Now Reading
Пяць важных крокаў, каб вылечыць пахмелле

Пяць важных крокаў, каб вылечыць пахмелле

як вылечыць пахмелле, пахмелле

Галаўны боль, стомленасць, ціск — ваша сэрца б’ецца часта, вы адчувальны да святла ці гуку… Гэта класічныя сімптомы пахмелля, і гэта чыстая пакута. Але нават і ад такога стану ёсць выратаванне. Вядома, адмова ад алкаголю будзе самым простым вырашэннем, аднак калі вы мінулі гэты крок, то ў нас ёсць і іншыя спосабы.

Расказваем, як выратаваць сябе.

Шмат піць (не алкаголю!)

Калі хочаце хутчэй прыйсці ў норму, то вам трэба больш піць вадкасці. Гэта простая парада можа дапамагчы вам.

Памятайце, нягледзячы на тое, што млоснасць можа вам перашкодзіць есці ці піць, то некалькі глыткоў вады палепшаць ваш стан.

Ежа, кава ці гарбата

Так, хутчэй за ўсё, калі ў вас пахмелле, то вы не хочаце есці. Аднак ужыванне алкаголю можа знізіць узровень цукру ў крыві, таму стомленасць і галаўны боль вызывае і гэта. Ваш мозг проста працуе без дастатковай колькасці асноўнага паліва. Вас будуць ратаваць тосты і сок.

Кафеін, магчыма, не мае асаблівай сілы супраць пахмелля, але дапаможа як стымулятар змагання з млоснасцю.

Аспірын і ібупрафен

Аспірын і ібупрафен — ваша дапамога пры пахмеллі. Яны дапамогуць ліквідаваць галаўны боль ці агульнае адчуванне болю.

Цікава, што медыкі не рэкамендуюць прымаць парацэтамол, бо ён можа раздражаць страўнік і так раздражнёны алкаголем. Парацетамол можа ўзмацніць таксічнае ўздзеянне, калі алкаголь застаецца ў вашым арганізме.

Вітамін В

Некалькі гадоў таму правялі невялічкае даследаванне, у якім ацэньвалі стан людзей пасля празмернага ўжывання алкаголю. Высветлілася, што сімптомы пахмелля былі лягчэй, калі людзі ўжывалі напоі ці ежу з вялікай колькасцю вітамінаў групы В і цынку.

А ці можа апахмеляцца?

Доктар медыцынскіх навук Говард ЛіВайн лічыць, што ўжыванне алкаголю падчас пахмелля дапамагае зняць сімптомы. Аднак гэта не дапамагае арганізму аднавіцца.

Вярнуцца ўгару