Now Reading
Дрэнныя Санты. Галаваломка — Спецвыпуск #4

Дрэнныя Санты. Галаваломка — Спецвыпуск #4

дрэнны санта, галаваломка падкаст

Каляды і Новы год — гэта свята! Ёлка ў доме, падарункі пад ёй, міргаюць агеньчыкі па ўсім горадзе. Прыгажосць, каляднае цуда і, вядома, сям’я побач. Але мы разбурым вам святочны настрой.

Каляды і Новы год — гэта не заўсёды радасць, а часам жорсткасць і злачынства. Дарослыя і дзеці чакаюць Санту, Дзеда Мароза, Святога Мікалая — называйце яго, як хочаце. Але Санты не заўсёды бываюць добрымі, і часам злодзеі ў адзенні Санты здзяйсняюць жудасныя рэчы.

Што штурхае людзей на злачынствы ў такія дні? І чаму Санты таксама бываюць дрэннымі? PALATNO расказвае пра трох дрэнных Сантаў, якія сарвалі Каляды. І спрабавалі забіваць людзей.

Вярнуцца ўгару