
Змітрок Бядуля з’яўляецца адной з яскравых постацей у беларускай літаратуры. Ён быў пісьменнікам, які пісаў не толькі знакавыя творы для нашай літаратуры, але асвятляў жыццё яўрэяў і іх адносіны з беларусамі — па паходжанні ён і сам быў яўрэям.
PALATNO расказвае пра Змітрака Бядулю.
Змест
Ад Самуіла Плаўніка да Змітрака Бядулі
Мы ўсе ведаем Змітрака Бядулю, але яго сапраўднае імя — Самуіл Плаўнік. Нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета (цяпер гэта вёска Лагойскага раёна).
Паходзіў з яўрэйскай сям’і дробнага арандатара, які пазней заняўся лесапрамысловай справай. Будучы пісьменнік атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю — вучыўся ў хедары і ешыбоце, аднак духоўныя пошукі прывялі яго далёка за межы рэлігійнай адукацыі.
Першым творам Самуіла стаў «Пяюць начлежнікі», які быў надрукаваны ў 1910 годзе ў газеце «Наша Ніва». Гэта дата азначала ўваход у беларускую літаратуру самабытнага аўтара з тонкім пачуццём мовы. У наступныя гады ён будзе друкавацца не толькі па-беларуску, але і па-руску, ён спрабаваў сябе ў розных жанрах і тэмах.
Праз тры гады пасля публікацыі ў «Нашай Ніве» Бядуля выпусціў уласны зборнік «Абразкі», у якім змяшчаліся лірычныя празаічныя мініяцюры пра вёску, чалавека і прыроду.
Візітоўкай Змітрака Бядулі на раннім этапе творчасці стаў рамантызм і спачуванне беларускаму народу.
Творчыя саюзы, вайна і рэвалюцыя
Змітрок Бядуля актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, падтрымліваў ідэі культурнага і палітычнага адраджэння. У перыяд Першай сусветнай вайны і пасля Лютаўскай рэвалюцыі творчасць пісьменніка набывае выразна нацыянальна-дэмакратычны характар. Дарэчы, калі пачалася Першая сусветная, то Бядуля выступіў супраць вайны. Ён быў сярод тых, хто вітаў Усебеларускі з’езд у 1917-м, а таксама крытыкаваў польскую ўладу на беларускіх землях і бальшавіцкую палітыку адносна Беларусі.
У той час у артыкулах і мастацкіх творах Змітрок Бядуля адстойваў ідэю незалежнасці беларускага народа.
Пасля Кастрычнікага перавароту пісьменніка актыўна ўключыўся ў жыццё БССР. Ён працаваў у газетах і часопісах, рэдагаваў дзіцячыя друкаваныя выданні, уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк» і «Узвышша».
У творах 1920-х гадоў — «Пад родным небам», «Буралом», «Паэмы» — моцна гучыць матыў веры ў будучыню, абуджэнне народа праз культуру. Аповесць «Салавей», якая была нават экранізавана, спалучае фальклорныя матывы з сацыяльнай тэматыкай і ставіць пытанне пра ролю мастацтва ва ўмовах таталітарнай улады.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Што за літаратары «станка і плуга»? Расказваем гісторыю «Маладняка»
Капыль: месца сілы пяці беларускіх літаратараў
Як паўсталі беларускія гарады і мястэчкі

Як Бядуля пачаў змяняцца
У 1930-я гады, калі пачаўся «Вялікі тэрор», Змітрок Бядуля не пацярпеў ад рэпрэсій — такіх звестак не існуе. Вядома, што ён разам з іншымі беларускімі пісьменнікамі ў сярэдзіне 1930-х падпісаў ліст да Іосіфа Сталіна, а перад Другой сусветнай вайной быў узнагароджаны ордэнам.
У тыя часы Бядуля напісаў раман «Язэп Крушынскі». Для пісьменніка гэта была спроба аналізу перамен у вёсцы пачатку XX стагоддзя і пасля рэвалюцыі. Аднак ужо ў другой частцы твора заўважны ўплыў афіцыёзнай ідэалогіі і скажэння вобразаў, уласцівыя для таго часу.
Пазнейшыя творы вярталі пісьменніка да глыбокага псіхалагічнага і гістарычнага аналізу жыцця народа. А апошні маштабны твор — «Сярэбраная табакерка» — быў своеасаблівай філасофскай казкай з моцным сацыяльна-культурным падтэкстам і завуаляванай крытыкай таталітарнай сістэмы. Кнігу Бядуля напісаў у 1940 годзе, але надрукавана яна была ўжо пасля яго смерці, у 1953-м.
Акрамя мастацкай літаратуры, Змітрок Бядуля шмат працаваў у галіне публіцыстыкі, літаратурнай крытыкі, фалькларыстыкі і дзіцячай літаратуры. Ён перакладаў творы з украінскай, рускай і ідыша. Бядуля пісаў пра жыццё яўрэйскай супольнасці ў Беларусі, паказваў суіснаванне культур і народаў. У артыкулах «Жыды на Беларусі» і «Да жыдоўства» ён заклікаў яўрэяў станавіцца актыўнымі ўдзельнікамі беларускага адраджэння.
Апошнія гады жыцця
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны жыў у БССР. У 1939 годзе разам з іншымі беларускімі пісьменнікамі выязджаў у Беласток, каб падрыхтаваць выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі.
У 1941 годзе нацысты напалі на Германію. У гэты час Бядуля эвакуяваўся з Беларусі ў Горкаўскую вобласць, затым — у Саратаўскую вобласць.
3 лістапада 1941 года памёр ад інфаркту каля Уральска ў Казахстане. Там яго і пахавалі. У 2020 годзе парэшткі пісьменніка эксгумавалі, перавезлі ў Беларусь і пахавалі ў Мінску.