Дзесяць беларускіх загадак, якія вы адгадаеце не адразу

Беларускія загадкі, загадкі па-беларуску, беларускамоўныя загадкі, загадкі з адгадкамі

Стаіць у лазе на адной назе… Вядома ж, гэта грыб! Але такія загадкі можа адгадаць кожны. А ці зможаце вы адгадаць, хто такі малыш-каратыш, які чмыхае жарам? А хто такія браты, якія ніколі не сыдуцца? Гэта яшчэ не ўсё: мы падрыхтавалі дзесяць загадак, на якія вы не адразу знойдзеце адказы.

PALATNO прапануе вам прайсці гэты чэлендж.

Чытайце таксама: Беларускія загадкі — пра чалавека, рэчы, прыроду і жывёл

Навядзіце курсор мышы на загадку (або націсніце на яе, калі вы з мабільнай прылады), каб убачыць адказ на яе.

  • Маленькі работнік многа гадоў працаваў, ніколі не спаў, толькі адзін раз перастаў – і навек прапаў.
  • Два браты адзін на аднаго глядзяць, а разам не сыдуцца.
  • Ляціць конь заморскі, іржэ па-польску, хто яго заб’е, той сваю кроў пралье.
  • Як у лазню ідзе, дык чорны, як з лазні ідзе, дык чырвоны.
  • Зімою хаваюся, вясною з’яўляюся, летам весялюся, восенню спаць кладуся.
  • Прыйшоў чорны лось, паклаў штось. Прыйшоў белы лось, падняў штось.
  • Уцячы — не ўцячэш, падняць — не падымеш.
  • З месца не рушыцца, а на сабе многа чаго носіць.
  • Малыш-каратыш чмыхае жарам, абдае варам, агнём дзьме, жалезам плюе.
  • Чырвона, ды не дзеўка, зялёна, ды не дуброва.
Вярнуцца ўгару