацькоўства: яго дагэтуль можна паглядзець на яго блогу.

By_LOLНовы праект ад каманды «Хай Так TV» з’явіўся толькі ў сярэдзіне красавіка 2024 года. Аўтары абяцаюць некалькі новых фарматаў. А першым відэа стаў выпуск ПЯП, у якім вядоўцы спяваюць песні і спрабуюць расмяшыць адзін аднаго.

PanstandupГумар па-беларуску — менавіта так можна ахарактарызаваць Panstandup. Праект стварылі беларускія комікі ў эміграцыі, якія не баяцца жартаваць пра Лукашэнку. Тут можна атрымаць асалоду ад гумару, які зразумее толькі беларус. На канале ёсць шмат выпускаў з выступамі комікаў. Нядаўна з’явілася праграма «Пазакласнае чытанне» — у ёй комікі абмяркоўваюць беларускую літаратуру і чытаюць разам беларускую класіку.

Гісторыя і культура

Зелкі-шоу. Праект «Зёлкі шоу» стартаваў гучна: было заяўлена, што гэта першае сакавітае шоу пра беларускую мову. Сутнасць праекта ў тым, што ў студыю прыходзяць два госці, якія спрабуюць патлумачыць значэнне беларускіх слоў. Там жа знаходзіцца і мовазнаўца, які дапамагае гасцям і тлумачыць іх памылкі. На канале выйшла чатыры ролікі больш за паўгода таму, але ўсе яны атрымаліся шыкоўнымі. Ці будзе ў шоу працяг, на жаль, невядома.

Так склалася гістарычнаПадкаст пра розныя гістарычныя падзеі вядзе кандыдатка гістарычных навук Таццяна Даўгач. У гасці на падкаст да Даўгач прыходзяць гісторыкі, якія расказваюць і пра гандаль на беларускіх землях да часоў ВКЛ, жыццё гараджан, вікінгаў і падводную археалогію.

Старое Белорусское Телевидение и Радио. Канал з’явіўся некалькі гадоў як працяг суполкі з «ВКонтакте». На канале публікуюць архіўныя відэазапісы беларускага тэлебачання — з ранніх 1990-х і першай паловы 2000-х.

«Будзьма Беларусамі!». На канале культурна-асветніцкага праекта выходзяць розныя шоу: Кацярына Ваданосава вядзе праграму «Трызуб і Пагоня» пра беларускую гісторыю, Васіль Калач вядзе шоу пра шляхту пад назвай «Сармат», некалькі месяцаў таму выходзіла шоу «Хрусь і папалам» пра нацыянальныя стэрэатыпы.

Першы Гікаўскі. Відэападкаст стартануў год таму. На ім можна паслухаць і паглядзець развагі пра ўсё гікаўскае: ад прэм’еры «Дома Цмока» і «Last of us» да гульні пра сусвет Гары Потэра ці новы дызайн Spotify. Усё, што раней можна было сустрэць у англамоўным сегменце YouTube, ужо даўно абмяркоўваецца па-беларуску. Нядаўна там пачалі з’яўляцца і інтэрв’ю з беларусамі: Мікітай Мелказёравым, музыкай AP$ENT.

Konan Ŭ! Аўтар канала чытае такія казкі, як «Курачка Раба», «Лісіца-хітрыца», «Чаму мядзведзь з пацуком сябруюць?» ды іншыя. Акрамя таго, на канале выходзяць відэа з разважаннямі на розныя незвычайныя тэмы: культурны імперыялізм, моўная фанабэрыя і культ вайны.

ГоднаКаманда робіць праекты пра беларускую гісторыю і мову, шмат відэа ёсць пра беларускую музыку (напрыклад, сярод апошніх).

Гісторыя з Алесем Краўцэвічам. Падкаст вядзе, як бачна з назвы, гісторык Алесь Краўцэвіч. Яго спецыялізацыя — гісторыя Вялікага Княства Літоўскага.

Андрэй ХадановічНа сваім канале беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і выкладчык Андрэй Хадановіч распавядае пра тую беларускую і сусветную літаратуру, якая стала актуальнай у нашы часы. У выпусках блогера гучаць такія знакамітыя прозвішчы, як Быкаў, Оруэл, Кафка, Алексіевіч, Брэдберы і Танк.

Што хацеў сказаць аўтар? Калі вы хочаце даведацца больш пра літаратуру, то для гэтага вам абавязкова ісці на гэты канал. Раней ён называўся інакш, і PALATNO пра яго расказвала падрабязна.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: «Для тых, хто забыўся на радзіму». На YouTube з’явіўся новы праект пра беларускую літаратуру

Загляне сонца. Праект журналіста Мікіты Мелказёрава пра цікавосткі з беларускай гісторыі. На старце ў праекта нават адбыўся скандал. Першы выпуск выйшаў пад назвай «Кайлі Міндоўг» — у ім Мелказёраў анансаваў цікавую гісторыю пра саму назву. Аднак яе расказала беларуская дызайнерка Караліна Палякова. Высветлілася, што такую гульню слоў прыдумала Палякова і тройчы адмовіла Мелказёраву ў выкарыстанні нэймінгу для яго праекта. У выніку Мелказёраў змяніў назву на «Загляне сонца».

Міністэрства сепультуры. Аўтарскі праект журналіста Аляксандра Чарнухі пра беларускую музыку. Журналіст разбіраў беларускую «Песню года», расказваў пра самы папулярны беларускі гурт і нават ладзіў вандроўку па дыскаграфіі сясцёр Груздевых. А яшчэ разам з вядоўцам можна кайфануць ад беларускай музыкі — Чарнуха расказвае пра крутых (нават лепшых за замежных) беларускіх выканаўцаў. Па стане на красавік 2024 года, праект прыпынены.

Лонгплей. На канале расказваюць розныя цікавосткі пра музыку: самага вядомага DJ у свеце, лепшыя хіты 1980-х і шмат чаго іншага.

ЧБУАўтар праекта расказвае пра самыя вядомыя і не вельмі вядомыя кінастужкі свету: гэта разбор фільма, як яго здымалі і што хацелі сказаць стваральнікі. Ролікі пачалі выходзіць шэсць гадоў таму пасля таго, як стваральнік каналу ў англамоўным сегменце YouTube на відэа пра кінатэорыі, і захацеў стварыць падобнае, але па-руску.

Vožyk. На канале Vozhyk можна знайсці якасную агучку замежных відэа з адсылкамі да Беларусі. На канале таксама можна знайсці пераклады стэндапаў, фрагменты анімацыйнага серыяла Awkward Puppets, «Когда тебя не замечают в ресторане», а таксама кантэнт 18+.

ЗАРАЗ. У нашай падборцы — гэта бадай адзіны канал-мільённік. Аўтар называе сябе Зараз і расказвае пра розныя цікавосткі пра краіны і людзей, а таксама праводзіць чэленджы: як пражыць на канкрэтную суму грошай у Еўропе, пажыць у самым свабодным горадзе Расіі і інш.

Хочу домойПраект Леаніда Пашкоўскага пра вандроўкі, у якіх аўтар трапляе ў цікавыя і часам небяспечныя мясціны планеты: ад Антарктыды і Індыі да Ірану і Афрыкі.

ProtechБеларускі канал пра розныя тэхнічныя прылады і праграмы. У апісанні каналу заяўляецца, што хутка ён стане самым папулярным тэхнаблогам. На канале вы зможаце знайсці агляды мабільных тэлефонаў, камп’ютараў.

ОвощевозНа канале выходзяць музыкальныя віктарыны, раней канал пазіцыянаваўся як выключна рускамоўны, але там можна знайсці і беларускамоўныя відэа.

Жизнь без паникиВідэаканал Сяргея Бурдука, у якім аўтар расказвае, як змагацца з рознымі расстройствамі. Аўтар спецыялізуецца на трывожным расстройстве і расказвае сваім гледачам, як справіўся з ім сам і як справіцца іншым.

Тимофей Горунович + архивАўтар канала Цімафей Гаруновіч расказвае пра біяграфіі абсалютна розных людзей: ад Майла Джэксана і Дэвіда Боўі да Юрыя Нікуліна і Кіяну Рыўза. У Гаруновіча ёсць два каналы: у самым першым выходзяць апошнія відэа, а ў другім — архіўныя выпускі.

МараНа канале расказваюць гісторыі людзей, пра розныя падзеі ў свеце: ад ман’якаў-забойцаў з ЗША і афрыканскіх дыктатараў да гісторый беларусаў пра іх захворванні ці жыццёвыя гісторыі.

Natatnik. Гэты YouTube-праект з’явіўся некалькі гадоў таму і, можна сказаць, стаў знакавым у беларускамоўным сегменце відэахостынгу. З «Нататніка» можна даведацца пра беларускую традыцыю малявання на шкле, нацыянальную кухню і Палессе, знайсці адказ на пытанне, як лепш вандраваць па Беларусі — самастойна ці з гідам. А яшчэ на канале ёсць гутаркі з астраномам пра зорнае неба і з дакументалістам — пра шаптух.

Віталь Чырвінскі: размовы пра ваенную гісторыю. Паглыбіць свае веды ў гісторыі Беларусі можна на канале вайсковага гісторыка Віталя Чырвінскага, які ў сваіх відэа разважае пра ўзброеныя сілы Полацкага княства, Бітву на Нямізе, войска ВКЛ, Грунвальдскую бітву.

Спорт

«Мамка Дончича». Зусім новае шоу, якое з’явілася літаральна некалькі тыдняў таму, расказвае пра баскетбол. У шоу — трое вядоўцаў: Аляксей Норман, Юрый Кірдун і Павел Сыраежкін.

ЧестнОК. Аўтарскі праект Аляксандра Івуліна пачынаўся як маленькія відэа пра беларускі футбол.

Hodasevish-LIVE. Футбольны праект Мікалая Хадасевіча напрыканцы красавіка спыніў сваё існаванне, аднак за доўгі час журналіст паспеў зрабіць безліч відэа пра беларускі футбол.

Дай пробью! Сумесны праект Мікалая Хадасевіча і Уладзіслава Татура пра футбол. На канале вы можаце даведацца пра англійскую Прэм’ер-лігу і пра чэмпіянаты сярод зборных.

Аўто і мота

MotoGO. Яраслаў Дзянісенка паказвае на сваім канале, як стварыць кастамныя з савецкіх матацыклаў. Канал Дзянісенкі даволі папулярны: на ім больш за 300 тысяч падпісчыкаў.

это avbyВідэапраект бадай самай вядомай аўтапляцоўкі беларускага інтэрнэту расказвае пра пакупку амерыканскіх аўтамабіляў, якое аўто можна купіць у Беларусі за дзесяць тысяч долараў і розныя іншыя аўтамабільныя тэмы.

Антон МалярВялікі канал беларуса на больш чым 700 тысяч падпісчыкаў расказвае пра тое, як выратаваць старыя і ржавыя аўтамабілі. Апошнім часам на канале амаль няма відэазапісаў, а апошнія з’явіліся больш чым паўгода таму.

Будаўніцтва і дом

RealtПраект адной з самых вядомых пляцовак нерухомасці ў Беларусі расказвае гісторыі розных беларусаў пра іх кватэры і дамы.

Песни Яши КосякаБеларус Яша Касяк пераехаў у вёску на Гомельшчыне 16 гадоў таму разам са сваёй сям’ёй. Ён расказвае пра сябе, што любіць шмат рабіць сваімі рукамі. Касяк сам будуе басейн, паказвае як зрабіць эфектыўныя і крутыя градкі на агародзе і шмат чаго іншага.

Батина Усадьба. Канстанцін Рачко паказвае, як збудаваць плот, будку для сабакі і, нарэшце, дом. Рачко расказвае, як зрабіць танней і лепш шмат чаго з домам і для дома.

АнтохаБлогер перабраўся на хутар у беларускім Палессі і паказвае сваё жыццё там. Антоха паказвае, як гатаваць у пячы бліны і хлеб, як ён праводзіць Новы год у глухой вёсцы і як коле ўпершыню кабанчыка. Гэта і шмат чаго іншага можна паглязець на яго YouTube-канале.

Berasnevy. Будаўнічы ютубер Павел Бераснеў распавядае ў сваіх відэа пра досвед будаўніцтва і жыцця ў аўтаномным доме ў вёсцы, дзеліцца лайфхакамі і карыснымі парадамі для тых, хто не ведае, як са старой закінутай вясковай хаты зрабіць утульнае месца для адпачынку пры мінімальных выдатках.

Вярнуцца ўгару