Калі вы шукаеце крымінальны падкаст па-беларуску, то ў PALATNO ужо выйшлі два сезоны і чатыры спецыяльных эпізоды. У беларускім падкасце пра крымінал мы расказваем пра найгучнейшыя злачынствы ў Беларусі, пра беларускіх серыйных маньякаў і забойцаў.
Змест
- Першы сезон: маньякі, авіякатастрофы, знікненні апазіцыянераў
- Першы беларускі серыйны маньяк
- Чорныя рыэлтары з Магілёва
- Беларускія авіякатастрофы
- Светлагорскі маньяк Міранкоў
- Таямнічае забойства ў Чэрыкаве ў 1970-х
- Маньяк па мянушцы «Залаты зуб»
- Браты Косцевы
- Знікненне Максіма Мархалюка
- Тэракт у мінскім метро
- Знікненні беларускіх апазіцыянераў у 1990-я
- Другі сезон:
- Забойства настаўніка Шагала ў Віцебску
- Забойца пенсіянераў з Нароўлі
- Як расійская нафта забіла беларускага бізнесоўца
- Гісторыя забойцы прадаўшчыц з Лідчыны
- Беларускі калумбайн
- Забойства савецкага пасла ў Варшаве
- «Банда Марозава»
- Як у Мінску забілі спартсменку Юлію Балыкіну
- Наглядчык за Польшчай: нераскрытае забойства беларускага бандыта
- Гісторыя гомельскай банды «пажарнікаў»
- Спецыяльныя эпізоды
- Самыя вар’яцкія навагоднія злачынствы
- Санта-забойца па выхадных
- Масавае забойства на Каляды
- Дрэнныя Санты
Першы сезон: маньякі, авіякатастрофы, знікненні апазіцыянераў
Першы беларускі серыйны маньяк
У першым эпізодзе крымінальнага падкасту «Галаваломка» мы расказваем пра беларускага серыйнага маньяка Генадзя Міхасевіча. Як яго змаглі злавіць міліцыянеры і чаму ён знаходзіўся на волі так доўга, што замест яго ў турму траплялі дзясяткі невінаватых? Усе адказы вы зможаце атрымаць у падкасце.
Чорныя рыэлтары з Магілёва
У другім эпізодзе расказваем пра дзейнасць злачыннай групоўкі з Магілёва. Пад кіраўніцтвам Ігара Гершанкова і яго жонкі Таццяны банда займалася махлярствам з нерухомасцю: злачынцы спойвалі ахвяр алкаголем з клафелінам, вывозілі іх на сельскія могілкі і закапвалі жывымі. Пракуроры назвалі гэтую схему «канвеерам смерці».
Беларускія авіякатастрофы
У трэцім эпізодзе расказваем пра найбуйнейшыя авіяцыйныя катастрофы, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі. Асаблівая ўвага надаецца трагедыі 1 лютага 1985 года, калі пад Мінскам разбіўся самалёт, што ляцеў у Ленінград. На борце знаходзіліся 74 пасажыры і 6 членаў экіпажа; загінулі 58 чалавек. Тыя, хто выжыў, больш за тры гадзіны чакалі дапамогі ў лесе. Што стала галоўнай прычынай катастрофы? Расказваем у падкасце.
Светлагорскі маньяк Міранкоў
У чацвёртым эпізодзе расказваем пра злачынствы Ігара Міранкова — аднаго з самых вядомых серыйных забойцаў у незалежнай Беларусі. За тры гады ў пачатку 1990-х яго ахвярамі ў Светлагорску сталі некалькі непаўналетніх хлопчыкаў. Дзелімся яго гісторыяй, а таксама тым, як яго змаглі вылічыць і злавіць.
Таямнічае забойства ў Чэрыкаве ў 1970-х
У пятым эпізодзе расказваем пра таямнічае забойства Лены Тоісевай у Чэрыкаве ў 1970-я. Справа вылучаецца на фоне іншых гучных крымінальных спраў таго часу такіх як «віцебская справа Міхасевіча» і «мазырская справа», якія выявілі выпадкі фальсіфікацыі крымінальных спраў і неабгрунтаванага асуджэння невінаватых людзей. Расказваем, як адно беспадстаўнае абвінавачванне разбурыла жыццё цэлай сям’і і паказала, якой непрафесійнай можа быць праца савецкіх праваахоўных органаў.
Маньяк па мянушцы «Залаты зуб»
У шостым эпізодзе расказваем пра гісторыю Алега Беднякова, які стаў вядомы як «маньяк з залатым зубам». На працягу больш за дваццаць гадоў ён гвалтаваў жанчын у Беларусі, Расіі і Польшчы. Расказваем, як яго змаглі злавіць і пасадзіць за краты за здзейсненыя злачынствы.
Браты Косцевы
У сёмым эпізодзе расказваем гісторыю братоў Косцевых, якія забілі настаўніцу ў Чэрыкаве ў 2019 годзе. Жанчыну знайшлі мёртвай ва ўласным доме з мноствам траўм і нажавых раненняў. Забойцамі аказаліся браты, якія жылі па суседству. Яны правялі ў доме ахвяры чатыры гадзіны: збівалі і рэзалі яе, пасля чаго скралі прадукты і тэхніку. Спачатку іх прысудзілі да смяротнага пакарання, але пазней Лукашэнка памілаваў іх, замяніўшы прысуд на пажыццёвае зняволенне.
Знікненне Максіма Мархалюка
У восьмым эпізодзе расказваем пра таямнічае знікненне 10-гадовага хлопца Максіма Мархалюка ў 2017 годзе. Хлопчык пайшоў у лес па грыбы і знік без вестак. Яго пошукі сталі аднымі з самых маштабных у гісторыі Беларусі: удзел прымалі мясцовыя жыхары, міліцыя, выратавальнікі і нават спецпадраздзяленні, але безвынікова. Лёс Максіма застаецца дагэтуль невядомым.
Тэракт у мінскім метро
У дзявятым эпізодзе расказваем пра падзеі 11 красавіка 2011 года, калі на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску адбыўся выбух. У выніку загінулі 15 чалавек, дзясяткі людзей атрымалі раненні. Двух маладых людзей з Віцебска — Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва — прызналі вінаватымі ў здзяйсненні тэракту; іх прыгаварылі да смяротнага пакарання і расстралялі ў сакавіку 2012 года. Гэты прысуд выклікаў шырокі рэзананс у грамадстве.
Знікненні беларускіх апазіцыянераў у 1990-я
У дзясятым, фінальным эпізодзе першага сезона, расказваем пра серыю знікненняў апанентаў рэжыму Лукашэнкі, якія пачаліся напрыканцы 1990-х. Сярод зніклых — былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, экс-старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнесовец Анатоль Красоўскі і аператар Дзмітрый Завадскі.
Другі сезон:
Забойства настаўніка Шагала ў Віцебску
У першым эпізодзе другога сезона апісваюцца абставіны жыцця і смерці настаўніка Марка Шагала, Юдаля Пэна. Пэн быў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры ў Віцебску з нажавымі раненнямі. Нягледзячы на розныя версіі і падазрэнні, сапраўдны забойца так і не быў знойдзены, а справа застаецца нераскрытай да сённяшняга дня.
Забойца пенсіянераў з Нароўлі
У другім эпізодзе расказваем пра жыццё і арышт забойцы Аляксея Міхалені. Ён здзяйсняў напады на пенсіянераў у Гомельскай вобласці ў 2000-х, забіваў ахвяр жорсткімі спосабамі. У 2017 годзе яго прыгаварылі да смяротнага пакарання, якое было выканана ў 2018 годзе.
Як расійская нафта забіла беларускага бізнесоўца
У трэцім эпізодзе расказваем пра забойства беларускага бізнесоўца Аляксандра Ліснічука ў 1993 годзе. Ліснічук займаўся нафтавым бізнесам, працаваў у банку. Яго забілі ў Мінску сярод дня. Забойцам аказаўся прафесійны кілер, а матывам сталі фінансавыя спрэчкі, звязаныя з расійскай нафтай.
Гісторыя забойцы прадаўшчыц з Лідчыны
У чацвёртым эпізодзе расказваем пра злачынцу Івана Кулеша, які два гады на Лідчыне забіў некалькіх прадаўшчыц і пасля рабаваў іх. Яго затрымалі ў 2015 годзе, прыгаварылі да смяротнага пакарання.
Беларускі калумбайн
У пятым эпізодзе расказваем пра тое, як у 2019 годзе падлетак, Вадзім Мілашэўскі, прыйшоў у школу ў Стоўбцах і забіў настаўніцу і аднаго школьніка. Матывы яго ўчынку застаюцца незразумелымі, бо суд і следства не далі дакладных тлумачэнняў.
Забойства савецкага пасла ў Варшаве
У шостым эпізодзе расказваем пра забойства савецкага пасла Пятра Войкава ў Варшаве ў 1927 годзе. Забойства здзейсніў юнак беларускага паходжання, Барыс Каверда, з антыбальшавіцкіх матываў. Яго асудзілі на 15 гадоў, але вызвалілі праз 10. Пазней Каверда эміграваў у ЗША.
«Банда Марозава»
У сёмым эпізодзе расказваем пра дзейнасць найбуйнейшай арганізаванай злачыннай групоўкі Беларусі ў 1990-я, вядомую як «Банда Марозава». Банду стварылі Сяргей Марозаў і Міхаіл Мацюшкоў. Бандыты здзяйснялі забойствы, згвалтаванні, вымагалі грошы і шмат чаго яшчэ. Банда трымала ў страху Гомель і навакольныя раёны.
Як у Мінску забілі спартсменку Юлію Балыкіну
У восьмым эпізодзе расказваем пра забойства алімпійскай спартсменкі Юліі Балыкінай у Мінску. Жанчына знікла ў 2015 годзе, а праз некалькі тыдняў яе знайшлі мёртвай у лесе Смалявіцкага раёна. Галоўным падазраваным стаў яе былы хлопец Дзмітрый Вішталюк. Высветлілася, што Вішталюк і быў забойцам. Расказваем, чаму ён яе забіў у нашым падкасце.
Наглядчык за Польшчай: нераскрытае забойства беларускага бандыта
У дзявятым эпізодзе расказваем гісторыю беларускага крымінальнага аўтарытэта Віктара Фішмана, які кантраляваў злачынную дзейнасць у Польшчы ў 1990-х. Ён быў забіты ў 1997 годзе ў Шчэціне. Забойства засталося нераскрытым, а падазраваныя былі апраўданыя ў 2023 годзе — больш праз дваццаць гадоў пасля забойства.
Гісторыя гомельскай банды «пажарнікаў»
У дзясятым эпізодзе расказваем яшчэ пра адну гомельскую банду, якая была вядомая пад назвай «пажарнікі». У канцы 1990-х гадоў «пажарнікі» былі падпарадкаваны больш магутнай «Бандзе Марозава», якая кантралявала крымінальны свет Гомеля. Дзейнасць «пажарнікаў» спынілася пасля арышту іх лідараў у пачатку 2000-х гадоў.
Спецыяльныя эпізоды
У крымінальным падкасце «Галаваломка» ёсць чатыры бонусныя эпізоды, якія не звязаны з беларускім крымінальным свеце. Яны выйшлі на Каляды. У іх расказваецца пра розныя злачынствы, якія былі здзейсненыя ў святочны перыяд.
Самыя вар’яцкія навагоднія злачынствы
У гэтым эпізодзе расказваецца пра незвычайныя і абсурдныя злачынствы, якія здзяйсняліся падчас калядных і навагодніх святаў. Сярод іх — крадзеж фігурак немаўляці Ісуса, выклік паліцыі на сваякоў за распакоўку падарункаў і нават злачынствы Санта-Клаўсаў.
Санта-забойца па выхадных
У гэтым эпізодзе расказваем пра гісторыю серыйнага забойцы, які апранаўся ў касцюм Санта-Клаўса і забіваў людзей на Каляды. Гэты чалавек забіў восем чалавек, а святочны касцюм дапамагаў яму заставацца незаўважным.
Масавае забойства на Каляды
У трэцім спецыяльным эпізодзе расказваем пра трагічныя падзеі, якія адбыліся ў 1929 годзе ў ЗША. Там бацька, Чарльз Лоўсан, пасля вяртання з сямейнай фотасессіі напярэдадні Калядаў, забіў жонку і шасцярых дзяцей, а потым скончыў жыццё самагубствам. Матывы гэтага жудаснага ўчынку застаюцца невядомымі.
Дрэнныя Санты
У фінальным эпізодзе спецвыпускаў расказваем пра выпадкі, калі людзі ў касцюмах Санты рабілі розныя злачынствы. Паказваем, што не ўсе Санты могуць быць добрымі, а за святочным вобразам могуць хавацца небяспечныя асобы.