Тлумачым прыродныя з’явы на драніках

тлумачым на драніках прыродныя з'явы, што такое цунамі, што такое тайфун, што такое цыклон

Ведаеце, чым адрозніваецца тайфун ад цунамі? А што такое сель? Як утвараецца землятрус?

PALATNO тлумачыць на драніках прыродныя з’явы.

ШТО ЯШЧЭ МОГУЦЬ ПАТЛУМАЧЫЦЬ ДРАНІКІ:

Філасофія Старажытнай Грэцыі

Палітычныя сістэмы

Стылі архітэктуры

Мовы праграмавання

Нямецкая філасофія

Марская тэрміналогія

Тэорыя струн, квантавая заблытанасць і тэорыя адноснасці

Асноўныя плыні ў псіхалогіі

Мастакі эпохі Рэнесансу

Цунамі

Цунамі — гэта гіганцкія хвалі, якія ўзнікаюць у выніку землятрусаў, вывяржэнняў вулканаў або іншых катаклізмаў.

Уявіце, што вы налілі зашмат алею на патэльню. Калі вы рэзка калдзеце дранік на патэльню, то ён пачынае ствараць хвалі алею, які выліваюцца за межы патэльні. Гэтыя хвалі —цунамі, якія выклікаюцца «землятрусам» (то бок, рэзкім падзеннем драніка ў алей). Усё адбываецца імгненна, а «ўзбярэжжа» вашай кухні (пліта ці стол) можа быць затоплена алеем!

Тайфун

Тайфун — гэта трапічны цыклон, які ўзнікае ў цёплых водах і суправаджаецца моцнымі вятрамі і ападкамі.

Уявіце, што вы змешваеце інгрэдыенты для дранікаў, але робіце гэта з такой хуткасцю, што яны закручваюцца ў віхур. Гэта «тайфун дранікаў»: усё ляціць ва ўсе бакі, ствараючы хаос на кухні. Як тайфун стварае вятры і ліўні, так і вы ў працэсе гатавання «стварылі» кулінарны віхур.

Тарнада

Тарнада — гэты моцны віхор, які круціцца з вялікай хуткасцю.

Уявіце, што падчас смажання дранікаў вы рэзка ўзмацняеце тэмпературу і алей пачынае закручвацца ў спіраль! Гэта мініяцюрнае «тарнада» з алею ўзнікае з-за рэзкіх рухаў і змянення навакольных умоў. Тарнада, як і ваш алейны віхур, з’яўляецца рэакцыяй на нестабільнасць у асяроддзі.

Вывяржэнне вулкана

Вывяржэнне вулкана ўзнікае, калі лава і попел вырываюцца з зямлі з-за вялікага ціску ўнутры.

Уявіце, што перагрэлі патэльню з дранікамі. Раптам дранік «выбухае», распырсківае свой састаў і алей па кухні. Гэта вулканічная актыўнасць на вашай кухні!

Землятрус

Землятрус узнікае, калі падземныя пліты сутыкаюцца або трэскаюцца і ствараюць вібрацыю.

Уявіце, што ваша патэльня няўстойліва стаіць на пліце. Калі вы пачынаеце смажыць дранікі і ўдараеце відэльцам па патэльні, яна пачынае трэсціся. Гэта землятрус, якія ўплывае на стабільнасць дранікаў.

Навальніца

Навальніца суправаджаецца маланкамі і моцным дажджом.

Уявіце, што ваш алей на патэльні пераграваецца. Калі вы кладзеце на патэльню дранік, то ён шкварчыць і пырскае, як маланкі падчас навальніцы.

Сель

Сель — гэта хуткі паток гразі і вады, які змывае ўсё на сваім шляху.

Уявіце, што вы адышлі на хвіліну ад кухні, цеста для дранікаў пакінулі ля краю стала. Калі нехта выпадкова штурхае міску, цеста «цячэ» па сталу, нібы сель, якая захоплівае іншыя інгрэдыенты на сваім шляху.

Вярнуцца ўгару