0
Падзяліліся
Прыйшла зіма, а разам з ёй прыйшлі і зімовыя загадкі. PALATNO загадвае лёгкія і не вельмі загадкі пра зіму, снег і мароз.
Навядзіце курсор мышы на загадку (або націсніце на яе, калі вы з мабільнай прылады), каб убачыць адказ на яе.
- Вярхом сядаю, на кім — не знаю, знаёмага ўбачу — адразу саскочу.Шапка
- Адзін кажа: мне зіма лепей; другі кажа: мне лета лепей, а трэці кажа: мне ўсё роўна.Сані, калёсы, конь
- На гарбатых братах дзеці цешацца.Сані
- Адзін вол выпіў вады дол.Мароз
- Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле.Завіруха
- Без пілы, без сякеры, а масты будуе.Мароз
- Белы, а не цукар, без ног, а ідзе.Снег
- Гарох стручыст — уночы стучыць, днём стаяць не вяліць.Мароз
- Гаспадар багат, ды смуцён; гаспадыня белая, ды бедная.Восень і зіма
- Дзежка чорная, а века белае.Зямля пад снегам
- З вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся.Снег
- Зімой грэе, вясной тлее, летам памірае, увосень аджывае.Снег
- Зімой расце коранем уверх, а вясной памірае — хто адгадае.Лядзяш
- Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног.Сняжынкі
- Па калені вады, а не нап’ешся.Снег