Now Reading
Беларускія загадкі — пра чалавека, рэчы, прыроду і жывёл

Беларускія загадкі — пра чалавека, рэчы, прыроду і жывёл

беларускія загадкі

Амаль усе ведаюць пра беларускія прымаўкі і прыказкі, а што наконт беларускіх загадак? Пагарталі кнігу філолага і педагога з Мядзельшчыны Яўгена Рапановіча.

І цяпер PALATNO загадвае загадкі.

Яўген Рапановіч — беларускі філолаг, мовазнаўца, педагог. Нарадзіўся 27 верасня 1929 года ў Холме — тады гэта быў Вілейскі павет Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці Беларусі. Да Другой сусветнай вучыўся ў польскай школе, пасля пачатку вайны — у беларускай. Скончыў Пастаўскае педвучылішча, курсы ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, пасля — філалагічны факультэт БДУ. Яўген Рапановіч працаваў у школах Будслава, Дзягіля, Слабады і Мільчы. У 1960-1970-я — загадчык рэдакцыі мовы і літаратуры выдавецтва «Беларусь», выкладчык рускай мовы ў Гаванскім інстытуце імя Горкага, рэдактар Галоўнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, галоўрэд у «Народнай асвеце» і Дзяржкамвыдаце.

Навядзіце курсор мышы на загадку (або націсніце на яе, калі вы з мабільнай прылады), каб убачыць адказ на яе.

Чалавек, яго рэчы, часткі цела

  • Зямля белая, насенне чорнае, пяцёра аруць, двое глядзяць, адзін кіруе.
  • Ішоў, ішоў — дзве дарогі знайшоў і ў абедзве пайшоў.
  • Кожнаму трэба, а ніхто сам сабе не робіць.
  • Паміж двух свяціл я пасярэдзіне адзін.
  • Худы конь, а ўсё возера выпіў.
  • Прыйшоў госць без вясцей, паеў курачку без касцей — курачка цэлая і госць сыты.
  • Два браты родныя праз мяжу жывуць, адзін аднаго думкі ведаюць, ды ніколі не бачацца.
  • Качан не качан, ельнік не ельнік: ні з’есці, ні ссекчы, ні прайсціся.

Рэчы і прылады працы

  • Бяжыць свінка, стальная спінка, хвост канапляны.
  • Вадкае, а не вада, белае, а не снег.
  • Вісіць сіта, а не рукамі звіта.
  • Глядзіць хвігай, а ўсе цалуюць.
  • Малатамі куюць і нам даюць.
  • На адным месцы крыжоў дзвесце.
  • У агні мокне, у вадзе сохне.
  • Цэлы дзень кланяецца, а прыйдзе дамоў — расцягнецца.

Чытайце таксама: Дзесяць беларускіх загадак, якія вы адгадаеце не адразу

Расліны і жывёлы

  • Баран стаіць, воўна дрыжыць.
  • Бег кот, павесіў хвост на плот.
  • Галаву ядуць, цела выкідаюць, а скуру носяць.
  • Два разы нараджаецца, адзін раз памірае.
  • Круглая, ды не гарбуз, з хвастом, ды не мыш.
  • Лёг вусаты, а ўстаў гарбаты.
  • Паверх лесу агонь гарыць.
  • Румяны Піліп да палкі прыліп.
  • Семсот муляроў змуравалі дом без вуглоў.
  • Чырвона, ды не дзеўка, зялёна, ды не дуброва.

З’явы прыроды

  • Без кораня, а расце.  
  • Без ног, без крылаў, а да неба ўзнімаецца.
  • Белы, а не цукар, без ног, а ідзе.
  • Ні стучыць, ні гручыць — у аконца глядзіць.
  • Сярод поля капыток ляжыць.
  • Уцячы — не ўцячэш, падняць — не падымеш.
  • Чырвонае карамысла праз рэчку павісла.

Тэхніка, культура, іншыя тэмы

  • Без крылаў — ляціць, без голасу — свішча.
  • Дай піць — будзе гаварыць.
  • Кіну аб кацёл — не разаб’ецца, пушчу на ваду — расплывецца.
  • Не ткачыха, а адзявае; не шавец, а абувае; не гаспадыня, а корміць; не чараўніца, а цуды робіць.
  • Паўзе чарапаха, стальная рубаха.
  • Ходзіць полем з краю ў край, рэжа чорны каравай.
  • Дваццаць два чалавекі забіць мяне хочуць; як заб’юць, адзінаццаць радуюцца і адзінаццаць сумуюць, а я жывы застаюся.
  • Вісіць ігруша — есці нельга, бо ў сярэдзіне агонь.
Вярнуцца ўгару