Пра Palatno

PALATNO.media расказвае пра гісторыю, культуру і жыццё па-беларуску. 

Няхай галасы Беларусі будуць гучнымі!

Навошта мы

Мы хочам, каб беларусы бачылі, што наша культура не знікае — яна захоўваецца, вывучаецца і працягвае жыць. У беларускай гісторыі, мове і культурнай спадчыне ёсць шмат важнага і захапляльнага, таму мы хочам паказаць гэта і нашым чытачам. Давайце захоўваць беларускасць разам!

Што мы робім

Мы расказваем пра беларускую гісторыю, культуру і мову: падзеі, з’явы, людзі, традыцыі і сэнсы, якія фарміруюць наш агульны досвед. Наша задача — рабіць складаныя і важныя тэмы цікавымі, зразумелымі і блізкімі для сучаснага чалавека.

Хто наш чытач

Калі мы думаем пра нашага чытача, то ўяўляем, што ён або яна моцна трымаецца каранёў і цягнецца да сонца. Калі ў любым месцы свету ты адчуваеш сябе жыхаром свайго роднага месца і хочаш, каб на радзіме стала жыць лепш, мы спадзяёмся быць табе карысным.

Дзе нас чытаць

Асноўны наш рэсурс — сайт /. Тут можна знайсці нашы публікацыі — тэксты, падкасты і відэа. У нашых сацыяльных сетках запрашаем абмяркоўваць тое, што важна табе.

Instagram: https://www.instagram.com/palatno.media/
Telegram: https://t.me/palatnomedia 
Facebook: https://www.facebook.com/palatnomedia/
Twitter: https://twitter.com/palatnomedia

Сувязь

Пошта: editor@palatno.media
Тэлеграм-бот: t.me/palatno_bot